Даданыя члены сказы

Государственное учреждение образования
"Обчинская базовая школа Любанского района"

РУС БЕЛ EN
Карта сайта Электронное обращение На главную

Меню

Главная
Skip Navigation Links

Календарь новостей

<<Март, 2024>>
пнвтсрчтптсбвс
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Горячие новости

21.03.2024
Мероприятия ГУО "Обчинская базовая школа Любанского района" в рамках Недели финансовой грамотности

подробнее...

15.03.2024
Единый урок посвященный Дню Конституции Республики Беларусь "Основной закон страны"

подробнее...

13.03.2024
Школьный этап конкурсных работ исследовательского характера

подробнее...

31.01.2024
Экскурсия в Любанский районный отдел по чрезвычайным ситуациям

подробнее...

26.01.2024
Посещение выставки "История России в платке"

подробнее...

Cтатистика посещений

Яндекс.Метрика

                        Разнастайнасць даданых членаў сказа

Мэта: актуалізаваць звесткі пра граматычнае значэнне і асноўныя спосабы выражэння даданых членаў сказа, дапамагчы вучням асэнсаваць, што большасць членаў уваходзіць праз словазлучэнне; выпрацоўваць уменні правільна ставіць пытанні і вызначаць даданыя члены сказа; выхоўваць пачуццё адказнасці за сваё здароўе

І. Арганізацыйны момант

 - Сёння на нас ускладзена вялікая адказнасць. Нашы веды і ўменні будуць ацэньваць паважаныя госці. Жадаю вам плённай працы і поспехаў, няхай спадарожнічае і дапамагае вам добры настрой, таму давайце падорым усмешку адзін аднаму і ўсім настаўнікам

ІІ. Падагульненне і сістэматызацыя раней набытых ведаў

Настаўнік. Пачнём мы сёння нашу працу са сказа, запісанага на дошцы. Выканаем сінтаксічны разбор сказа і на працягу ўрока паспрабуем упэўніцца ў тым, што зароўе – вялікая каштоўнасць.

         Я  штодзённа клапачуся пра сваё здароўе.

Тэарэтычная размінка.

-         Якія члены сказа з’яўляюцца галоўнымі? (Дзейнік і выказнік – галоўныя члены сказа.)

-         Якія сказы называюцца двухсастаўнымі? ( Двухсастаўныя сказы маюць састаў дзейніка – гэта дзейнік і залежныя ад яго словы, і састаў выказніка – выказнік і залежныя ад яго словы.)

-         Сказ, запісаны на дошцы, развіты ці неразвіты? ( Сказ, які складаецца з галоўных(ці аднаго галоўнага члена) і даданых членаў сказа, называецца развітым.)

-         У якіх выпадках пры нулявой звязцы паміж дзейнікам і выказнікам ставіцца працяжнік? (Калі дзейнік і выказнік выражаны назоўнікамі ці лічэбнікамі ў назоўным склоне, калі дзейнік і выказнік выражаны неазначальнай формай дзеяслова; калі адзін галоўны член сказа выражаны неазначальнай формай дзеяслова, а другі – назоўнікам, то паміж імі ставіцца працяжнік.)

-         Прыдумайце і запішыце сказ, у якім бы паміж дзейнікам і выказнікам ставіўся працяжнік. ( Тэмай яго было слова “здароўе”.)

Здароўе  – шчасце  кожнага чалавека. Здароўе – вялікая каштоўнасць. Здароўе – багацце нацыі.

ІІІ. Праца над тэмай

-         Назавіце даданыя члены сказа. (Дапаўненне, азначэнне, акалічнасць.)

-         Дайце, калі ласка, азначэнне дапаўненню. (Дапаўненне – гэта даданы член сказа, які абазначае прадмет і адказвае на пытанні ўскосных склонаў.)

-         Што нам яшчэ вядома пра дапаўненне? (Дапаўненне бывае прамое і ўскоснае.)

-         Чым выражаецца прамое дапаўненне? Чым выражаецца ўскоснае дапаўненне?

                                              Дапаўненне

                    Прамое

           Ускоснае

1. Назоўнік або займеннік у В.скл. без прыназоўніка

1. Усімі іншымі склонамі з прыназоўнікамі ці без прыназоўнікаў

2. Назоўнік або займеннік у Р.скл., калі перад дзеясловам ёсць часціна не

2. Інфінітывам

3. Назоўнік або займеннік у Р.скл., калі дзеянне пераходзіць толькі на частку прадмета

3. Спалучэннем лічэбніка з назоўнікам

4. Фразеалагізмам

Замацаванне матэрыялу.

 Выкананне тэставых заданняў.

1. Адзначце сказы, у якіх правільна вызначана дапаўненне:

1. Я ўспамінаю гай зялёны ( Я.Колас).

2. Стук дзятла нечакана парушыў цішыню лесу ( Я.Брыль).

3. Маці паставіла на стол збанок (М.Лынькоў).

4. Ноч цёмнай посцілкай зямлю абхінула ( Я.Купала).

5. Ермакову ўспаміналася ноч прарыву. (І.Мележ).

