Як ты сэрцу майму міла, дарагая Беларусь

Государственное учреждение образования
"Обчинская базовая школа Любанского района"

РУС БЕЛ EN
Карта сайта Электронное обращение На главную

Меню

Главная
Skip Navigation Links

Календарь новостей

<<Март, 2024>>
пнвтсрчтптсбвс
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Горячие новости

21.03.2024
Мероприятия ГУО "Обчинская базовая школа Любанского района" в рамках Недели финансовой грамотности

подробнее...

15.03.2024
Единый урок посвященный Дню Конституции Республики Беларусь "Основной закон страны"

подробнее...

13.03.2024
Школьный этап конкурсных работ исследовательского характера

подробнее...

31.01.2024
Экскурсия в Любанский районный отдел по чрезвычайным ситуациям

подробнее...

26.01.2024
Посещение выставки "История России в платке"

подробнее...

Cтатистика посещений

Яндекс.Метрика

 

Вусны часопіс “Як ты сэрцу майму міла, дарагая Беларусь”
Распрацавала Кліменка Вольга Леанідаўна, класны кіраўнік 9 класа
 
Мэта: стварыць умовы для развіцця пазнавальнай дзейнасці вучняў, з дапамогай мастацкага слова дзейсна ўплываць на іх думкі, пачуцці, памкненні і спрыяць фарміраванню светапогляду; абуджаць цікавасць да гістарычнай і культурнай спадчыны беларускага народа; спрыяць выхаванню грамадзянскасці, пачуцця патрыятызму, гонару за сваю радзіму, за свой народ.
Настаўнік. Дзень добры, шаноўныя сябры! Сёння ўрачысты, важны дзень – Дзень ведаў. Яго адзначаюць ва ўсіх школах Беларусі. Я віншую вас са святам і запрашаю на першы ўрок “Як ты сэрцу майму міла, дарагая Беларусь”. Я ўпэўнена, што кожны з вас здагадаўся пра тое,  аб чым мы будзем гаварыць. Якія словы прыходзяць вам на памяць, калі чуеце слова “радзіма”? Паспрабуйце агучыць гэтыя думкі. ( Вучні называюць словы: Беларусь, Обчын, родная вёска, маці, бацька, роднае поле, лес, рэчка і г.д.) Мы з вамі вернемся да гэтай працы і паспрабуем вызначыць, чым для кожнага з нас з’яўляецца Радзіма? Якая яна?
Гучыць песня “Люблю цябе, Белая Русь” у выкананні Тамары Раеўскай
Першы чытальнік.
Зямля бацькоў, мая зямліца,
Блакітны ранак над табой.
Ты мой выток, мая крыніца,
І я – навек сын верны твой.
Плыве пах кветак і жывіцы,
Не ціхне песня салаўя,
Дазволь жа нізка пакланіцца
Табе, бацькоў маіх зямля.
                        Іосіф Скурко “Зямля бацькоў”
Другі чытальнік. Беларусь. Якая прыгожая назва нашай краіны. А яшчэ мы завём яе Радзіма, Бацькаўшчына. Яна ў сэрцы кожнага ад самага нараджэння. Што мы ведаем пра гэтую багатую, чароўную зямлю, на якой жывём ?
1-я старонка.Белая Русь.
Першы чытальнік.Наша краіна знаходзіцца ў самым цэнтры Еўропы. Яе плошча складае больш за 207 тысяч квадратных кіламетраў. Беларусь знаходзіцца на скрыжаванні еўрапейскіх шляхоў. Гэта становішча спрыяе развіццю гандлёвых і культурных зносін з іншымі краінамі, а лёс нашага народа цесна пераплятаецца з лёсам народаў суседніх краін. З Беларуссю мяжуюць Расія, Україна, Польшча, Літва і Латвія.
Другі чытальнік. Сталіца нашай краіны – горад Мінск. Дзяржаўнае ўладкаванне – прэзідэнцкая рэспубліка. Нацыянальная валюта – беларускі рубель. Дзяржаўныя мовы – беларуская і руская. Колькасць насельніцтва – 9,8 мільёна чалавек. Большасць насельніцтва пражывае ў гарадах. У Мінску, самым вялікім горадзе Беларусі, пражывае амаль 2 мільёны чалавек. Ёсць у нас невялікія гарады, а ёсць і зусім маленькія вёсачкі, дзе ўсе жыхары ведаюць адзін аднаго.
Гучыць паланез. Мацей Радзівіл.
                                 2-я старонка. Наша мінулае і сучаснасць.
Першы чытальнік. Беларусь – старажытная краіна. Яна мае сваю багатую гісторыю. Веды аб мінулым – поспех у будучым. Чалавек, які не ведае сваё мінулае, гісторыі сваёй Радзімы – не ведае нічога пра сябе. Самае старадаўняе княства, аб якім мы ведаем з летапісаў, - Полацкае. Полацк – самы старажытны горад Беларусі. Летапісцы паведамляюць, што ён існаваў ужо ў 862 годзе.
    Першыя вядомыя нам імёны князёў – Рагвалод і яго дачка Рагнеда. Шмат было на нашай зямлі розных падзей: ствараліся і развальваліся вялікія дзяржавы, прыходзілі са зброяй чужынцы і з ганьбай адыходзілі.
Другі чытальнік. Наша мінулае – славутыя імёны Бацькаўшчыны, якія складаюць гонар беларускага народа. Мы заўсёды будзем памятаць імя асветніцы Ефрасінні Полацкай, якая выбрала шлях служэння Богу і народу. Яна карысталася вялікай павагай у сучаснікаў. Выступала супраць міжусобных войнаў, перапісвала і распаўсюджвала кнігі Бібліі, адкрыла школу для дзяцей. Пабудавала цэрквы Святога Спаса і Святой Багародзіцы ў Полацку. Была яна дапамогай пакрыўджаным, суцяшэннем смуткуючым, распранутым – адзеннем, хворым – наведаннем ці, проста кажучы, - для ўсіх была ўсім.
