УСТАВ

Государственное учреждение образования
"Обчинская базовая школа Любанского района"

РУС БЕЛ EN
Карта сайта Электронное обращение На главную

Меню

Главная
Skip Navigation Links

Календарь новостей

<<Апрель, 2024>>
пнвтсрчтптсбвс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Горячие новости

23.04.2024
Европейская неделя иммунизации

подробнее...

08.04.2024
Республиканская профилактическая акция «Дом без насилия!»

подробнее...

21.03.2024
Мероприятия ГУО "Обчинская базовая школа Любанского района" в рамках Недели финансовой грамотности

подробнее...

15.03.2024
Единый урок посвященный Дню Конституции Республики Беларусь "Основной закон страны"

подробнее...

Cтатистика посещений

Яндекс.Метрика

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Рашэннем

Любанскага раённага

выканаўчага камітэта

ад 12.10.2022 г. №2028

        

СТАТУТ

дзяржаўнай ўстановы адукацыі

«Обчынская базавая школа Любанскага раёна»

(новая рэдакцыя)

 

УСТАВ

государственного учреждения образования

«Обчинская базовая школа Любанского района»

(новая редакция) 

 

 

Любанскі раён, 2022 г.

РАЗДЗЕЛ 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Сапраўдны Статут з'яўляецца новай рэдакцыяй Статута дзяржаўнай установы адукацыі «Обчынскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа Любанскага раёна» (далей – установа), зацверджанага рашэннем Любанскага раённага выканаўчага камітэта ад 3 жніўня 2016 г. № 1208, зарэгістраванага Любанскім раённым выканаўчым камітэтам (далей – райвыканкам) у Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за № 690345028.

2. Звесткі аб стварэнні, рэарганізацыях установы:

2.1. Обчынская агульнаадукацыйная сярэдняя школа перайменавана ва ўстанову адукацыі «Обчынская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа Любанскага раёна», зарэгістравана рашэннем Мінскага абласнога выканаўчага камітэта ад 24 чэрвеня 2005 г. № 563 у Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за № 690345028 на базе Обчынскай агульнаадукацыйнай сярэдняй школы, заснаванай у 1976 годзе;

2.2. установа адукацыі «Обчынская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа Любанскага раёна» перайменавана ва ўстанову адукацыі «Обчынскі дзяржаўны вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – агульнаадукацыйная сярэдняя школа Любанскага раёна», зарэгістравана рашэннем Мінскага абласнога выканаўчага камітэта ад 22 кастрычніка 2007 г. № 1439 у Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за № 690345028;

2.3. установа адукацыі «Обчынскі дзяржаўны вучэбна – педагагічны комплекс дзіцячы сад – агульнаадукацыйная сярэдняя школа Любанскага раёна» перайменавана ў дзяржаўную ўстанову адукацыі «Обчынскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Любанскага раёна», зарэгістравана рашэннем Любанскага раённага выканаўчага камітэта ад 17 чэрвеня 2011 г. № 878 у Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за № 690345028;

2.4. дзяржаўная ўстанова адукацыі «Обчынскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Любанскага раёна» пераіменавана ў дзяржаўную ўстанову адукацыі «Обчынскі вучэбна- педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа Любанскага раёна», зарэгістравана рашэннем Любанскага раённага выканаўчага камітэта ад 22 красавіка  2016 г. № 572 у Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за № 690345028.

3. Установа адносіцца да тыпу ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

4. Па віду з'яўляецца базавай школай. Установа мае ў сваёй структуры структурныя падраздзяленні: яслі-сад, пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі (далей – ПКПД).

5. Установа ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэннем аб установе дашкольнай адукацыі, зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 4 жніўня 2022 г. № 230, Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20 снежня 2011 г. № 283, іншымі актамі заканадаўства, дадзеным Статутам.

6. Заснавальнікам установы з'яўляецца райвыканкам. Кампетэнцыя заснавальніка вызначаецца актамі заканадаўства.

7. Маёмасць установы знаходзіцца ва ўласнасці Любанскага раёна, у аператыўным кіраванні ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама (далей – упраўленне).

Упраўленне ажыццяўляе функцыі у адпаведнасці з заканадаўствам.

8. Забеспячэнне дзейнасці ўстановы ажыццяўляе дзяржаўная ўстанова «Любанскі раённы цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый» на падставе дагавора аб аказанні паслуг па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый.

9. Найменне юрыдычнай асобы:

на рускай мове:

поўнае – государственное учреждение образования «Обчинская базовая школа Любанского района»;

скарочанае – Обчинская базовая школа Любанского района;

на беларускай мове:

поўнае – дзяржаўная ўстанова адукацыі «Обчынская базавая школа Любанскага раёна»;

скарочанае – Обчынская базавая школа Любанскага раёна.

10. Месца знаходжання ўстановы (юрыдычны адрас) 223838, Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, Любанскі раён, в. Обчын, вул. Цэнтральная, д. 14.

11. Установа з'яўляецца юрыдычнай асобай, мае пячатку і штамп з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і сваім найменнем, можа мець бланкі ўстаноўленага ўзору з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, іншыя сродкі ідэнтыфікацыі.

12. Установа не мае права выступаць гарантам або паручыцелем перад банкамі-крэдыторамі юрыдычных асоб па выкананні гэтымі асобамі сваіх абавязкаў вяртання атрыманых крэдытаў.

13. Установа ажыццяўляе віды эканамічнай дзейнасці ў адпаведнасці з агульнадзяржаўным класіфікатарам Рэспублікі Беларусь АКРБ 005-2011 «Віды эканамічнай дзейнасці».

14. Дзяржаўная акрэдытацыя ўстановы і пацверджанне дзяржаўнай акрэдытацыі ажыццяўляюцца ў парадку, устаноўленым Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і іншымі актамі заканадаўства.

15. Змяненні і дапаўненні ў дадзены Статут уносяцца ў парадку, які вызначаецца ў адпаведнасці з заканадаўствам.

РАЗДЗЕЛ 2

ПРАДМЕТ, МЭТА І ЗАДАЧЫ ДЗЕЙНАСЦІ

16. Прадметам дзейнасці ўстановы з'яўляецца адукацыйная дзейнасць, якая ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам па рэалізацыі дзяржаўнага адукацыйнага стандарту агульнай сярэдняй адукацыі, дашкольнай адукацыі, вучэбнай праграмы і вучэбнага плана агульнай базавай адукацыі, праграмы спецыяльнай адукацыі, праграмы бесперапыннага выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі, праграмы выхавання і абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

17. Установа рэалізуе адукацыйную праграму пачатковай адукацыі, базавай адукацыіі можа забяспечваць вывучэнне асобных вучэбных прадметаў, мадэлей на павышаным узроўні пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы базавай адукацыі.

Можа рэалізоўваць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі, адукацыйныя праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай базавай адукацыі для вучняў з інтэлектуальнай недастатковасцю, для вучняў з цяжкасцямі ў навучанні, ствараць умовы для атрымання агульнай базавай адукацыі дома для вучняў, якія па медыцынскіх паказаннях часова або пастаянна не могуць наведваць установу, а таксама адукацыйную праграму дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, праграму выхавання дзяцей, якія маюць патрэбу ў аздараўленні.

18. Асноўнай мэтай установы з'яўляецца рознабаковае развіццё асобы навучэнца з улікам яго ўзроставых і індывідуальных магчымасцяў, здольнасцяў і патрэб, фарміраванне ў яго маральных нормаў, кампетэнцый, фарміраванне адукаванай, сацыяльна, духоўна і маральна сталай, творчай асобы, фарміраванне грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, выхаванне павагі правоў і свабод чалавека, любові да Радзімы, сям'і, прывіццё навыкаў здаровага ладу жыцця.

19. Асноўнымі задачамі ўстановы з'яўляюцца:

забеспячэнне адукацыі ў адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі дашкольнай і агульнай базавай адукацыі;

далучэнне выхаванцаў і навучэнцаў да агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцяў;

выяўленне і развіццё індывідуальных схільнасцяў і інтэлектуальна-творчага патэнцыялу навучэнцаў;

забеспячэнне дзейнасці ўстановы па ажыццяўленні выхавання, у тым ліку па фарміраванні ў навучэнцаў грамадзянскасці, патрыятызму, духоўна-маральных каштоўнасцяў, здаровага ладу жыцця, адказнасці, працавітасці, фарміраванне культуры сямейных адносін, каштоўнасных адносін да сям'і;

падрыхтоўка да самастойнага жыццёвага выбару, пачатку працоўнай дзейнасці, працягу адукацыі;

забеспячэнне атрымання навучэнцамі агульнай базавай адукацыі; стварэнне спецыяльных умоў для атрымання адукацыі выхаванцамі і навучэнцамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця (далей – АПФР) і аказанне ім карэкцыйна-педагагічнай дапамогі;

ахова здароўя навучэнцаў і выхаванцаў, фарміраванне асноў здароўезберагальнай культуры, спорту, добраахвотнымі таварыствамі, юрыдычнымі і фізічнымі асобамі;

падтрымка працы маладзёжных і дзіцячых грамадскіх арганізацый (аб'яднанняў), дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству.

20. Рэалізацыя пастаўленыхперад установай задач ажыццяўляецца на аснове цеснага супрацоўніцтва з законнымі прадстаўнікамі непаўналетніх. Установа і сям'я будуюць свае ўзаемаадносіны на прынцыпах адкрытасці, галоснасці, даверу, супрацоўніцтва па пытаннях выхавання і навучання навучэнцаў.

21. Установа ўзаемадзейнічае з іншымі ўстановамі адукацыі і арганізацыямі, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству.

22. Ва ўстанове не дапускаецца стварэнне і дзейнасць палітычных партый, іншых грамадскіх аб'яднанняў, якія маюць палітычныя мэты, а таксама стварэнне і ананімная або іншая супярэчная заканадаўству дзейнасць рэлігійных арганізацый.

23. Установа ў пытаннях выхавання на падставе пісьмовых заяў законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў можа ўзаемадзейнічаць з зарэгістраванымі рэлігійнымі арганізацыямі з улікам іх уплыву на фарміраванне духоўных, культурных і дзяржаўных традыцый беларускага народа, у адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі.

РАЗДЗЕЛ 3

ПАРАДАК ФАРМІРАВАННЯ СТРУКТУРЫ

І ШТАТНАГА РАСКЛАДУ ЎСТАНОВЫ

24. Установа фарміруе сваю структуру ў адпаведнасці з актамі заканадаўства. Установа можа мець усваёй структуры  структурныя падраздзяленні – яслі-сад, ПКПД.

25. Супрацоўнікамі ўстановы з'яўляюцца педагагічныя і іншыя работнікі. Да іншых работнікаў адносяцца асобы, якія не з’яўляюцца педагагічнымі.

26. Сацыяльна-педагагічнае і псіхалагічнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу ва ўстанове ажыццяўляюць педагог-псіхолаг і (або) педагог сацыяльны ў парадку, які вызначаецца Міністэрствам адукацыі.

27. У мэтах аказання садзеяння ў арганізацыі дзейнасці па пытаннях прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх, а таксама ў арганізацыі кантролю за ажыццяўленнем выхаваўчай і прафілактычнай работы ва ўстанове ствараецца Савет па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх.

Парадак стварэння ва ўстанове Савета па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх, яго задачы і функцыі, а таксама парадак арганізацыі яго працы вызначаецца Міністэрствам адукацыі.

28. Працоўныя адносіны работнікаў ва ўстанове, уключаючы пытанні прыёму, пераводу і звальнення, рэжыму працы і адпачынку, умоў працы, гарантый і кампенсацый рэгулююцца калектыўным дагаворам установы, кантрактам (працоўным дагаворам), правіламі ўнутранага працоўнага распарадку.

29. Штатны расклад зацвярджаецца дырэктарам установы на падставе тыпавых штатных нарматываў, зацверджаных Міністэрствам адукацыі, у межах сродкаў, выдзеленых на аплату працы. Дадатковыя пасады, не прадугледжаныя тыпавым штатным раскладам, уводзяцца рашэннем заснавальніка ў адпаведнасці з актамі заканадаўства.

30. Аплата працы работнікаў установы ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам, калектыўным дагаворам установы.

31. Прыём, перавод, звальненне работнікаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам на падставе заключанага ў пісьмовай форме кантракта (працоўнага дагавора) і афармляецца загадам дырэктара ўстановы.

32. Педагагічную дзейнасць не могуць ажыццяўляць асобы, якім занятак дадзенай дзейнасцю забаронены рашэннем суда, маюць судзімасць, якая не знята або не пагашана, не маюць права займацца педагагічнай дзейнасцю ў выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі, прызнаныя недзеяздольнымі або абмежавана дзеяздольнымі, якія маюць медыцынскія супрацьпаказанні да ажыццяўлення педагагічнай дзейнасці. Пералік адпаведных медыцынскіх супрацьпаказанняў і саставаў злачынстваў вызначаецца ў адпаведнасці з заканадаўствам.

33. Атэстацыя педагагічных работнікаў і спецыялістаў установы ажыццяўляецца ў парадку, які вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам адукацыі, Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны.

РАЗДЗЕЛ 4

ПАРАДАК АРГАНІЗАЦЫІ АДУКАЦЫЙНАГА

ПРАЦЭСУ

34. Адукацыйны працэс ва ўстанове арганізуецца на аснове:

прынцыпаў дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі;

адукацыйных стандартаў;

педагагічна абгрунтаванага выбару форм, метадаў і сродкаў навучання і выхавання;

культурных і духоўных традыцый і каштоўнасцяў беларускага народа, дасягненняў сусветнай культуры;

сучасных адукацыйных і інфармацыйных тэхналогій.

35. Правам на навучанне і выхаванне ва ўстанове карыстаюцца ўсе грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі краіны ў адпаведнасці з заканадаўствам.

36. Асноўнымі мовамі навучання і выхавання з’яўляюцца дзяржаўныя мовы Рэспублікі Беларусь. Асноўнай мовай навучання і выхавання ва ўстанове з’яўляецца беларуская мова. Лакальныя дакументы можна весці на рускай мове. Абавязковай для вывучэння ва ўстанове з'яўляецца замежная мова (нямецкая), якая вызначаецца заснавальнікам, і іншыя з улікам запатрабаванняў дзяржавы і магчымасцяў установы.

37. У адпаведнасці з пажаданнямі навучэнцаў і іх законных прадстаўнікоў па рашэнні заснавальніка, узгодненым з Міністэрствам адукацыі, ва ўстанове могуць стварацца групы, у якіх выхаванцы вывучаюць мову нацыянальнай меншасці, класы, у якіх вучні вывучаюць мову і літаратуру нацыянальнай меншасці.

38. Ад вывучэння беларускай ці рускай мовы могуць быць вызвалены замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія часова знаходзяцца або часова пражываюць у Рэспубліцы Беларусь. Парадак вывучэння беларускай і (або) рускай моў вучнямі, якія часова знаходзяцца і якія пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, вызначаецца Міністэрствам адукацыі.

Вывучэнне замежнай мовы з'яўляецца абавязковым, за выключэннем асобных катэгорый асоб з АПФР.

39. Арганізацыя адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адпаведных адукацыйных праграм ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэннем аб установе дашкольнай адукацыі, Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, вучэбна-праграмнай дакументацыяй адпаведных адукацыйных праграм, індывідуальнымі планамі работы і ўключае ў сябе тэарэтычнае і практычнае навучанне, выхаваўчую работу, самастойную работу навучэнцаў, атэстацыю вучняў.

40. Арганізацыя адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца з 1 верасня па 31 жніўня ў рэжыме пяцідзённага рабочага тыдня.

41. Установа забяспечвае атрыманне дашкольнай адукацыі ў групах, у тым ліку ў групах інтэгрыраванага навучання і выхавання, або індывідуальна.

42. Напаўняльнасць рознаўзроставай групы не павінна перавышаць

12 выхаванцаў.

Напаўняльнасць груп інтэгрыраванага навучання і выхавання ажыццяўляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі да напаўняльнасці груп, якія ўстаноўлены пунктамі 10–13 і 18 артыкула 273 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.

Могуць быць адкрыты групы кароткачасовага знаходжання, у тым ліку на платнай аснове. У групах кароткачасовага знаходжання магчыма знаходжанне выхаванцаў у прысутнасці законных прадстаўнікоў.

43. Час знаходжання выхаванцаў ва ўстанове вызначаецца заснавальнікам установы ў адпаведнасці з запытамі законных прадстаўнікоў выхаванцаў і можа складаць ад 2 да 7 гадзін, 10,5 гадзіны.

44. Фарміраванне груп, вызначэнне распарадку дня ажыццяўляецца да 1 верасня ў адпаведнасці з запытамі законных прадстаўнікоў выхаванцаў на падставе рашэння заснавальніка.

45. Час знаходжання выхаванца ва ўстанове па жаданні яго законнага прадстаўніка можа быць зменшаны.

46. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца ў групах або індывідуальна на падставе рашэння дырэктараўстановы ў адпаведнасці з індывідуальным вучэбным планам або індывідуальнай вучэбнай праграмай для выхаванца з асаблівымі індывідуальнымі адукацыйнымі патрэбамі.

У рознаўзроставых групах арганізацыя адукацыйнага працэсу ажыццяўляецца дыферэнцыравана ў залежнасці ад узросту выхаванцаў.

47. Арганізацыя адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца ў групах інтэгрыраванага навучання і выхавання, а таксама ва ўмовах атрымання адукацыі дома або ў спалучэнні заняткаў дома і ва ўстанове ў парадку, вызначаным заканадаўствам.

48. У адукацыйным працэсе ўстановы дапускаецца выкарыстанне навучальных выданняў, якія афіцыйна зацверджаны альбо дапушчаных у якасці адпаведнага віду вучэбнага выдання Міністэрствам адукацыі, рэкамендаваных арганізацыямі, якія ажыццяўляюць навукова-метадычнае забеспячэнне адукацыі, а таксама іншых выданняў, якія вызначаюцца Міністэрствам адукацыі.

49. У адукацыйным працэсе псіхолага-педагагічная дыягностыка развіцця дзяцей ажыццяўляецца толькі з дазволу і ў прысутнасці законных прадстаўнікоў дзяцей пасля тлумачэння іх правоў, звязаных з правядзеннем дыягностыкі, і толькі з мэтай вызначэння аптымальнай праграмы развіцця.

50. Асноўнымі формамі арганізацыі адукацыйнага працэсу на ўзроўні дашкольнай адукацыі з'яўляюцца гульня, занятак.

51. Тэрмін атрымання дашкольнай адукацыі вызначаецца законнымі прадстаўнікамі выхаванцаў. Пры гэтым тэрмін засваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі складае да пяці гадоў дзесяці месяцаў і можа быць павялічаны на адзін год па жаданні законных прадстаўнікоў выхаванцаў.

52. Ва ўстанове пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі ўстанаўліваюцца канікулы, у перыяд якіх заняткі з выхаванцамі не праводзяцца. У перыяд канікул праводзіцца толькі фізкультурна-аздараўленчая і мастацка-эстэтычная дзейнасць з выхаванцамі. Агульная працягласць канікул складае сто дванаццаць дзён:

летнія – дзевяноста два каляндарных дні;

зімовыя – дзесяць каляндарных дзён;

вясеннія – дзесяць каляндарных дзён.

53. Для навучання дзяцей з АПФР ва ўстанове могуць адкрывацца класы інтэгрыраванага навучання і выхавання, якія функцыянуюць у адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі.

54. Ва ўстанове могуць адкрывацца спецыялізаваныя па спорце класы, якія функцыянуюць у адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі.

55. Адукацыйны працэс ва ўстанове ажыццяўляецца ў адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі, а таксама вучэбным планам і вучэбнымі праграмамі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі.

56. Вучэбны план установы распрацоўваецца штогод на аснове тыпавога вучэбнага плана ўстановы агульнай базавай адукацыі адпаведнага віду і зацвярджаецца дырэктарам па ўзгадненні з заснавальнікам.

57. Вучэбны план установы ўключае ў сябе дзяржаўны кампанент, кампанент установы, максімальны дапушчальны аб'ём вучэбнай нагрузкі ў тыдзень на аднаго выхаванцаў кожнай групе, на аднаго вучня ў кожным класе, агульную колькасць гадзін на правядзенне заняткаў.

58. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай базавай адукацыі ажыццяўляецца ў класах, групах (пры дзяленні класа на групы) або індывідуальна. У клас аб'ядноўваюцца вучні пераважна аднаго ўзросту. У выпадку, калі колькасць вучняў пры прыёме (залічэнні) ва ўстанову перавышае ўстаноўленую заснавальнікам установы або ўпаўнаважаным ім органам напаўняльнасць класа, ствараецца некалькі класаў (паралельныя класы). Парадак дзялення класаў на групы, аб'яднання вучняў некалькіх класаў (паралельных класаў) у групы вызначаецца Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі. Рашэнне аб напаўняльнасці класаў і колькасці асоб з АПФР ў іх, акрамя спецыяльных класаў, класаў інтэгрыраванага навучання і выхавання, прымаецца заснавальнікам установы адукацыі.

59. Ва ўмовах, калі колькасць вучняў у I–IV класах складае пяць чалавек і менш, дапускаецца вывучэнне часткі вучэбных прадметаў адначасова навучэнцамі розных класаў. Парадак аб'яднання навучэнцаў розных класаў для адначасовага вывучэння вучэбных прадметаў і пералік гэтых вучэбных прадметаў вызначаюцца Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі.

60. Арганізацыя адукацыйнага працэсу можа быць заснавана на дыферэнцыяцыі іх утрымання з улікам адукацыйных патрэбаў і інтарэсаў вучняў, якая забяспечвае вывучэнне асобных вучэбных прадметаў, модуляў адпаведнай адукацыйнай праграмы агульнай сярэдняй адукацыі на базавым, павышаным узроўні, у тым ліку ў рамках профільнага навучання.

З мэтай засваення першапачатковых прафесійных ведаў, уменняў і навыкаў, падрыхтоўкі да ўсвядомленага прафесійнага самавызначэння і працягу адукацыі ва ўстановах прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі для вучняў VIII–IX класаў можа быць арганізавана дапрафесійная падрыхтоўка, якая прадугледжвае знаёмства вучняў з асобна ўзятымі прафесіямі або з групамі (прафесійнымі блокамі) роднасных прафесій на базе ўстаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Для ўсвядомленага выбару вучнямі ўзроўню асноўнай адукацыі з улікам уласнай індывідуальнасці для працягу адукацыі па  завяршэнні навучання і выхавання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі ва ўстанове арганізуецца правядзенне факультатыўных заняткаў, вывучэнне асобных навучальных прадметаў на павышаным узроўні, пачынаючы з V класа.

На II ступені агульнай сярэдняй адукацыі ва ўстанове могуць стварацца класы (групы) з вывучэннем асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні. З улікам індывідуальных схільнасцей, патрэбнасцей і інтарэсаў, а таксама магчымасцей установы вучні            V–VII класаў могуць вывучаць на павышаным узроўні вучэбны прадмет «Замежная мова», а вучні VIII–IX класаў – адзін ці два вучэбныя прадметы з ліку вучэбных прадметаў, вызначаных тыпавым вучэбным планам агульнай базавай адукацыі.

61. Пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі адукацыйны працэс ва ўстанове арганізуецца па навучальных гадах, якія дзеляцца на чвэрці. Працягласць навучальнага года, уключаючы канікулы, устанаўліваецца з 1 верасня па 31 жніўня. Вучэбныя заняткі праводзяцца з 1 верасня па 31 мая ўключна, а для вучняў IX класа – з 1 верасня па 25 мая. Калі названыя даты прыпадаюць на нерабочы дзень, то пачатак (заканчэнне) навучальнага года, вучэбных заняткаў пераносіцца на наступны (папярэдні) працоўны дзень. Агульная працягласць канікул у перыяд правядзення вучэбных заняткаў павінна быць не менш за 30 каляндарных дзён, для вучняў         I і II класаў – не менш за 37 каляндарных дзён. Працягласць летніх канікул павінна быць не менш 12 каляндарных тыдняў. Пачатак і заканчэнне чвэрцяў, канікул штогод да пачатку навучальнага года вызначаюцца Міністэрствам адукацыі.

62. Адукацыйны працэс, адукацыйныя мерапрыемствы, а таксама выхаваўчая работа з вучнямі ў пазаўрочны час арганізуюцца ў рэжыме шасцідзённага тыдня, якая ўключае ў сябе пяцідзённы вучэбны тыдзень і шосты школьны дзень. Вучэбныя заняткі, а таксама факультатыўныя заняткі праводзяцца ў рэжыме пяцідзённага вучэбнага тыдня. У рэжыме шасцідзённага тыдня могуць праводзіцца факультатыўныя заняткі            ў V–IX класах. У шосты школьны дзень праводзяцца мерапрыемствы па рэалізацыі асноўных напрамкаў выхавання, у тым ліку спартыўна-масавыя, турыстычныя мерапрыемствы, экскурсіі.

63. Асноўнай формай арганізацыі адукацыйнага працэсу з'яўляецца вучэбны занятак: урок, экскурсія, лабараторны, практычны ці іншы занятак. Працягласць урокаў у I класе – 35 хвілін, у II–IX класах – 45 хвілін. Дадаткова праводзяцца факультатыўныя, стымулюючыя, падтрымліваючыя заняткі, кансультацыі, вучэбна-палявыя зборы, грамадска карысная праца.

64. Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстанове выкарыстоўваюцца падручнікі і вучэбныя дапаможнікі для ўстаноў дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі, рэкамендаваныя да выкарыстання ў адукацыйным працэсе Міністэрствам адукацыі.

65. Факультатыўныя заняткі ва ўстанове праводзяцца па прыродазнаўча-матэматычнай, гуманітарнай, грамадазнаўчай, ваенна-патрыятычнай і іншай накіраванасці.

66. У III–IX класах вучні вядуць дзённікі, узоры якіх штогод зацвярджаюцца і рэкамендуюцца да выкарыстання Міністэрствам адукацыі, дзе запісваюцца бягучыя, прамежкавыя, гадавыя адзнакі, заўвагі, заахвочванні педагогаў, дырэктара, яго намеснікаў.

67. Ва ўстанове для аказання дапамогі сям'і ў навучанні і выхаванні вучняў, развіцця ў іх творчых здольнасцяў могуць адкрывацца групы падоўжанага дня для вучняў I–IX класаў, палажэнне аб якіх зацвярджаецца Міністэрствам адукацыі.