                                                Адказ: 1, 3, 4.

2. Суаднясіце дапаўненні з іх характарыстыкай. Адказ запішыце ў выглядзе

спалучэнняў літар і лічбаў.

                   А. Прамое.                                   Б. Ускоснае.

1. слухаць песню;                                          5. пазычыць у сябра;

2. замятае снегам;                                          6. пасадзіць дрэўца;

3. пісаць пісьмо;                                            7. пахла збажыной.

4. купіць хлеба;                                             Адказ: А – 1, 3, 4, 6; Б -  2, 5,7.

                            Запаўняем кластар “Азначэнне”

1. Сувязь – дапасаванне, прымыканне, кіраванне

2. Значэнне – прымета прадмета.

3. Пытанні – які? чый?

4. Віды азначэнняў – дапасаваныя і недапасаваныя.

5. Спосабы выражэння. Дапасаваныя – прыметнікі, дзеепрыметнікі, займеннікі, лічэбнікі. Недапасаваныя – назоўнік, інфінітыў, прыслоўе, дзеепрыслоўе.

Замацаванне. 1. Прачытаце ўважліва тэкст, вызначце від азначэнняў.

Ёсць такі

Народ працавіты,

Вельмі шчыры і самавіты –

Беларусы.

Ёсць такі

Народ памяркоўны,

І прыветлівы,

І тактоўны –

Беларусы.

Ёсць такі

Народ гераічны,

Сціплы і звычны –

Беларусы.

Ёсць такі народ неўміручы,

Неадольны,

Вечна жывучы –

Беларусы.

                  Авяр’ян Дзеружынскі

Тэкст мастацкага стылю. Мэта – уздзеянне на чытача. Азначэнні – дапасаваныя.

2. Выкананне тэставых заданняў.

1.Адзначце назвы азначэнняў кожнай групы ў залежнасці ад спосабу іх выражэння. Адказ запішыце ў выглядзе спалучэння літар і лічбаў

А. Дапасаванае.                                    1) Залаты гадзіннік; тэнісны мяч;

                                                                    чырвоны аловак.

Б. Недапасаванае.                                 2) Гадзіннік з  золата; мяч для тэніса;

                                                                    аловак чырвонага колеру.

                                                                    Адказ: А – 1; Б – 2.

2. Чаму падкрэсленыя словы з’яўляюцца азначэннямі? Адзначце правільны адказ.

  1. Пчаліны неўгамонны звон вясну на лёгкіх крылах нёс (Я.Пушча).

2. Асеннія туманныя раніцы заўсёды агортвалі Веру шчымлівай тугою па далёкім  дзяцінстве, па цеплыні бацькоўскай хаты і матчынай ласцы (С.Грахоўскі).

3. Самотны крык гусей даносіцца з-пад воблак (П.Панчанка).

Адказы:

1. Падкрэслены аднолькава – хвалістай лініяй.

2. Адказваюць на пытанні: чый? які? якіх? чыёй?

3. Выражаны рознымі часцінамі мовы.

                                                                        Адказ: 2.

1. Адзначце правільнае сцверджанне:

1. Акалічнасць  - гэта даданы член сказа, які абазначае прадмет і адказвае на пытанні ўскосных склонаў.

2. Акалічнасць – гэта даданы член сказа, які абазначае прымету прадмета, яго якасць ці ўласцівасць.

3. Акалічнасць – гэта даданы член сказа, які абазначае месца, час, прычыну, спосаб дзеяння і інш.

                                                                          Адказ: 3.

2. Адзначце сказы, у якіх падкрэсленыя словы з’яўляюцца акалічнасцю:

1. Там лісцейка дуба высока ўверсе выконвае спевы заўзята (Я.Колас).

2. На світанні батальён быў на месцы, у невялікім лясочку (І.Мележ).

3. Пахне восень бульбаю, клёнам, цыбуляю …(П.Панчанка).

4. Чалавек наўмысна падбадзёрваў сам сябе (А.Чарнышэвіч).

5. Учора не дагоніш, ад заўтра не ўцячэш (Прыказка).

                                                                             Адказ: 1, 2, 4.

3. Знайдзіце прыклады, у якіх від акалічнасці вызначаны няправільна:

1) часу – працавалі з ранку да вечара;

2) месца – купаліся ў возеры;

3) меры і ступені – сказаць згарача;

4) спосабу дзеяння – расчуліць да слёз;

5) мэты – бегалі пасядзець.                      

                                                                              Адказ: 3,4.

Падвядзенне вынікаў. Рэфлексія.                            

Вы малайцы, старанна працавалі, веды здабывалі, а пра здароўе не забывалі?

Прапаную вам скласці сінквейн да слова “здароўе”

        Здароўе

Моцнае, неабходнае

Клапоцімся, аберагаем, захоўваем

Здароўе – багацце чалавека

          Скарб

1. Адзначце сказы, у якіх правільна вызначана дапаўненне:

1. Я ўспамінаю гай зялёны ( Я.Колас).

2. Стук дзятла нечакана парушыў цішыню лесу ( Я.Брыль).

