Адкрываю...нанова беларускае роднае слова..

Государственное учреждение образования
"Обчинская базовая школа Любанского района"

РУС БЕЛ EN
Карта сайта Электронное обращение На главную

Меню

Главная
Skip Navigation Links

Календарь новостей

<<Апрель, 2024>>
пнвтсрчтптсбвс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Горячие новости

23.04.2024
Европейская неделя иммунизации

подробнее...

08.04.2024
Республиканская профилактическая акция «Дом без насилия!»

подробнее...

21.03.2024
Мероприятия ГУО "Обчинская базовая школа Любанского района" в рамках Недели финансовой грамотности

подробнее...

15.03.2024
Единый урок посвященный Дню Конституции Республики Беларусь "Основной закон страны"

подробнее...

Cтатистика посещений

Яндекс.Метрика

 

«Адкрываю...нанова беларускае роднае слова..»

Распрацавала Кліменка Вольга Леанідаўна

Мэта: абуджаць і падтрымліваць у вучняў цікавасць да вывучэння роднай мовы і літаратуры; выхоўваць пачуццё гонару за мову беларускага народа і паважлівыя адносіны даяе.

Абсталяванне: выказванні вядомых пісьменнікаў пра мову:

1)      Родныя гукі...                   Казкі,паэмы, драмы,

Са словаў-песні,             Жыццё, Радзіма, Народ.

                                                         Ніл Гілевіч

2)      Трэба любіць,ведаць і шанаваць мову свайго народа і ўмець дасканала валодаць ёю. Якуб Колас

                             Ход мерапрыемства

Настаўнік. Шаноўныя сябры! На пачатку нашага свята паслухаем песню. (Гучыць песня “Гаворка беларуская” ў выкананні ансамбля “Радзімічы”.)

            Ці спадабалася вам песня? (Адказы вучняў.) Гэта песня называецца“Гаворка беларуская” . Падбярыце, калі ласка, сінонім да слова “гаворка”. (Мова.) Сёння мы з вамі будзем гаварыць пра нашу родную мову, чытаць урыўкі з твораў і вершаў выдатных майстроў слова, а таксама ўзновім веды па некаторых раздзелах мовы, скарыстаем літаратурны досвед.

Першы вядучы. Дваццаць першага лютага адзначаецца свята – Міжнародны дзень роднай мовы. Сёння ў свеце налічваецца больш чым шэсць тысяч моў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Каб захаваць тыя мовы, якія знікаюць, ЮНЕСКА і абвясціла Дзень роднай мовы. У гонар гэтага свята мы пачуем творы, тэмай якіх з’яўляецца беларуская мова, яе роля для народа і краіны. Людзі трымаюцца роднага слова, таму што яно – роднае, спрадвечнае, а не таму, што прыгажэйшае за гаворку суседзяў. Паэты з замілаваннем і любасцю гавораць пра нашу беларускую мову.

Першы чытальнік. (выконвае верш Якуба Коласа.”Слова”)

Слова – радасць, слова – чары,

Вобраз вечна юных вёсен!

Ёсць ты ўсюды: ў сонцы, ў хмары,

Ты глядзіш праз неба просінь.

Лашчыш слых моц, слова-ззянне,

Атуляеш сэрца ласкай.

Ноч і вечар, дзень, світанне

Абняло ты, слова-краска.

           Настаўнік     Як цудоўна гэта, дзеці,

Што ёсць літары на свеце-

Зычныя, галосныя!

Да адной адну дадаць –

Можна словы з іх складаць –

Смешныя, сур’ёзныя!

Слова – ты,

Слова – я,

Пачынаецца гульня.

Настаўнік. Падбярыце слова, словазлучэнне, якім можна ахарактарызаваць, апісаць нашу мову. Для мяне беларуская мова – пяшчотная. А якая яна для вас? Настаўнік перадае па крузе кветку, і вучні па чарзе агучваюць свае словы, словазлучэнні.

( Прыгожая, напеўная, мілагучная, вобразная, сакавітая, сонечная, дарагая, бацькоўская, звонкая, непаўторная, адзіная ў свеце, ласкавая, любімая, мілая, узнёслая, магутная...)

Для таго, каб пачаць гульню, нам неабходны дзве каманды. Удзельнікі каманд ( па адным вучню ў кожную каманду з кожнага класа. Займіце, калі ласка, свае месцы. Дайце назву камандзе.)

Другі вядучы. Мы можам ганарыцца прыгажосцю сінявокай краіны сваёй. Але, кажучы аб прыгажосці прыроды, трэба казаць і пра сакавітасць, мілагучнасць нашай беларускай мовы. Яно і не кепска – ведаць суседскую мову, але найперш трэба ведаць сваю. Так, кожная мова мае нешта цікавае, але той мілагучнасці, якая ёсць у мове роднага краю, нідзе не пачуеце.

Настаўнік. Прапаную вам успомніць некаторыя раздзелы мовы і выканаць пэўныя заданні. За кожны правільны адказ будзеце атрымліваць балы. Тая каманда, якая набярэ найбольшую колькасць балаў, стане пераможцай.

1.Устаўце на месцы пропуску патрэбныя літары ў вершаваных радках Максіма Танка.

На паляне ціш..ні л..сной,

Дзе пчалой пазвоньвае кр..ніца,

Чэрв..ньскай асыпаны расой,

Спяць чабор, м..тліца, м..дуніца.

 

Сонца разбудзіла ўжо даўно

І з..зюлю з сойкай, і с..ніцу.

А яны спяць с..рабрыстым сном.

Абыдзіце іх і не будзіце!

 

Узор выканання

На паляне цішыні лясной,

Дзе пчалой пазвоньвае крыніца,

Чэрвеньскай асыпаны расой,

Спяць чабор, мятліца, медуніца.

 

Сонца разбудзіла ўжо даўно

І зязюлю з сойкай, і сініцу.

А яны спяць серабрыстым сном.

Абыдзіце іх і не будзіце!

 

2. Як сказаць адным словам?

Юныя натуралісты, вучні сёмага класа, насценная газета, электрычная лямпа, слухач радыё, пасадка лесу, гадоўля коней?

Адказ: юннаты, сямікласнікі, насценгазета, электралямпа, радыёслухач, лесапасадка, конегадоўля.

  1. Прачытайце словы ветлівасці. Першай групе трэба знайсці сярод іх і падкрэсліць словы, якімі вітаюцца. Другая група падкрэслівае словы, якімі развітваюцца.

Добры дзень! Добры вечар! Лавіся, рыбка, малая і вялікая! Да пабачэння! Жывіце з Богам! Вітаю Вас! Дазвольце Вас прывітаць! Прывітанне! Добры дзень вам! Дзень добры ў хату! Добрага ранку! Наша вам шанаванне! У добры час! З панядзелкам вас (аўторкам і г.д.)! Маё вам шанаванне! Будзьце жывы, здаровы! Удачы! Шчасліва! Рады быў вас бачыць! Смачна есці! Да сустрэчы!

Адказы:1. Добры дзень! Добры вечар! Вітаю Вас! Дазвольце Вас прывітаць! Прывітанне! Добры дзень вам! Дзень добры ў хату! Добрага ранку! З панядзелкам вас (аўторкам і г.д.)!

  1. Да пабачэння! Удачы! Шчасліва! Рады быў вас бачыць! Да сустрэчы!
  2. Дапоўніце прыказкі, суаднясіце часткі сказаў у першым і другім слупках.

Не біце дубцамі

і звера ўлагодзіць.

Добрае слова

навучайце слаўцамі.

Куляй пацэліш у аднаго

тапаром адсек.

Ласкавае слова

той на старасці ад маткі адрачэцца.

Слова сказаў

не забываецца.

Усё знай

як сонейка грэе.

Ласкавае слоўка

а трапным словам у тысячу!

Хто ў школе з матчынай гаворкі пасмяецца

ды не ўсё бай

      

         Адказ: Не біце дубцамі – навучайце слаўцамі. Добрае слова не забываецца. Куляй пацэліш у аднаго, а трапным словам у тысячу! Ласкавае слова і звера

ўлагодзіць. Слова сказаў – тапаром адсек. Усё знай, ды не ўсё бай. Ласкавае слоўка як сонейка грэе. Хто ў школе з матчынай гаворкі пасмяецца, той на старасці ад маткі адрачэцца.

Першы вядучы. Сапраўдныя моўныя скарбы сустракаюцца ў жывой беларускай гаворцы. Невычарпальнай крыніцай гэтых багаццяў з’яўляецца беларуская фразеалогія.

5. Суаднясіце ўстойлівыя выразы са значэннямі.

Не з рукі

Загаварыць, паразмаўляць з кім небудзь

Дыхнуць няма калі

Нязручна, не падыходзіць

Сёмая вада на кісялі

Вельмі многа

Перакінуцца словам

З вялікім задавальненнем, з ахвотаю

Хоць трэсні

Далёкая радня

За мілую душу

Вельмі заняты чым-небудзь

Класці пад сукно

Што ні рабі, як ні старайся

Жарты сказаць

Пакінуць без увагі, без разгляду

Колькі душа жадае

Зусім не простая справа

 

Адказ. Не з рукі – нязручна, не падыходзіць; дыхнуць няма калі – вельмі заняты чым-небудзь; сёмая вада на кісялі – далёкая радня; перакінуцца словам – загаварыць, паразмаўляць з кім-небудзь; хоць трэсні – што ні рабі, як ні старайся; за мілую душу – з вялікім задавальненнем, з ахвотаю; класці пад сукно – пакінуць без увагі, без разгляду; жарты сказаць – зусім не простая справа; колькі душа жадае – вельмі многа.

Другі вядучы. Якуб Колас пісаў: “Роднае слова – гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет. Пагэтаму нам неабходна старанна вывучаць сваю родную мову, ведаць і любіць лепшыя творы беларускай літаратуры”. Акрамя выдатных паэтычных твораў пра мову ёсць нямала цудоўных лінгвістычных загадак. Прапаную вашай увазе некаторыя з іх. Яны разлічаны на кемлівых і эрудзіраваных вучняў. (За кожны правільны адказ даецца бал.)

   Вам прапануюцца шарады. Шарада – загадка, у якой загаданае слова падзяляецца на часткі, кожная з якіх – самастойнае слова, якое трэба адгадаць, каб атрымалася галоўнае слова.

  1. Калі складзеш ты і прыстаўку,

І летні загарадны дом,

То выйду я не на забаўку, -

     Са мной не справішся хапком. (За-дача.)

  1. Тры літары – жыллё для нас,

Дзве –прыназоўнік азначаюць.

А ўрэшце – печ. У ёй якраз

Чыгун і выплаўляюць. ( Дом-на.)

  1. Вазьмі дзве ноты без памылкі

Ды прыназоўнічак дабаў –

І вось будынак невялікі

Ты сабе ўжо збудаваў.   (До-мі-к.)

  1. Слова-дрэва –

Першы склад.

Слова-кіпень –

Акурат

Гэта будзе склад другі,

Іх складзі, мой дарагі, -

Атрымаюць вучні

Першы свой падручнік. ( Бук – вар.)

  1. Літары ў ім, як байцы на парад,

Строгім парадкам пастаўлены ў рад,

Усе яны пэўнае месца знайшлі там,

Як мы яго называем? ( Алфавітам.)

  1. Крылаў не мае, ды хутка лятае,

Выпусціш –

Рад ці не рад,

А не зловіш назад. (Слова.)

Першы вядучы. Максім Танк гаварыў: “Нашу беларускую мову не раз спрабавалі знішчыць, але ж данеслі яе да нас продкі. Няма ніводнага вобраза, з’явы, пачуцця, якіх не змагла б перадаць нам наша мова. Яна самая звонкая, пявучая, жывая, непаўторная, ласкавая і самая дарагая для кожнага беларуса…” А колькі створана легенд і паданняў – цэлае багацце! Прапаную паслухаць легенды пра дзве кветкі, а вам неабходна адгадаць, пра якія. ( За кожны правільны адказ даецца бал.)