Першы чытальнік. Скарына з’яўляецца сімвалам усёй беларускай культуры эпохі Адраджэння. Ён першы, хто адкрыў ва Усходняй Еўропе кнігадрукаванне і зрабіў кнігу даступнай вялікаму колу людзей, стаў заснавальнікам новага гуманістычнага падыходу да Бібліі, якую адрасаваў “людзям паспалітым”. Ён пакінуў яркі след як філолаг, перакладчык, філосаф, пісьменнік-публіцыст, пачынальнік новых жанраў літаратурнай творчасці.
Сусветную славу яму здабылі
Кнігі, якія жывуць у стагоддзях.
Першадрукар беларускай Зямлі
І слова народнага першапраходзец.
Роднае Слова адчуў ён душой,
Яно асвяціла і думкі, і сэрца.
Маладзіком над Зямлёй узышоў,
Якая спрадвек Беларуссю завецца.
Другі чытальнік. Князь Вітаўт. Адзін з выдатных кіраўнікоў і палітыкаў Вялікага Княства Літоўскага, за сваю дзейнасць атрымаў найменне Вялікі, яго вобраз створаны ў паэме “Песня пра зубра”: ён высакародны, справядлівы, але патрабавальны, умеў спагадаць, але жорсткі ў адносінах да злачынцаў і хабарнікаў.
Перад багаццем і шчасцем зямным пастаянна
Ставіў багацце духоўнае – злата дзяржавы.
Першы чытальнік. Нельга не ўспомніць імёны Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага, Сімяона Полацкага,Кірылы Тураўскага, Міколы Гусоўскага, Францішка Багушэвіча, Цёткі і многіх іншых. Гэта людзі, імёны якіх дайшлі да нас праз стагоддзі, якія жылі, змагаліся і марылі пра тое, каб наша Радзіма займала пачэснае месца сярод іншых краін свету.
Другі чытальнік. Беларусь можа ганарыцца імёнамі выдатных дзеячаў, якія нарадзіліся на гэтай зямлі. Гэта вынаходнік шматступеньчатай ракеты Казімір Семяновіч, адкрывальнік бяздротавай перадачы электрычных сігналаў Якуб Наркевіч-Ёдка, народны герой Чылі Ігнат Дамейка…
    Са старадаўніх беларускіх родаў паходзяць матэматык Соф’я Кавалеўская, падарожнік Мікалай Пржэвальскі, кампазітар Дзмітрый Шастаковіч, авіяканструктар Павел Сухі.
                             3- я старонка. Дзяржаўныя сімвалы
Першы чытальнік. Калі размова ідзе аб якой-небудзь дзяржаве, неабходна ведаць яе сімволіку: герб, сцяг, гімн. Дзяржаўныя сімвалы адлюстроўваюць гісторыю краіны, яе традыцыі.
Другі чытальнік. Герб і сцяг Беларусі
Памнож ёй славу і складзі ёй песні,
Ты герб і сцяг, як светач, пранясі
Свайго жыцця, стаіць што напрадвесні.
Ты – сын зямлі, ты – нарадзіўся тут,
Дзе шмат азёр і дзе лясы, як мора.
Табе любіць і песціць родны кут,
Страчаць з ім радасць і дзяліць з ім гора.
Выходзіш ты у свет, на свой прасцяг,
Дык помні, што, каб стаць грамадзянінам,
Нясі ў сэрцы свайго краю сцяг,
Захоўвай герб у памяці Айчыны.
Бо герб і сцяг – любой дзяржавы знак,
Яны твайго народа сімвал вечны.
( Прэзентацыя)
Першы чытальнік. 2 ліпеня 2013 года адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця плошчы Дзяржаўнага сцяга ў сталіцы нашай Радзімы, у якой прыняў удзел Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка.
 Ва ўрачыстых абставінах сцяг памерам 14 на 7 м быў падняты на сямідзесяціметровы флагшток, устаноўлены ў цэнтры плашчадкі. Затым быў выкананы гімн, які суправаджаўся залпамі артылерыйскага салюту, а ў канцы неба над сталіцай упрыгожылі 10 тысяч паветраных шароў колераў дзяржаўнага сцяга.
    На цырымоніі адкрыцця была закладзена новая патрыятычная традыцыя прынясення клятвы вернасці Дзяржаўнаму сцягу Рэспублікі Беларусь – сімвалу і аплоту незалежнасці і дзяржаўнасці.
Другі чытальнік. Плошча Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь размешчана ў Мінску на праспекце Пераможцаў. Яна ўяўляе сабой круг радыусам 50 м і злучаецца з галоўным фасадам выставачнага павільёна “БелЭкспа”лесвіцай шырынёй 24м. Уздоўж пешаходнай дарожкі размешчаны сем гранітных стэл з гербамі абласцей і Мінска. Сіметрычна з абодвух бакоў ад лесвіцы размяшчаюцца стэлы з тэкстам Дзяржаўнага гімна і геаграфічнай картай Беларусі.
Першы чытальнік. Дзяржаўнымі мовамі ў нашай краіне з’яўляюцца беларуская і руская, якія мы аднолькава любім і шануем.
Другі чытальнік.
Дзве мовы ў мяне.
Абедзве – чараўніцы.
Как в двух родных сестёр,
В обеих я влюблён.
Дзвемовыўмяне –
Как два крыла у птицы,
Дзве мовы ў мяне –
Как свет из двух окон.
               Валянцін Тарас. “Дзве мовы”
 
                         4-я старонка. Беларускія краявіды.
Гучыць запіс “Гукі прыроды”
Першы чытальнік. Беларускія краявіды…
Перазвоны азёр і бароў.
Над палеткамі бульбы і жыта –
Песня велічных курганоў.
                     Анатоль Грачанікаў
Другі чытальнік. Нашай прыгожай зямлі людзі далі імя Паазер’е, Азёрны край. У Беларусі каля 11 тысяч азёр. Самае вялікае сярод іх – возера Нарач. Другое па велічыні – Асвейскае, трэцяе – Дрывяты.
Першы чытальнік. Беларусь – уладарка вялікай колькасці рэк. Самыя вялікія сярод іх – Днепр, Прыпяць, Нёман, Бярэзіна. Усе рэкі і азёры нашай радзімы вельмі прыгожыя. Дняпро з высокім правым берагам, неагляднымі далячынямі зарэчных паплавоў. Прыпяць з яе празрыстай вадой, астравамі, пратокамі і шапкамі буслянак на прырэчных дрэвах. Ласкавы Нёман, у воды якога глядзяцца старажытныя вежы. Чароўная Бярэзіна вабіць вока падарожнага сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю.
Другі чытальнік. Нельга зараз не ўспомніць радкі верша Уладзіміра Карызны “Беларусь мая сінявокая”:
Неба чыстае і глыбокае
І бярозавы ціхі гай –
Беларусь мая сінявокая,
Беларусь мая, родны край.
Першы чытальнік. На тэрыторы Беларусі многа лясоў і пушчаў. Самая вялікая – Белавежская пушча, дзе пад аховай першародная, некранутая прырода. Белавежская пушча адзначыла свой юбілей – 600 гадоў запаветнага рэжыму. Па сваіх памерах, багацці і разнастайнасці расліннага і жывёльнага свету Белавежская пушча займае першае месца сярод буйных лясоў Еўропы.
   У межах Беларусі Белавежская пушча займае плошчу каля 145 тыс. га. Назву сваю пушча атрымала, магчыма, ад абарончай вежы са сценамі белага колеру, пабудаванай у XIII стагоддзі( Белая Вежа ў Камянцы). На працягу стагоддзяў пушча з’яўлялася месцам княжацкага і каралеўскага палявання. З сярэдзіны XVIIстагоддзя Белавежская пушча – адзінае месца ў Еўропе, дзе вадзіліся зубры. Тут узвышаюцца векавыя дубы і сосны, разгалістыя грабы, стройныя клёны і вязы. У змроку блукаюць ласі, дзікі, казулі… Белавежская пушча – сапраўдны музей жывой прыроды! Менавіта таму да нас, на Беларусь кожную вясну з далёкага выраю вяртаюцца буслы. Не вабяць іх заморскія дзівосы, спяшаюцца нашы разумныя белакрылыя птахі ў родныя мясціны.
Гучыць песня “Жураўлі на Палессе ляцяць” ( муз І.Лучанка, сл. А.Ставера)
 
                         5-я старонка. Беларусь спартыўная
Другі чытальнік. У нашай краіне фізічнай культуры і спрту ўдзяляецца вялікая ўвага. Палітыка дзяржавы накіравана на тое, каб усім даць магчымасць займацца фізкультурай і спортам. Дзякуючы такому падыходу беларускія школы, дашкольныя ўстановы добра аснашчаны для заняткаў спортам. Высокія дасягненні ў спорце і наяўнасць спартыўных пабудоў міравога класу сведчыць аб паспяховай рэалізацыі пастаўленых дзяржавай задач.
Першы чытальнік. Найбольш папулярнымі відамі спорту з’яўляюцца: лёгкая атлетыка, футбол, гімнастыка, лыжны спорт, хакей, тэніс, фехтаванне, валейбол, гандбол, плаванне,шахматы і шашкі. Сёння ў нашай краіне дзейнічае больш за 26 000 аб’ектаў фізкультурна-спартыўнага прызначэння.Так, напрыклад, Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па зімніх відах спорту”Раўбічы” лічыцца адным  з лепшых у свеце цэнтраў для правядзення спаборніцтваў па біятлону. У Беларусі шмат вучэбных цэнтраў для падрыхтоўкі прафесіянальных спартсменаў.
Другі чытальнік. У Беларусі тры буйных цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі: у Стайках, Раўбічах і Ратамцы. 208 ураджэнцаў нашай краіны сталі чэмпіёнамі міра і Еўропы ў многіх відах спорту. Беларусь па праву можа ганарыцца сваёй гісторыяй удзелу ў Алімпійскіх гульнях. 69 беларусаў сталі алімпійскімі чэмпіёнамі. Гэта Юлія Несцярэнка ( Афіны 2004 год), біятланісты Сяргей Новікаў і Дар’я Домрачава – прызёры зімняй Алімпіяды ў Ванкуверы, Аксана Мянькова – алімпійская чэмпіёнка ў кіданні молата ( Алімпіяда – 2008 у Пекіне), Аляксей Грышын – алімпійскі чэмпіён у спаборніцтвах па лыжнай акрабатыцы ( Алімпіяда – 2010 у Ванкуверы), Аляксей Абалмасаў, Артур Ліцвінчук, Вадзім Махнеў і Раман Петрушэнка – спартсмены-байдарачнікі, якія заваявалі золата на Алімпійскіх гульнях у Пекіне.
Першы чытальнік. З пачатку 2013 года ў некалькіх відах спорту, якія ўваходзяць у праграму Алімпійскіх гульняў, беларускія спартсмены ўстанавілі 35 нацыянальных рэкордаў. Вікторыя Азаранка на старэйшым амерыканскім турніры ў Цынцынаці ў трэці раз сумела перамагчы Серэну Вільямс. Цяжкі матч закончыўся перамогай Вікі - 2:6; 6:2, 7:6.
Настаўнік. Славу краіне і народу робяць таленавітыя людзі. Яны, дзеці зямлі беларускай, - наш гонар і сумленне. Вялікія і славутыя людзі стварылі і ствараюць імідж нашай Бацькаўшчыны ў свеце. Іх імёны, безумоўна, трэба ведаць і шанаваць.
    Праведзены сёння вусны часопіс даў магчымасць яшчэ раз пераканацца, што мы жывём у цудоўнай і непаўторнай, багатай на гістарычныя падзеі краіне. А цяпер вернемся да пытання, якое прагучала на пачатку нашай сустрэчы: “ Што значыць для вас Радзіма, родная зямля? Якая яна?” Прапаную кожнаму занатаваць свае думкі на паперы. Для гэтага даецца дзве хвіліны. Думкі запісвайце коратка: словам або словазлучэннем. Назавіце, калі ласка, свае меркаванні. Для мяне родная зямля – гэта любімая вёска з вясёлым шумам дзятвы, звонкімі птушынымі галасамі, стракатым дываном кветак у палісадніках, вялікімі дрэвамі абапал дарог, працавітымі людзьмі, удзячнымі вучнямі. Яна вольная, светлая, мірная, непаўторная, любімая.
    Хацелася б закончыць нашу сустрэчу на паэтычнай хвалі. Дазвольце прачытаць радкі з верша Таісы Трафімавай “Адна зямля”
Зямля бацькоў – цудоўная зямля.
Пашчасціла і мне тут нарадзіцца.
Да скону дзён, і зблізку, і здаля
Табою, любы край, мне ганарыцца!