Рашэнне аб напаўняльнасці групы падоўжанага дня ва ўстанове прымаецца яго заснавальнікам або ўпаўнаважаным ім органам. Колькасць вучняў у групах падоўжанага дня не павінна перавышаць напаўняльнасць класаў.

68. Штодзённая колькасць вучэбных заняткаў (заняткаў дашкольных груп) вызначаецца раскладам, які зацвярджаецца дырэктарам установы. Працягласць перапынкаў вызначаецца, зыходзячы з канкрэтных умоў працы, неабходнасці забеспячэння арганізацыі харчавання, адпачынку вучняў у адпаведнасці з патрабаваннямі санітарных нормаў, правілаў і гігіенічных нарматываў.

69. Вучням, якія па медыцынскіх паказчыках часова або пастаянна не могуць наведваць вучэбныя заняткі ва ўстанове, ствараюцца ўмовы для атрымання агульнай базавайадукацыі дома.

Рашэнне аб засваенні зместу адпаведнай адукацыйнай праграмы агульнай сярэдняй адукацыі дома, арганізацыі вучэбных заняткаў дома і ва ўстанове адукацыі прымаецца упраўленнем на падставе заявы вучня (законнага прадстаўніка непаўналетняга вучня) і заключэння ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі.

Пералік медыцынскіх паказанняў для навучання і выхавання дома вызначаецца Міністэрствам аховы здароўя, парадак атрымання агульнай сярэдняй адукацыі дома вызначаецца Міністэрствам адукацыі.

70. Пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі па заяве вучня (законнага прадстаўніка непаўналетняга вучня) дапускаецца арганізацыя адукацыйнага працэсу індывідуальна ў адпаведнасці з індывідуальным вучэбным планам.

Індывідуальны вучэбны план устанаўлівае асаблівасці атрымання агульнай сярэдняй адукацыі адоранымі і таленавітымі вучнямі, а таксама вучнямі, якія па ўважлівых прычынах не могуць пастаянна або часова наведваць вучэбныя заняткі і (або) праходзіць ва ўстаноўленыя тэрміны атэстацыю. Індывідуальныя вучэбныя планы распрацоўваюцца ўстановай і зацвярджаюцца дырэктарам.

71. Выхаванне ажыццяўляецца на вучэбных занятках, дадатковых занятках і ў працэсе выхаваўчай работы ў пазаўрочны час.

Выхаванне ў класах ажыццяўляюць усе педагагічныя работнікі, якія працуюць у дадзеным класе і педагагічны работнік, які выконвае абавязкі класнага кіраўніка.

72. Асноўнымі напрамкамі выхаваўчай работы ва ўстанове з'яўляюцца:

ідэалагічнае выхаванне, накіраванае на фарміраванне ў навучэнцаў ведаў асноў дзяржаўнай ідэалогіі, прывіццё падрастаючаму пакаленню агульначалавечых, гуманістычных каштоўнасцяў, ідэй, перакананняў, якія адлюстроўваюць сутнасць беларускай дзяржаўнасці;

грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне, накіраванае на фарміраванне ў навучэнцаўактыўнай грамадзянскай пазіцыі, патрыятызму, прававой, палітычнай і інфармацыйнай культуры;

духоўна-маральнае выхаванне, накіраванае на далучэнне навучэнцаў да агульначалавечых і гуманістычных каштоўнасцяў, фарміраванне маральнай культуры;

эстэтычнае выхаванне, накіраванае на фарміраванне ў навучэнцаў эстэтычнага густу, развіццё пачуцця прыгожага;

выхаванне псіхалагічнай культуры, накіраванае на развіццё, самаразвіццё і самарэалізацыю асобы навучэнцаў;

выхаванне фізічнай культуры, фізічнае ўдасканаленне;

фарміраванне ў навучэнцаў навыкаў здаровага ладу жыцця, ўсведамленне значнасці здароўя як каштоўнасці і важнасці яго захавання;

сямейнае і гендэрнае выхаванне, накіраванае на фарміраванне ў навучэнцаў адказнага стаўлення да сям'і, шлюбу, выхавання дзяцей, усвядомленых уяўленняў аб ролі і жыццёвым прызначэнні мужчын і жанчын у адпаведнасці з традыцыйнымі каштоўнасцямі беларускага грамадства;

працоўнае і прафесійнае выхаванне, накіраванае на разуменне навучэнцамі працы як асобаснай і сацыяльнай каштоўнасці, фарміраванне падрыхтоўкі да свядомага прафесійнага выбару;

выхаванне, накіраванае на фарміраванне ў навучэнцаў беражлівых адносін да навакольнага асяроддзя і прыродакарыстання;

выхаванне культуры бяспекі жыццядзейнасці, накіраванае на фарміраванне ў навучэнцаў бяспечных паводзін у сацыяльнай і прафесійнай дзейнасці;

выхаванне культуры побыту і вольнага часу, накіраванае на фарміраванне ў навучэнцаў каштоўнасных адносін да матэрыяльнага асяроддзя, умення мэтазгодна і эфектыўна выкарыстоўваць вольны час;

полікультурнае выхаванне, накіраванае на фарміраванне ў навучэнцаў талерантнага стаўлення да прадстаўнікоў іншых культур, нацыянальнасцяў, веравызнанняў;

эканамічнае выхаванне, накіраванае на фарміраванне ў навучэнцаў эканамічнай культуры асобы.

73. Установа пры арганізацыі выхаваўчага працэсу выкарыстоўвае актыўныя формы работы з навучэнцамі і іх законнымі прадстаўнікамі, у тым ліку інтэлектуальныя конкурсы, канферэнцыі, выставы творчасці навучэнцаў, гульнявыя праграмы, тэматычныя дыскатэкі, спартыўна-аздараўленчыя гульні, клубную работу і іншыя.

74. Установа ўзаемадзейнічае з грамадскімі аб'яднаннямі «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя», «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» і іншымі, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству.

75. Установа забяспечвае ўдзел навучэнцаў у аб'яднаннях па інтарэсах (гурток, клуб, секцыя, студыя, майстэрня, лабараторыя, аркестр, хор, ансамбль, тэатр, навуковае таварыства навучэнцаў і іншыя аб'яднанні) з прыцягненнем кваліфікаваных спецыялістаў.

Аб'яднанні па інтарэсах могуць быць аднаўзроставымі і рознаўзроставымі. Аб'яднанні па інтарэсах могуць стварацца для працы з пераменным складам навучэнцаў.

Напаўняльнасць аб'яднання па інтарэсах першага года навучання складае не менш за 12 навучэнцаў, другога і наступных гадоў навучання – не менш за 8 навучэнцаў. Пры навучанні асоб ва ўзросце ад двух да шасці гадоў напаўняльнасць аб'яднання па інтарэсах складае ад 8 да 10 навучэнцаў. Напаўняльнасць аб'яднання па інтарэсах для навучэнцаў з ліку асоб з АПФР складае ад 6 да 8 чалавек. Напаўняльнасць аб'яднання па інтарэсах, у якім адукацыйны працэс арганізаваны для асоб з АПФР і іншых асоб, колькасць асоб з АПФР ў іх вызначаюцца Міністэрствам адукацыі.

Для навучэнцаў, якія атрымліваюць агульную базавую або спецыяльную адукацыю дома, ствараюцца ўмовы для атрымання дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі дома.

Рашэнне аб атрыманні дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі дома прымаецца ўстановай на падставе заявы навучэнца, законнага прадстаўніка непаўналетняга навучэнца.

76. Ва ўстанове ствараецца сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба з мэтай выяўлення і развіцця інтарэсаў і здольнасцяў навучэнцаў, іх прафесійных схільнасцяў, правядзення псіхолага-педагагічных кансультацый для навучэнцаў і іх законных прадстаўнікоў, вывучэння псіхалагічнага мікраклімату ў класных калектывах і іншых патрэб.

77. Медыцынскае абслугоўванне навучэнцаў ажыццяўляецца спецыяльна замацаваным за ўстановай арганізацыяй аховы здароўя медыцынскім работнікам, які сумесна з кіраўніцтвам установы нясе адказнасць за здароўе і фізічнае развіццё дзяцей, правядзенне лячэбна-прафілактычных мерапрыемстваў, захаванне санітарна-гігіенічных нормаў, рэжым і якасць харчавання навучэнцаў, дазіроўку іх фізічных і разумовых нагрузак.

78. Неабгрунтаванае вызваленне вучняў ад вучэбных заняткаў ва ўстанове забаронена.

79. Курэнне, распіццё спіртных і слабаалкагольных напояў, ужыванне наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных і іншых рэчываў, якія адурманьваюць, на тэрыторыі ўстановы забаронена.

80. Прапускны рэжым ва ўстанове ажыццяўляецца ў адпаведнасці з інструкцыяй аб арганізацыі прапускнога рэжыму.

РАЗДЗЕЛ 5

ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ

ЎДЗЕЛЬНІКАЎ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ

81.Установа ў адпаведнасці з актамі заканадаўства мае права:

ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць;

фарміраваць структуру і штатны расклад установы;

перадаваць функцыі па забеспячэнні дзейнасці дзяржаўным установам, створаным райвыканкамам, для забеспячэння дзейнасці падначаленых ім бюджэтных арганізацый;

ажыццяўляць дзейнасць, якая прыносіць даходы;

удзельнічаць у навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці, дзейнасці па навукова-метадычным забеспячэнні адукацыі;

ажыццяўляць міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы адукацыі.

Установа абавязана забяспечваць:

якасць адукацыі;

распрацоўку і зацвярджэнне ва ўстаноўленым парадку структурных элементаў навукова-метадычнага забеспячэння адпаведнай адукацыі, яго ўдасканаленне;

падбор, прыём на працу і расстаноўку кадраў, павышэнне іх кваліфікацыі;

захаванне санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў;

стварэнне бяспечных умоў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу;

распрацоўку і прыняцце правілаў унутранага распарадку для навучэнцаў;

маральнае і матэрыяльнае стымуляванне навучэнцаў, педагагічных і іншых работнікаў установы;

меры сацыяльнай абароны навучэнцаў;

стварэнне неабходных умоў для арганізацыі харчавання і медыцынскай дапамогі навучэнцаў;

удзел у фарміраванні кантрольных лічбаў прыёму;

азнакамленне асоб, законных прадстаўнікоў непаўналетніх асоб пры прыёме (залічэнні) ва ўстанову з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі, сертыфікатамі аб дзяржаўнай акрэдытацыі, сапраўдным Статутам, правіламі ўнутранага распарадку для навучэнцаў, іншымі лакальнымі прававымі актамі ўстановы, якія змяшчаюць правы і абавязкі навучэнцаў, а па іх патрабаванні – з вучэбна-праграмнай дакументацыяй;

патранат асоб з АПФР на працягу двух гадоў пасля атрымання адукацыі ва ўстанове ў адпаведнасці з Палажэннем аб патранаце асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 19 ліпеня 2011 г. № 92;

садзейнічанне ўпаўнаважаным дзяржаўным органам, іншым арганізацыям у правядзенні кантролю за забеспячэннем якасці адукацыі.

Іншыя правы і абавязкі ўстановы ўстанаўліваюцца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства, дадзеным Статутам.

82. Удзельнікамі адукацыйнага працэсу ўстановы з'яўляюцца навучэнцы, законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў, педагагічныя работнікі.

83. Ва ўстанове ствараецца камісія па вырашэнні канфлікту інтарэсаў педагагічнага работніка ў мэтах урэгулявання рознагалоссяў паміж удзельнікамі адукацыйных адносін у выпадку ўзнікнення канфлікту інтарэсаў педагагічнага работніка.

84. Рашэнне камісіі па вырашэнні канфлікту інтарэсаў педагагічнага работніка з'яўляецца абавязковым для ўсіх удзельнікаў адукацыйных адносін ва ўстанове.

85. Рашэнне камісіі па вырашэнні канфлікту інтарэсаў педагагічнага работніка можа быць абскарджана ў вышэйстаячы орган (арганізацыю), а пры адсутнасці вышэйстаячага органа (арганізацыі) – у суд на працягу аднаго месяца пасля атрымання копіі рашэння камісіі.

86. Рашэнне камісіі па вырашэнні канфлікту інтарэсаў педагагічнага работніка пасля абскарджання ў вышэйстаячы орган (арганізацыю) можа быць абскарджана ў суд.

87. Парадак стварэння, арганізацыі працы, прыняцця рашэнняў камісіяй па вырашэнні канфлікту інтарэсаў педагагічнага работніка і іх выканання ўстанаўліваецца Міністэрствам адукацыі.

88. Навучэнцы ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і іншымі актамі заканадаўства маюць права на:

атрыманне адукацыі ў адпаведнасці з адукацыйнымі праграмамі;

адначасовае засваенне зместу некалькіх адукацыйных праграм асноўнай адукацыі ў выпадках, прадугледжаных актамі заканадаўства;

перавод у іншую ўстанову адукацыі ў парадку, які ўстанаўліваецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь;

навучанне і выхаванне ў межах зместу адукацыйнай праграмы па індывідуальным вучэбным плане, індывідуальнай вучэбнай праграме ў выпадках, прадугледжаных Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі;

стварэнне спецыяльных умоў для атрымання адукацыі з улікам асаблівасцяў іх псіхафізічнага развіцця;

павагу чалавечай годнасці, абарону ад усіх формаў фізічнага і псіхічнага гвалту, абразы асобы, ахову жыцця і здароўя падчас адукацыйнага працэсу;

бясплатнае псіхолага-медыка-педагагічнае абследаванне ў дзяржаўных цэнтрах карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі;

бясплатную карэкцыю парушэнняў у фізічным і (або) псіхічным развіцці ў дзяржаўных установах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы спецыяльнай адукацыі, карэкцыйна-педагагічную дапамогу ў дзяржаўных установах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы асноўнай, дадатковай і спецыяльнай адукацыі;

карыстанне падручнікамі і навучальнымі дапаможнікамі;

канікулы;

бясплатнае карыстанне бібліятэкай, фізкультурна-спартыўнымі збудаваннямі, вучэбнай базай установы;

атрыманне сацыяльна-педагагічнай падтрымкі і псіхалагічнай дапамогі з боку спецыялістаў установы;

заахвочванне за поспехі ў вучэбнай, грамадскай, эксперыментальнай, інавацыйнай дзейнасці, удзел у фізкультурна-аздараўленчых, спартыўна-масавых, спартыўных мерапрыемствах, а таксама ў адукацыйных мерапрыемствах;

удзел у алімпіядах, конкурсах, турнірах, фестывалях, канферэнцыях, святах і іншых адукацыйных мерапрыемствах, спартыўна-масавых мерапрыемствах, грамадскай, эксперыментальнай, інавацыйнай, культурнай дзейнасці;

азнаямленне зпасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі, устаноўчым дакументам, сертыфікатам аб дзяржаўнай акрэдытацыі, правіламі ўнутранага распарадку для навучэнцаў, іншымі лакальнымі прававымі актамі, якія змяшчаюць правы і абавязкі навучэнцаў, а таксама з вучэбна-праграмнай дакументацыяй;

удзел у маладзёжных і іншых грамадскіх аб'яднаннях, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству;

зварот у камісію па вырашэнні канфлікту інтарэсаў педагагічнага работніка ў выпадку ўзнікнення рознагалоссяў паміж удзельнікамі адукацыйных адносін.

89. Навучэнцы ўстановы абавязаны:

добрасумленна і адказна ставіцца да засваення зместу адукацыйных праграм, праграм выхавання;

клапаціцца аб сваім здароўі, імкнуцца да маральнага, духоўнага і фізічнага развіцця і самаўдасканалення;

выконваць патрабаванні ўстаноўчых дакументаў, правілаў унутранага распарадку для навучэнцаў установы, рашэнні органаў самакіравання, прынятыя ў межах іх кампетэнцыі, не супярэчыць заканадаўству.

паважаць гонар і годнасць іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;

не дапускаць дзеянняў, якія перашкаджаюць іншым удзельнікам адукацыйнага працэсу выконваць іх абавязкі і рэалізоўваць іх правы ў сферы адукацыі;

беражліва ставіцца да маёмасці;

клапаціцца пра гонар класа, установы, развіваць і  падтрымліваць яе традыцыі;

выкарыстоўваць дзелавы стыль у вопратцы;

быць дысцыплінаванымі, рэгулярна наведваць навучальныя заняткі, годна паводзіць сябе ва ўстанове і за яе межамі, валодаць высокім узроўнем культуры паводзін падчас вучобы, працы і  адпачынку.

90. За здзяйсненне дысцыплінарнай правіннасці ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі да вучня могуць прымяняцца меры дысцыплінарнага спагнання: заўвага, вымова, адлічэнне.

Датэрміновае спыненне адукацыйных адносін (адлічэнне) як мера дысцыплінарнага спагнання не прымяняецца да навучэнца, які не дасягнуў васямнаццаці гадоў і не завяршыў засваенне зместу адукацыйнай праграмы базавай адукацыі.

Права выбару меры дысцыплінарнага спагнання належыць дырэктару ўстановы. Пры выбары меры дысцыплінарнага спагнання ўлічваюцца цяжар дысцыплінарнай правіннасці, прычыны і абставіны, пры якіх яна здзейснена, папярэднія паводзіны навучэнца.

Заўвага, вымова як меры дысцыплінарнага спагнання прымяняюцца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, пасля атрымання ад навучэнца пісьмовага тлумачэння.

91. Законнымі прадстаўнікамі непаўналетніх навучэнцаў з'яўляюцца іх бацькі, усынавіцелі (удачарыцелі), апекуны, папячыцелі.

Законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў маюць права на:

азнаямленне з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі, устаноўчымі дакументамі, сертыфікатамі аб дзяржаўнай акрэдытацыі, правіламі ўнутранага распарадку для навучэнцаў, іншымі лакальнымі прававымі актамі, якія змяшчаюць правы і абавязкі навучэнцаў, а таксама з вучэбна-праграмнай дакументацыяй;

абарону правоў і законных інтарэсаў навучэнцаў, уключаючы зварот у камісію па вырашэнні канфлікту інтарэсаў педагагічнага работніка ў выпадку ўзнікнення рознагалоссяў паміж удзельнікамі адукацыйных адносін;

атрыманне інфармацыі аб ходзе і змесце адукацыйнага працэсу, выніках вучэбнай дзейнасці навучэнцаў у парадку, які вызначаецца дырэктарам установы з удзелам органа самакіравання, у які ўваходзяць асобы з ліку законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў;

атрыманне інфармацыі аб усіх відах абследаванняў (медыцынскіх, псіхалагічных, педагагічных) навучэнцаў.

92. Законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў установы абавязаны:

забяспечваць умовы для атрымання адукацыі і развіцця навучэнцаў;

паважаць гонар і годнасць іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;

забяспечваць выкананне навучэнцамі, законнымі прадстаўнікамі якіх яны з'яўляюцца, патрабаванняў устаноўчых дакументаў, правілаў унутранага распарадку для навучэнцаў.

93. Педагагічныя работнікі ўстановы маюць права на:

абарону прафесійнага гонару і годнасці;

забеспячэнне ўмоў для ажыццяўлення прафесійнай дзейнасці;

творчую ініцыятыву, свабоду выбару педагагічна абгрунтаваных формаў і метадаў навучання і выхавання, навучальных выданняў і сродкаў навучання і выхавання;

доступ да вучэбна-праграмнай, вучэбна-метадычнай дакументацыі, інфармацыйна-аналітычных матэрыялаў;

удзел у абнаўленні, распрацоўцы і вызначэнні структуры і зместу структурных элементаў навукова-метадычнага забеспячэння адукацыі;

удзел у навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай, інавацыйнай, міжнароднай дзейнасці ўстановы;

удзел у кіраванні ўстановай;

павышэнне кваліфікацыі;

маральнае і матэрыяльнае заахвочванне за поспехі ў педагагічнай, навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці ў сістэме адукацыі;

аб'яднанне ў прафесійныя саюзы, іншыя грамадскія аб'яднанні, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству;

штомесячную кампенсацыю выдаткаў на набыццё вучэбнай і метадычнай літаратуры. Парадак, умовы і памер штомесячнай кампенсацыі выдаткаў на набыццё вучэбнай і метадычнай літаратуры педагагічным работнікам, пералік пасад педагагічных работнікаў, якім выплачваецца штомесячная кампенсацыя выдаткаў на набыццё вучэбнай і метадычнай літаратуры, вызначаюцца Міністэрствам адукацыі;

бясплатную перавозку да месца працы і назад школьнымі аўтобусамі па маршруце іх руху ў выпадку адсутнасці аўтамабільных перавозак пасажыраў у рэгулярных зносінах транспартам агульнага карыстання, якія забяспечваюць прыбыццё педагагічнага работніка да пачатку яго працоўнага дня да месца працы і назад, і пры наяўнасці свабодных пасадачных месцаў у школьным аўтобусе.

94. Педагагічныя работнікі ўстановы абавязаны:

ажыццяўляць сваю дзейнасць на прафесійным узроўні, які забяспечвае рэалізацыю адукацыйных праграм, праграм выхавання;

выконваць прававыя, маральныя і этычныя нормы;

паважаць гонар і годнасць навучэнцаў і іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;

павышаць свой прафесійны ўзровень, праходзіць атэстацыю;

прапагандаваць здаровы лад жыцця сярод навучэнцаў;

забяспечваць выкананне спецыяльных умоў, неабходных для атрымання адукацыі асобамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;

праходзіць папярэдні (пры паступленні на працу) і перыядычныя (на працягу працоўнай дзейнасці) абавязковыя медыцынскія агляды ў парадку, які ўстанаўліваецца Міністэрствам аховы здароўя па ўзгадненні з Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны.

Іншыя абавязкі педагагічных работнікаў устанаўліваюцца заканадаўствам і лакальнымі прававымі актамі ўстановы.

Педагагічныя работнікі не маюць права аказваць платныя кансультацыйныя паслугі па асобных вучэбных прадметах, модулях, вучэбных дысцыплінах, адукацыйных галінах, тэмах, у тым ліку дапамогу ў падрыхтоўцы да ўступных выпрабаванняў (рэпетытарства), навучэнцам, калі гэта прыводзіць да канфлікту інтарэсаў педагагічнага работніка.

Педагагічным работнікам забараняецца выкарыстоўваць адукацыйны і выхаваўчы працэсы ў палітычных мэтах або для падахвочвання навучэнцаў да дзеянняў, якія супярэчаць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і актам заканадаўства.

95. Педагагічныя работнікі, навучэнцы, законныя прадстаўнікі навучэнцаў і іншыя работнікі установы ў адпаведнасці з заканадаўствам нясуць адказнасць за пашкоджанне памяшканняў і будынкаў установы, навучальнага абсталявання, інвентару і іншай маёмасці.

Правы і абавязкі іншых работнікаў установы ўстанаўліваюцца актамі заканадаўства, сапраўдным Статутам і іншымі лакальнымі прававымі актамі ўстановы, заключанымі з імі працоўнымі дагаворамі.

РАЗДЗЕЛ 6

ПАРАДАК ПРЫЁМУ, ПЕРАВОДУ, АДЛІЧЭННЯ НАВУЧЭНЦАЎ

96. Прыём дзяцей ва ўстанову для атрымання дашкольнай адукацыі, у тым ліку ў групы кароткачасовага знаходжання, ажыццяўляецца на працягу каляндарнага года пры наяўнасці ў ёй свабодных месцаў і на падставе:

заявы законнага прадстаўніка гэтай асобы;

медыцынскай даведкі аб стане здароўя;

накіравання, выдадзенага мясцовым выканаўчым і распарадчым органам па месцы знаходжання ўстановы;

заключэння ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі – для атрымання дашкольнай адукацыі дома;

заключэння дзяржаўнага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі – для асоб з АПФР.

97. Прыём (залічэнне) асоб для атрымання дашкольнай адукацыі ў частцы, не ўрэгуляванай Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Палажэннем аб установе дашкольнай адукацыі.

98. Перавод выхаванцаў з АПФР з груп інтэгрыраванага навучання і выхавання ў групы агульнага прызначэння ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заключэннем дзяржаўнага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі і па заяве законнага прадстаўніка выхаванца.

99. Перавод выхаванца ў іншую ўстанову ажыццяўляецца:

па ініцыятыве законнага прадстаўніка выхаванца;

у выпадках спынення дзейнасці ўстановы са згоды законнага прадстаўніка выхаванца.

Прыём дзяцей ва ўстанову ў сувязі з пераводам з іншай установы ажыццяўляецца па прад'яўленні дакументаў, прадугледжаных Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і ў парадку, вызначаным Палажэннем аб установе дашкольнай адукацыі,і афармляецца загадам дырэктара.

100. Адлічэнне (спыненне адукацыйных адносін) выхаванца з установай ажыццяўляецца:

у сувязі з атрыманнем адукацыі;

датэрмінова.

Датэрміновае спыненне адукацыйных адносін па ініцыятыве законнага прадстаўніка выхаванца ажыццяўляецца:

у выпадку пераводу выхаванца ў іншыя ўстановы;

па ўласным жаданні законнага прадстаўніка выхаванца.

101. Датэрміновае спыненне адукацыйных адносін па ініцыятыве ўстановы ажыццяўляецца ў выпадку бесперапыннай адсутнасці выхаванца больш за 30 дзён без уважлівых прычын.

Рашэнне аб адлічэнні выхаванца прымае дырэктар шляхам выдання загаду з указаннем падставы адлічэння.

102. Адлічэнне выхаванцаў з пункта ПКПД ажыццяўляецца загадам дырэктара пасля выпраўлення парушэнняў фізічнага і (або) псіхічнага развіцця на падставе спісу выхаванцаў, якія выправілі парушэнні псіхафізічнага развіцця, складзенага па выніках абследавання дзяцей настаўнікам-дэфектолагам ПКПД і спецыялістамі дзяржаўнага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі і зацверджанага дырэктарам дзяржаўнага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

103. Адлічэнне з ПКПД можа ажыццяўляцца і па іншых прычынах:

змена месца жыхарства;

перавод у іншыя ўстановы;

адмова законных прадстаўнікоў выхаванца з АПФР ад карэкцыйна-педагагічнай дапамогі.

У дадзеным выпадку падставай для адлічэння служыць заява законных прадстаўнікоў выхаванца з АПФР.

104. У выпадку ненаведвання выхаванцам установы па ўважлівых прычынах месца за ім захоўваецца на працягу шасці месяцаў:

хвароба (пры ўмове прадастаўлення медыцынскай даведкі);

санаторна-курортнае лячэнне;

аздараўленне дзіцяці ў летні перыяд;

каранцін;

па заяве ў перыяд хваробы, камандзіроўкі або адпачынку законных прадстаўнікоў.

105. Прыём у 1 клас установы ажыццяўляецца па дасягненні гэтымі асобамі на пачатак навучальнага года ўзросту шасці гадоў або па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў непаўналетняй асобы з больш позняга ўзросту.

Па заяве аднаго з законных прадстаўнікоў непаўналетняй асобы пры наяўнасці рашэння педагагічнага савета дапускаецца прыём (залічэнне) у I клас асобы, якой шэсць гадоў спаўняецца ў бягучым каляндарным годзе.

106. Прыём асобы ва ўстанову для атрымання агульнай базавай адукацыі ажыццяўляецца на падставе яе пісьмовай заявы пры прад'яўленні ёй пасведчання аб нараджэнні або дакумента, які пацвярджае асобу, медыцынскай даведкі аб стане здароўя. Ад імя непаўналетняга заява можа быць пададзена яго законным прадстаўніком.

107. Пераважнае права пры прыёме (залічэнні) ва ўстанову (для атрымання агульнай базавай адукацыі) маюць асобы, якія пражываюць на тэрыторыі, за якой замацавана ўстанова. У прыёме (залічэнні) ва ўстанову асобе, якая пражывае на тэрыторыі, за якой замацавана ўстанова, можа быць адмоўлена толькі па прычыне адсутнасці ў ёй свабоднага месца. Пры наяўнасці свабодных месцаў ва ўстанову могуць прымацца (залічвацца) асобы незалежна ад месца іх жыхарства. Тэрміны і парадак прыёму (залічэння) ва ўстанову на свабодныя месцы асоб, якія не пражываюць на тэрыторыі, за якой замацавана адпаведная ўстанова, вызначаюцца Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі.

У выпадку адсутнасці свабоднага месца ва ўстанове, законны прадстаўнік непаўналетняй асобы, якая пражывае на тэрыторыі, за якой замацавана ўстанова, звяртаюцца ў іншыя ўстановы.

108. Вучні I–VIII класаў, якія маюць станоўчыя гадавыя адзнакі, па завяршэнні навучальнага года пераводзяцца ў наступны клас на падставе рашэння педагагічнага савета ўстановы.

109. Атэстацыя навучэнцаў пры засваенні зместу адпаведных адукацыйных праграм, праводзіцца ў адпаведнасці з правіламі правядзення атэстацыі навучэнцаў пры засваенні зместу адпаведных адукацыйных праграм, якія зацвярджаюцца Міністэрствам адукацыі па ўзгадненні з зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі, калі іншае не ўстаноўлена КодэксамРэспублікі Беларусь аб адукацыі.

110. Атэстацыя навучэнцаў з АПФР ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Правіламі правядзення атэстацыі навучэнцаў пры засваенні зместу адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю, зацверджанымі пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 19 ліпеня 2011 г. № 93.

111. Навучэнцам установы, якія паспяхова засвоілі змест адукацыйнай праграмы базавай адукацыі, выдаецца дакумент аб адукацыі - пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі (пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі з адзнакай).

112. Навучэнцам, якія засвоілі змест адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай базавай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю, выдаецца пасведчанне аб спецыяльнай адукацыі.

113. Навучэнцам, якія не завяршылі засваенне зместу адукацыйных праграм, пры датэрміновым спыненні адукацыйных адносін (адлічэнні) выдаецца даведка аб навучанні.

РАЗДЗЕЛ 7

ПАРАДАК КІРАВАННЯ ДЗЕЙНАСЦЮ ЎСТАНОВЫ. СТРУКТУРА І ПАРАДАК ФАРМІРАВАННЯ ОРГАНАЎ КІРАВАННЯ І САМАКІРАВАННЯ

114. Упраўленне ўстановай ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэннем аб установе дашкольнай адукацыі, Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, дадзеным Статутам і будуецца на прынцыпах адзінаначалля і самакіравання.

115. Непасрэднае кіраўніцтва ўстановай ажыццяўляе дырэктар, які назначаецца на пасаду і вызваляецца з пасады загадам начальніка ўпраўлення па ўзгадненні з райвыканкамам, галоўным упраўленнем па адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.

Намеснік дырэктара прызначаецца на пасаду і вызваляецца ад пасады загадам дырэктара ўстановы па ўзгадненні з ўпраўленнем. Намеснік дырэктара ў выпадку часовай адсутнасці дырэктара выконвае яго абавязкі ва ўстаноўленым парадку.

116. Дырэктар установы нясе адказнасць за вынікі адукацыйнага працэсу, якасць і эфектыўнасць работы, умовы працы супрацоўнікаў, ахову правоў, жыцця і здароўя навучэнцаў, прадстаўляе без даверанасці інтарэсы ўстановы ў дзяржаўных органах і арганізацыях, у судзе. У рамках сваёй кампетэнцыі дырэктар установы выдае загады, дае ўказанні, выкананне якіх з'яўляецца абавязковым для работнікаў і навучэнцаў, ажыццяўляе прыём і звальненне работнікаў, сцвярджае іх службовыя (рабочыя) інструкцыі.

117. Дырэктар установы мае права на:

размеркаванне аб'ёмаў педагагічнай дзейнасці паміж работнікамі, ажыццяўляе ўлік, кантроль і нясе адказнасць за выкананне яе кожным педагагічным работнікам у поўным аб'ёме;

заключэнне дагавораў з арганізацыямі, фізічнымі асобамі на выкананне розных відаў работ з мэтай ажыццяўлення гаспадарчай дзейнасці ва ўстанове ў адпаведнасці з заканадаўствам, аказанне дадатковых адукацыйных паслуг;

удзел у працы органаў самакіравання.

118. Дырэктар ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы, устаноўленыя Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, дадзеным Статутам, актамі заканадаўства.

119. Службовыя абавязкі дырэктара ўстановы зацвярджае начальнік упраўлення.

120. Дырэктар у дзейнасці па кіраванні ўстановай узаемадзейнічае з органамі самакіравання ўстановы.

121. Асноўным органам самакіравання ўстановы з'яўляецца педагагічны савет, які ўзначальваецца дырэктарам.

122. Педагагічны савет фарміруецца з ліку педагагічных работнікаў і з'яўляецца пастаянна дзеючым калегіяльным органам кіравання ўстановай.

123. Дзейнасць педагагічнага савета накіравана на рашэнне задач, вызначэнне прыярытэтных напрамкаў развіцця ўстановы, забеспячэнне якасці адукацыі, удасканаленне адукацыйнага працэсу, прафесійнай кампетэнтнасці педагагічных работнікаў, здароўезберагальнай сістэмы ва ўстанове, вывучэнне педагагічнага вопыту, распаўсюджванне эфектыўнай педагагічнай практыкі. Парадак стварэння і дзейнасць педагагічнага савета ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Палажэннем аб педагагічным савеце ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 29 ліпеня 2022 г. № 290.

124. Ва ўстанове могуць стварацца іншыя органы самакіравання: папячыцельскі савет, бацькоўскі камітэт, дзейнасць якіх ажыццяўляецца ў адпаведнасці з актамі заканадаўства.

125. Папячыцельскі савет ствараецца ў мэтах аказання садзейнічання ў забеспячэнні дзейнасці ўстановы і яе развіцця.

Рашэнне аб стварэнні папячыцельскага савета прымаецца ініцыятыўнай групай у колькасці не менш за пяць чалавек і ўзгадняецца з дырэктарам установы.

У склад папячыцельскага савету могуць уваходзіць законныя прадстаўнікі навучэнцаў, у тым ліку члены бацькоўскага камітэта ўстановы, педагагічныя работнікі, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў і іншых арганізацый, іншыя асобы.

Вышэйшым органам кіравання папячыцельскага савета з'яўляецца агульны сход. Узначальвае агульны сход папячыцельскага савета старшыня, які выбіраецца на тры гады.

Задачамі дзейнасці папячыцельскага савета з'яўляюцца:

садзейнічанне ўстанове ў развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы, забеспячэнне якасці адукацыі, прыцягненне грашовых сродкаў для забеспячэння дзейнасці ўстановы;

распрацоўка і рэалізацыя планаў сваёй дзейнасці ў інтарэсах установы;

садзейнічанне ў паляпшэнні ўмоў працы педагагічных і іншых работнікаў установы;

вызначэнне напрамкаў, памераў і парадку выкарыстання сродкаў папячыцельскага савета па ўзгадненні з дырэктарам установы і бацькоўскім камітэтам установы (пры яго наяўнасці);

садзейнічанне ва ўсталяванні і развіцці міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы адукацыі.

126. Бацькоўскі камітэт установы ствараецца з ліку законных прадстаўнікоў непаўналетніх.

Склад бацькоўскага камітэта вызначаецца на агульным бацькоўскім сходзе ўстановы з прадстаўнікоў бацькоў (не менш аднаго ад кожнага класа, группы) тэрмінам на адзін год.

Да кампетэнцыі бацькоўскага камітэта адносяцца:

садзеянне забеспячэнню аптымальных умоў для арганізацыі адукацыйнага працэсу;

правядзенне тлумачальнай і кансультацыйнай работы сярод бацькоў выхаванцаў аб іх правах і абавязках;

распаўсюджванне лепшага вопыту сямейнага выхавання;

аказанне садзеяння ў правядзенні фізкультурна-аздараўленчых, культурна-масавых і іншых мерапрыемстваў;

узаемадзеянне з грамадскімі арганізацыямі па пытаннях прапаганды традыцый установы;

узаемадзеянне з іншымі органамі самакіравання ўстановы па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі бацькоўскага камітэта;

іншыя пытанні, за выключэннем пытанняў, якія тычацца прыцягнення грашовых сродкаў для забеспячэння дзейнасці ўстановы.

РАЗДЗЕЛ 8

КРЫНІЦЫ І ПАРАДАК ФАРМІРАВАННЯ МАЁМАСЦІ ЎСТАНОВЫ. ФІНАНСАВАЯ І ГАСПАДАРЧАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

127. Маёмасць, перададзеная ўстанове на падставе дагавора бязвыплатнага карыстання капітальнымі будынкамі, ізаляванымі памяшканнямі, іх часткамі, якія знаходзяцца ва ўласнасці Любанскага раёна, знаходзіцца ў аператыўным кіраванні ўпраўлення.

128. Маёмасць установы складаюць асноўныя фонды і абаротныя сродкі, а таксама іншыя каштоўнасці.

129. Установа карыстаецца і распараджаецца замацаванай за ёй маёмасцю ў адпаведнасці з заканадаўствам, статутнымі мэтамі, прызначэннем маёмасці.

130. Крыніцамі фарміравання маёмасці і фінансавання ўстановы з'яўляюцца:

сродкі раённага бюджэту;

сродкі, атрыманыя ад дзейнасці, якая прыносіць прыбытак;

бязвыплатная (спонсарская) дапамога юрыдычных і фізічных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў;

іншыя крыніцы, не забароненыя заканадаўствам.

131. Маёмасць установы можа адчужацца, пераразмяркоўвацца, здавацца ў субарэнду альбо выкарыстоўвацца не па прамым прызначэнні ў парадку і на ўмовах, вызначаных заканадаўствам, прававымі актамі мясцовых дзяржаўных органаў, прынятымі у межах іх паўнамоцтваў.

Невыкарыстоўваемая (або якая выкарыстоўваецца не па прызначэнні) маёмасць можа быць канфіскавана яе ўласнікам.

Установа нясе адказнасць за захаванасць і забяспечвае эфектыўнае выкарыстанне замацаванай за ёй маёмасці.

132. Установа мае права набываць маёмасць за кошт сродкаў, атрыманых з пазабюджэтных крыніц.

133. Бухгалтарскі ўлік і прадастаўленне дадзеных у статыстычную справаздачнасць ажыццяўляе дзяржаўная ўстанова «Любанскі раённы цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый».

134. Установа мае права аказваць навучэнцам, іншым грамадзянам, прадпрыемствам і арганізацыям платныя адукацыйныя паслугі па-за асноўнай адукацыйнай дзейнасцю.

Аказанне платных адукацыйных паслуг на платнай аснове ажыццяўляецца на падставе дагавора аб платных паслугах у сферы адукацыі.

Парадак і ўмовы прадастаўлення платных адукацыйных паслуг вызначаецца асобнымі нарматыўнымі прававымі актамі, памер аплаты і рэжым прадастаўлення паслуг вызначаецца ў адпаведнасці з заканадаўствам, з улікам эканамічна абгрунтаваных выдаткаў і ўзгадняецца з начальнікам упраўлення. Прыбытак ад названай дзейнасці размяркоўваецца згодна з зацверджанай сметай выдаткаў.

Аказанне платных паслуг у сферы адукацыі не можа ажыццяўляцца ўзамен або ў рамках адукацыйнай дзейнасці, якая фінансуецца за кошт сродкаў бюджэту, пагаршаць якасць прадастаўлення паслуг у сферы адукацыі, якія аказваюцца за кошт сродкаў бюджэту.

РАЗДЗЕЛ 9

ПРАВАВОЕ І МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНІЧНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ

135. Установа дзейнічае на падставе дадзенага Статута, калектыўнага дагавора ўстановы, правілаў унутранага працоўнага распарадку.

136. Прававой асновай для распрацоўкі правілаў унутранага працоўнага распарадку ўстановы з'яўляюцца Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь, Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, дадзены Статут.

137. Установа самастойна вырашае пытанні арганізацыі адукацыйнага працэсу, падбору і расстаноўкі кадраў, навуковай, гаспадарчай і іншай дзейнасці ў межах, вызначаных заканадаўствам і дадзеным Статутам.

РАЗДЗЕЛ 10

УЛІК, СПРАВАЗДАЧНАСЦЬ, ПАРАДАК КАНТРОЛЮ

ЗА ДЗЕЙНАСЦЮ ЎСТАНОВЫ

138. Установа вядзе ва ўстаноўленым парадку справаводства і статыстычную справаздачнасць, падае звесткі, прадугледжаныя нарматыўнымі прававымі актамі, у адпаведныя дзяржаўныя органы.

139. Установа нясе адказнасць за своечасовае прадастаўленне статыстычнай справаздачнасці, мэтавых паказчыкаў дзяржаўных праграм.

140. Кантроль за забеспячэннем якасці адукацыі ўстановы ажыццяўляе ўпраўленне, іншыя ўпаўнаважаныя дзяржаўныя органы ў адпаведнасці з заканадаўствам.

141. Установа ажыццяўляе самакантроль за забеспячэннем якасці адукацыі-комплексны аналіз адукацыйнай дзейнасці, які ўключае самаправерку, самаацэнку адукацыйнай дзейнасці.

Парадак і перыядычнасць правядзення самакантролю над забеспячэннем якасці адукацыі вызначаюцца дырэктарам установы і (або) ўпраўленнем.

РАЗДЗЕЛ 11

МІЖНАРОДНАЕ СУПРАЦОЎНІЦТВА

142. Установа можа ажыццяўляць міжнароднае супрацоўніцтва ў галіне адукацыйнай, культурнай і іншай дзейнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам, міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь.

143. Установа ажыццяўляе міжнароднае супрацоўніцтва шляхам:

устанаўлення супрацоўніцтва з міжнароднымі арганізацыямі, замежнымі фізічнымі і юрыдычнымі асобамі, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы адукацыі, у тым ліку па абмене тэхналогіямі навучання, праграмамі, вопытам арганізацыі адукацыйнага працэсу;

удзелу ў міжнародных фестывалях, конкурсах, канферэнцыях, стажыроўках і іншае;

запрашэння спецыялістаў замежных дзяржаў і накіравання спецыялістаў Рэспублікі Беларусь у замежныя дзяржавы для ўдзелу ў педагагічнай дзейнасці ў сферы агульнай сярэдняй адукацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам.

144. Міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы адукацыі ажыццяўляецца на прынцыпах незалежнасці, роўнасці, узаемнай выгады, узаемнай павагі ў адпаведнасці з заканадаўствам і не павінна наносіць шкоду суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, нацыянальнай бяспекі і інтарэсам асобы, грамадства і дзяржавы.

РАЗДЗЕЛ 12

ПАРАДАК СТВАРЭННЯ, РЭАРГАНІЗАЦЫІ І ЛІКВІДАЦЫІ ЎСТАНОВЫ

145. Установа ствараецца, рэарганізуецца і ліквідуецца ў парадку, устаноўленым Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і іншымі актамі заканадаўства. Рашэнне аб рэарганізацыі і ліквідацыі прымаецца заснавальнікам ці судом.

146. Рашэнне аб змяненні віду ўстановы прымаецца заснавальнікам па ўласнай ініцыятыве альбо па ініцыятыве ўстановы пры сукупнасці наступных умоў:

абгрунтаванні неабходнасці змены віду ўстановы;

адпаведнасці ўстановы крытэрыям заяўленага віду.

147. У выпадку спынення дзейнасці ўстановы па завяршэнні навучальнага года навучэнцы пераводзяцца ў іншыя ўстановы адукацыі адпаведнага ўзроўню з іх згоды, са згоды законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў і ўстановы, у якую пераводзяцца навучэнцы.

148. Установа забяспечвае ўлік і захоўванне дакументаў па асабовым складзе, а таксама своечасовую перадачу іх на дзяржаўнае захаванне ва ўстаноўленым парадку ў выпадку яе рэарганізацыі або ліквідацыі.

149. Установа лічыцца ліквідаванай з моманту ўнясення адпаведнага запісу ў Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.