1. Гэту кветку ў старажытнасці называлі кветкай багіні Вясны. Існуе такая легенда. Багіня Вясна вылучыла з усіх ранніх кветак гэту за прыгажосць, чысціню і непаўторнасць бялюсенькіх кветак-званочкаў. Па павер’і ў даўнія часы з гэтымі кветкамі маладыя дзяўчаты з усходам срнца на Вялікдзень ішлі да ляснога ручая і мылі твар, каб быць прыгожымі цэлы год.

       Калі кветка адцвітае, то на сцяблінцы з’яўляюцца чырвоныя ягадкі. Іх у народзе здаўна называлі вогненнымі слязьмі, якімі кветка быццам бы аплаквала заканчэнне вясны, бо вельмі ж не хацела з ёй развітвацца. Аб якой кветцы ідзе гаворка? (Ландыш.)

      2. Па-беларуску гэту кветку называюць махвіцы, трайцвет. Яшчэ ёсць назвы – трава трыцветная, брат з сястрой, анюціны вочкі. Ёсць легенда, як з’явілася гэта кветка на зямлі. Аднаго разу Венера захацела пакупацца ў адным аддаленым месцы, дзе ніводнае вока яе не магло ўбачыць. Купалася вельмі доўга, бо вада была чыстая і цёплая. Але нечакана Венера заўважыла, што за ёю сочаць тры пары чалавечых вачэй. Разгневалася багіня. Звярнулася да Зеўса, каб той пакараў цікаўных. Зеўс спачатку і хацеў гэта зрабіць, але потым палагоднеў, калі даведаўся, што гэта родныя браты, і ператварыў іх у кветку трайцвет. А як яшчэ называюць гэту кветку? (Браткі.)

Другі вядучы. Мудры чалавек сказаў: “ Дзе не загінула слова, там і справа яшчэ не загінула”. Што ж трэба рабіць, каб слова роднае, беларускае жыло і квітнела, працягвала “справу” – духоўнае жыццё народа? (Адказы вучняў.)

 

. У якім годзе беларуская мова набыла статус дзяржаўнай? ( 26 студзеня 1990 года ў адпаведнасці з Законам “Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь.”

. Калі была зацверджана дзяржаўная праграма развіцця беларускай мовы і іншых нацыянальных моў? (Верасаень 1990 года.)

. У якім годзе быў прыняты Закон “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”? ( У ліпені 2008 года.)

Другі чытальнік (выконвае верш Лёлі Багдановіч).

Трапяткая яна і цымбальная,

Кожным словам зіхціць, як раса.

Мілагучная, непараўнальная,

Як птушыныя песні ў лясах.

З залатымі калоссямі жытнімі

У рамонкава-казачным сне

Наша мова, вякамі спавітая,

Працінае і лашчыць мяне.           

Першы вядучы. Беларускі лён – сімвал нацыі і брэнд краіны. Янка Купала пісаў: “Беларусь – краіна …лёну”. А што вы ведаеце пра сімвал дабрыні і дастатку? Калі правільна адкажаце на пытанні крыжаванкі, прачытаеце назву нашай Радзімы.

 

 

 

 

 

1

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

2

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

3

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

4

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

5

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

6

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

7

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

8

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Па гарызанталі:

1. Што раней рабілі з толькі што сатканым палатном на рэчцы?

2. Валакністая частка лёну, пянькі называецца ….

3. Гэта тканіна вельмі патрэбна кожнаму мастаку.

4. Лён з невялікім кусцістым сцяблом называецца…

5. Горад, у якім знаходзіцца буйнейшы ў Беларусі льнокамбінат.

6. Гатунак ільну з доўгім валакном.

7. Якая частка лёну патрэбна для атрымання алею?

8. Валакно ачэсанага лёну, а таксама ніткі з такога валакна называюцца…

Адказы. Па гарызанталі: 1- адбельвалі; 2 – кудзеля; 3 – палатно; 4- кудраш; 5- Орша; 6- даўгунец; 7- насенне; 8- кужаль. Па вертыкалі: Беларусь.

Другі вядучы. Калі ты чуеш яе – ці то літаратурную, ці то змешаную “трасянку”, ці мясцовую дыялектную – ведай, што гэта ўсё яна – наша беларуская мова. Не адварочвайся, а прымі яе, бо яе месца ў тваёй краіне. І не падчарка яна тут, а спрадвечная гаспадыня на сваёй зямлі. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнана роўнай сярод іншых моў свету. Бо калі наша мова і культура знікнуць, дык хто мы такія будзем, з чым пойдзем у свет?

Першы вядучы. Мне хацелася б, каб вы пачулі словы вядомых беларусаў пра родную мову.

“Хто забыў сваіх продкаў - сябе губляе, хто забыў сваю мову – усё згубіў” (Уладзімір Караткевіч).

Другі вядучы. “Глупствам з’яўляецца пагарджаць мовай адной краіны, а словы другой узносіць пад неба” (Сымон Будны).

Першы вядучы. “Жыць з людзьмі, сустракаючыся з імі штодня, і не ведаць іх мовы – я лічу недастойным людской годнасці. Апрача таго, гэта значыла б прызнацца ў сваёй бяздарнасці” (Уладзімір Дубоўка).

Другі вядучы. “Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову” (Якуб Колас).

Трэці чытальнік (выконвае верш Лёлі Багдановіч ).

Давайце не цурацца нашай мовы,

Заўжды на мове роднай размаўляць,

Бо хіба ёсць пяшчотней што, чым словы,

Якія з вуснаў матчыных гучаць.

Яна крынічкай срэбнаю булькоча,

У паднябессе птушкаю ляціць

І зоркаю разганяе цемру ночы,

Дае нам сілы і жаданне жыць.

Настаўнік. Беларуская мова – адна з самых старажытных, вобразная, мілагучная, спеўная. Яна – вялікі і бясцэнны скарб нашага народа. Без мовы не можа жыць ніводны чалавек, без моўнай культуры няма асобы. Таму, зразумела, родную мову трэба вывучаць, ведаць і шанаваць. Яетрэба берагчы як самую дарагую спадчыну нашых продкаў.

Родная мова, цудоўная мова!

Ты нашых думак уток і аснова!

……………………………….

Кожнай драбнічкай ты варта пашаны,

Кожнае слова вякамі стварана.

І на вякі яно жыць застанецца,

вечнае так, як народнае сэрца.

                              Уладзімір Дубоўка

Гучыць песня “Наша мова”. Журы падводзіць вынікі гульні. Узнагароджванне пераможцаў.

1.Устаўце на месцы пропуску патрэбныя літары ў вершаваных радках Максіма Танка.

На паляне ціш..ні л..сной,

Дзе пчалой пазвоньвае кр..ніца,

Чэрв..ньскай асыпаны расой,

Спяць чабор, м..тліца, м..дуніца.

Сонца разбудзіла ўжо даўно

І з..зюлю з сойкай, і с..ніцу.

А яны спяць с..рабрыстым сном.

Абыдзіце іх і не будзіце!

 

 

1.Устаўце на месцы пропуску патрэбныя літары ў вершаваных радках Максіма Танка.

На паляне ціш..ні л..сной,

Дзе пчалой пазвоньвае кр..ніца,

Чэрв..ньскай асыпаны расой,

Спяць чабор, м..тліца, м..дуніца.

Сонца разбудзіла ўжо даўно

І з..зюлю з сойкай, і с..ніцу.

А яны спяць с..рабрыстым сном.

Абыдзіце іх і не будзіце!

 

2. Як сказаць адным словам?

Юныя натуралісты, вучні сёмага класа, насценная газета, электрычная лямпа, слухач радыё, пасадка лесу, гадоўля коней?

 

2. Як сказаць адным словам?

Юныя натуралісты, вучні сёмага класа, насценная газета, электрычная лямпа, слухач радыё, пасадка лесу, гадоўля коней?

 

3. Прачытайце словы ветлівасці. Першай групе трэба знайсці сярод іх і падкрэсліць словы, якімі вітаюцца. Другая група падкрэслівае словы, якімі развітваюцца.

Добры дзень! Добры вечар! Лавіся, рыбка, малая і вялікая! Да пабачэння! Жывіце з Богам! Вітаю Вас! Дазвольце Вас прывітаць! Прывітанне! Добры дзень вам! Дзень добры ў хату! Добрага ранку! Наша вам шанаванне! У добры час! З панядзелкам вас (аўторкам і г.д.)! Маё вам шанаванне! Будзьце жывы, здаровы! Удачы! Шчасліва! Рады быў вас бачыць! Смачна есці! Да сустрэчы!

 

3. Прачытайце словы ветлівасці. Першай групе трэба знайсці сярод іх і падкрэсліць словы, якімі вітаюцца. Другая група падкрэслівае словы, якімі развітваюцца.

Добры дзень! Добры вечар! Лавіся, рыбка, малая і вялікая! Да пабачэння! Жывіце з Богам! Вітаю Вас! Дазвольце Вас прывітаць! Прывітанне! Добры дзень вам! Дзень добры ў хату! Добрага ранку! Наша вам шанаванне! У добры час! З панядзелкам вас (аўторкам і г.д.)! Маё вам шанаванне! Будзьце жывы, здаровы! Удачы! Шчасліва! Рады быў вас бачыць! Смачна есці! Да сустрэчы!

 

 

 4. Дапоўніце прыказкі, суаднясіце часткі сказаў у першым і другім слупках.

Не біце дубцамі                                                            і звера ўлагодзіць.

Добрае слова                                                               навучайце слаўцамі.

Куляй пацэліш у аднаго                                               тапаром адсек.

Ласкавае слова                                                        той на старасці ад маткі адрачэцца.

Слова сказаў                                                              не забываецца.

Усё знай                                                                       як сонейка грэе.

Ласкавае слоўка                                                        а трапным словам у тысячу!

Хто ў школе з матчынай гаворкі пасмяецца       ды не ўсё бай

 

4. Дапоўніце прыказкі, суаднясіце часткі сказаў у першым і другім слупках.

Не біце дубцамі                                                             і звера ўлагодзіць.

Добрае слова                                                                навучайце слаўцамі.

Куляй пацэліш у аднаго                                               тапаром адсек.

Ласкавае слова                                                        той на старасці ад маткі адрачэцца.

Слова сказаў                                                              не забываецца.

Усё знай                                                                      як сонейка грэе.

Ласкавае слоўка                                                        а трапным словам у тысячу!

Хто ў школе з матчынай гаворкі пасмяецца       ды не ўсё бай

 

5. Суаднясіце ўстойлівыя выразы са значэннямі.   

Не з рукі                                          Загаварыць, паразмаўляць з кім небудзь

Дыхнуць няма калі                          Нязручна, не падыходзіць

Сёмая вада на кісялі                       Вельмі многа

Перакінуцца словам                       З вялікім задавальненнем, з ахвотаю

Хоць трэсні                                     Далёкая радня

За мілую душу                                 Вельмі заняты чым-небудзь

Класці пад сукно                             Што ні рабі, як ні старайся

Жарты сказаць                              Пакінуць без увагі, без разгляду

Колькі душа жадае                        Зусім не простая справа

 

5. Суаднясіце ўстойлівыя выразы са значэннямі.

Не з рукі                                          Загаварыць, паразмаўляць з кім небудзь

Дыхнуць няма калі                          Нязручна, не падыходзіць

Сёмая вада на кісялі                       Вельмі многа

Перакінуцца словам                       З вялікім задавальненнем, з ахвотаю

Хоць трэсні                                     Далёкая радня

За мілую душу                                 Вельмі заняты чым-небудзь

Класці пад сукно                             Што ні рабі, як ні старайся

Жарты сказаць                              Пакінуць без увагі, без разгляду

Колькі душа жадае                        Зусім не простая справа

 

      

26 студзеня 1990 года

ў адпаведнасці з Законам

“Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь”

беларуская мова набыла статус дзяржаўнай

У верасні 1990 года была зацверджана дзяржаўная праграма развіцця беларускай мовы і іншых нацыянальных моў

У ліпені 2008 года быў прыняты Закон “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”