3. Маці паставіла на стол збанок (М.Лынькоў).

4. Ноч цёмнай посцілкай зямлю абхінула ( Я.Купала).

5. Ермакову ўспаміналася ноч прарыву. (І.Мележ).

 1. Адзначце сказы, у якіх правільна вызначана дапаўненне:

1. Я ўспамінаю гай зялёны ( Я.Колас).

2. Стук дзятла нечакана парушыў цішыню лесу ( Я.Брыль).

3. Маці паставіла на стол збанок (М.Лынькоў).

4. Ноч цёмнай посцілкай зямлю абхінула ( Я.Купала).

5. Ермакову ўспаміналася ноч прарыву. (І.Мележ).

2. Суаднясіце дапаўненні з іх характарыстыкай. Адказ запішыце ў выглядзе

спалучэнняў літар і лічбаў.

                   А. Прамое.                                   Б. Ускоснае.

1. слухаць песню;                                          5. пазычыць у сябра;

2. замятае снегам;                                          6. пасадзіць дрэўца;

3. пісаць пісьмо;                                            7. пахла збажыной.

4. купіць хлеба

4. купіць хлеба;                                              

1.Адзначце назвы азначэнняў кожнай групы ў залежнасці ад спосабу іх выражэння. Адказ запішыце ў выглядзе спалучэння літар і лічбаў

А. Дапасаванае.                                    1) Залаты гадзіннік; тэнісны мяч;

                                                                    чырвоны аловак.

Б. Недапасаванае.                                 2) Гадзіннік з  золата; мяч для тэніса;

                                                                    аловак чырвонага колеру.

                                                                    Адказ:

1.Адзначце назвы азначэнняў кожнай групы ў залежнасці ад спосабу іх выражэння. Адказ запішыце ў выглядзе спалучэння літар і лічбаў

А. Дапасаванае.                                    1) Залаты гадзіннік; тэнісны мяч;

                                                                    чырвоны аловак.

Б. Недапасаванае.                                 2) Гадзіннік з  золата; мяч для тэніса;

                                                                    аловак чырвонага колеру.

                                                                    Адказ:

2. Чаму падкрэсленыя словы з’яўляюцца азначэннямі? Адзначце правільны адказ.

1. Пчаліны неўгамонны звон вясну на лёгкіх крылах нёс (Я.Пушча).

2. Асеннія туманныя раніцы заўсёды агортвалі Веру шчымлівай тугою па далёкім  дзяцінстве, па цеплыні бацькоўскай хаты і матчынай ласцы (С.Грахоўскі).

3. Самотны крык гусей даносіцца з-пад воблак (П.Панчанка).

Адказы:

1. Падкрэслены аднолькава – хвалістай лініяй.

2. Адказваюць на пытанні: чый? які? якіх? чыёй?

3. Выражаны рознымі часцінамі мовы.

                                                                        Адказ:

2. Чаму падкрэсленыя словы з’яўляюцца азначэннямі? Адзначце правільны адказ.

1. Пчаліны неўгамонны звон вясну на лёгкіх крылах нёс (Я.Пушча).

2. Асеннія туманныя раніцы заўсёды агортвалі Веру шчымлівай тугою па далёкім  дзяцінстве, па цеплыні бацькоўскай хаты і матчынай ласцы (С.Грахоўскі).

3. Самотны крык гусей даносіцца з-пад воблак (П.Панчанка).

Адказы:

1. Падкрэслены аднолькава – хвалістай лініяй.

2. Адказваюць на пытанні: чый? які? якіх? чыёй?

3. Выражаны рознымі часцінамі мовы.

                                                                        Адказ:

1. Адзначце правільнае сцверджанне:

1. Акалічнасць  - гэта даданы член сказа, які абазначае прадмет і адказвае на пытанні ўскосных склонаў.

2. Акалічнасць – гэта даданы член сказа, які абазначае прымету прадмета, яго якасць ці ўласцівасць.

3. Акалічнасць – гэта даданы член сказа, які абазначае месца, час, прычыну, спосаб дзеяння і інш.

1. Адзначце правільнае сцверджанне:

1. Акалічнасць  - гэта даданы член сказа, які абазначае прадмет і адказвае на пытанні ўскосных склонаў.

2. Акалічнасць – гэта даданы член сказа, які абазначае прымету прадмета, яго якасць ці ўласцівасць.

3. Акалічнасць – гэта даданы член сказа, які абазначае месца, час, прычыну, спосаб дзеяння і інш.

2. Адзначце сказы, у якіх падкрэсленыя словы з’яўляюцца акалічнасцю:

1. Там лісцейка дуба высока ўверсе выконвае спевы заўзята (Я.Колас).

2. На світанні батальён быў на месцы, у невялікім лясочку (І.Мележ).

3. Пахне восень бульбаю, клёнам, цыбуляю …(П.Панчанка).

4. Чалавек наўмысна падбадзёрваў сам сябе (А.Чарнышэвіч).

5. Учора не дагоніш, ад заўтра не ўцячэш (Прыказка).   Адказ: