Пазакласнае чытанне па тэме “Падарожжа ў Птушыную Краіну”

Государственное учреждение образования
"Обчинская базовая школа Любанского района"

РУС БЕЛ EN
Карта сайта Электронное обращение На главную

Меню

Главная
Skip Navigation Links

Календарь новостей

<<Март, 2024>>
пнвтсрчтптсбвс
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Горячие новости

21.03.2024
Мероприятия ГУО "Обчинская базовая школа Любанского района" в рамках Недели финансовой грамотности

подробнее...

15.03.2024
Единый урок посвященный Дню Конституции Республики Беларусь "Основной закон страны"

подробнее...

13.03.2024
Школьный этап конкурсных работ исследовательского характера

подробнее...

31.01.2024
Экскурсия в Любанский районный отдел по чрезвычайным ситуациям

подробнее...

26.01.2024
Посещение выставки "История России в платке"

подробнее...

Cтатистика посещений

Яндекс.Метрика

 

Пачатковая школа. Вучэбны занятак па літаратурным чытанні. 3 клас

Пазакласнае чытанне па тэме “Падарожжа ў Птушыную Краіну”

Падрыхтавала

Камісарава Елена Мікалаеўна,

настаўніца пачатковых класаў

   

СЛАЙД 1

Мэта: удасканальванне навыку чытання: правільнасці, асэнсаванасці, бегласці і выразнасці

Задачы: фарміраваць ў вучняў уменне працаваць з кнігай, пашырыць веды аб птушках з дапамогай твораў беларускіх пісьменнікаў; узбагачаць слоўнікавы запас вучняў, развіваць цікавасць да пазнавальнай дзейнасці; выхоўваць любоў да роднай прыроды і птушак

Літаратурны матэрыял: кніга Н. Галіноўскай “Гусіны капялюш”, кніга І. Муравейкі “Куды ні поўдзеш – цуды знойдзеш”, кніга для чытання “Акрайчык”, кніга для чытання “Сцяжына”, верш В. Зуёнка “Снегіры”

Абсталяванне: выстава кніг, лісты белай паперы, каляровыя алоўкі, чароўны кошык, госць урока – музычная птушка, мультымедыйная прэзентацыя

Папярэдняя падрыхтоўка: падрыхтаваць паведамленні,вывучыць на памяць верш пра любую птушку і падрыхтавацца да конкурсу на лепшага чытальніка

Ход правядзення

СЛАЙД 2

АРГАНІЗАЦЫЙНЫ ПАЧАТАК УРОКА

Празвінеў школьны званок,

Пачынаем наш урок.

А дэвіз нашага ўрока:

«Хто без навукі, той як бязрукі».    

- Растлумачце гэтую прымаўку.

- Я спадзяюся, што сённяшні ўрок прынясе вам новыя веды, а значыць і новыя радасці. (Настаўнік паведамляе дзецям, што да іх госці прыйшла незвычайная птушка, а ў чым справа – яны даведаюцца ў канцы ўрока.)

ПАВЕДАМЛЕННЕ ТЭМЫ І ЗАДАЧ УРОКА

СЛАЙД 3

- Сённяшні ўрок мы пачнём з загадкі: хто два разы на свет родзіцца?

СЛАЙД 4

Птушка.

СЛАЙД 5 (гучыць гуказапіс спеваў птушак )

Настаўнік чытае верш:

                   Свішчуць злева, свішчуць справа,

                   Не сціхаюць галасы,

                   Бо Птушыная дзяржава

                   Ёсць і будзе ўсе часы.

                   Аж пад хмарай вецер свежы

                   Рэжа дужае крыло,

                   Бо няма для птахаў межаў

                   І ніколі не было

                   Ні памежнікаў суровых,

                   Ні слупоў і ні дратоў,

А затое ў дубравах

Шмат сясцёр і шмат братоў.

-                     Пра каго гэты верш? (Пра птушак.)

-                    Як вы думаеце, якая сёння будзе тэма ўрока? (Пярнатыя сябры.)

СЛАЙД 6

РАБОТА З ВЫСТАВАЙ КНІГ

-                    Паглядзіце, колькі сёння на выставе кніг! Якія яны ўсе прыгожыя! Пра каго яны? (Адказы вучняў.)

-                    Якія кнігі вас болей зацікавілі?

СЛАЙД 7

ПАВЕДАМЛЕННІ ЮНЫХ АРНІТОЛАГАЎ

-                  Дзеці, як вы думаеце, як называецца навука, якая вывучае птушак? (Арніталогія.)

-   Дык, вось зараз вы пабудзеце юнымі арнітолагамі і раскажаце аб жыцці птушак у розныя поры года. (Падрыхтаваныя вучні расказваюць паведамленні.)

  1. Вясною пералётныя птушкі вяртаюцца з выраю. Яны рады сустрэчы з роднымі мясцінамі. Звон­кія, вясёлыя песні разносяцца над зямлёй. Першы клопат птушак — гняздо пабудаваць. Многія птушкі ўюць свае гнёзды з травінак, лісця, моху, унутры ўсцілаюць іх пярынкамі. А вось ластаўкі гняздо лепяць з камякоў гліны, змочаных слінаю травінак, валасінак.
  2. Летам на пэўны час заціхаюць спевы птушак. Яны выседжваюць птушанят, выкормліваюць ма­лых, ахоўваюць іх ад ворагаў, потым вучаць лятаць і здабываць корм.
  3. Шмат клопатаў у птушак і ўвосень. Многія з іх рыхтуюцца да пералёту ў цёплыя краіны. Таму яны шмат лятаюць, каб умацаваць свае крылы перад доўгай дарогай.
  4. Цяжка жыць птушкам зімою. Голадна ім. Насякомых няма, іншы корм засыпаны снегам. Менавіта таму ў гэты час птушкі імкнуцца да жылля чалавека. Там лягчэй знайсці спажыву.
  5. Усе птушкі спяваюць. Адны выводзяць трэлі, другія пасвістваюць, трэція кугукаюць, але ўсе адна адну разумеюць. Гэта іх мова, пры дапамозе якой яны папярэджваюць аб небяспецы, абменьваюцца рознай інфармацыяй.

СЛАЙД 8

ЗНАЁМСТВА З ТВОРАМІ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ ПРА ПТУШАК

а)    Дзеці ўважліва разглядаюць вокладку кнігі, якую атрымалі, тытульны ліст, настаўнік дае паясненні. Асаблівая ўвага надаецца зместу, вучні знаёмяцца з раздзеламі кнігі, назвамі твораў.

б)    Работа з кнігамі. Дзеці падзяляюцца на групы,кожная з іх атрымлівае заданне.

1-я група. Работа з кнігай Ніны Галіноўскай “Гусіны капялюш”. (Вучні чытаюць вершы з гэтай кнігі: “Чайка і хвалі”, “Пліска”, “Гусіны капялюш”, “Салаўіны канцэрт”, “Ведай сваё месца”.)

Заданне:скласці загадку пра птушку пры дапамозе прачытаных твораў і паведамленняў.

2-я група. Работа з кнігай Івана Муравейкі “Куды ні поўдзеш – цуды знойдзеш”. (Вучні чытаюць творы: “Ластаўка”, “Куры”, “Конкурс прыгажосці ў птушыным горадзе”.)

Заданне:саставіць апісанне птушкі пры дапамозе прачытаных твораў і паведамленняў.

3-я група. Работа з кнігай для чытання “Акрайчык”. (Вучні чытаюць творы: “Жаўрук”, “Бусел і хлопчык”, “Частуйся, дзяцел!”, “Верабейкі загартоўваюцца”.)

Заданне: намаляваць малюнак да аднаго з прачытаных твораў.

4-я група. Работа з кнігай для чытання “Сцяжына”. (Вучні чытаюць творы: “Птушыны інтэрнат” Я. Пархута, “Урок” М. Чарняўскі, “Хітрая сойка” Л. Кацкевіч.)

Заданне:скласці сінквейн да аднаго з прачытаных твораў.

в) Прэзентацыя вучнямі выкананых заданняў.

СЛАЙД 9

ФІЗКУЛЬТПАЎЗА

Праводзіцца гульня “Выпечка хлеба”.

        Два ўдзельнікі бяруцца за рукі, кружацца і спяваюць:

         Паскакаў верабей

         Па суметнічку,

         А сабраў верабей

         Усю сямеечку.

         Мала нас, мала нас

         Для выпечкі хлеба,

         А ўжо нам, а ўжо нам

         Настачка патрэбна.

Настачка становіцца ў круг. Утрох яны ходзяць, спяваюць усё спачатку. Называецца наступнае імя. І гэтак, пакуль усе ўдзель не будуць у карагодзе. Тады пачынаецца адваротны працэс. Дзеці спяваюць:

        Паскакаў верабей

        Па суметнічку,

        А сабраў верабей

        Усю сямеечку.

        Мала нас, мала нас

        Для выпечкі хлеба,

        А ўжо нам, а ўжо нам

        Настачка не трэба.

Словы паўтараюцца, пакуль не застануцца двое, якія пачыналі гульню.

СЛАЙД 10

ЧЫТАННЕ І АНАЛІЗ ВЕРША В. ЗУЁНКА “СНЕГІРЫ”

Першаснае ўспрыманне верша, чытанне настаўнікам.

Другаснае ўспрыманне верша, самастойнае чытанне дзецьмі.

Аналіз верша. Вучні адказваюць на пытанні:

-                Пра каго верш?

-                Ці спадабаўся ён вам?

-                Што задумаў зрабіць Сяргейка?

-                Як ён лавіў вераб’ёў?

-                Куды ён іх панёс?

-                Ці ўдалося прадаць птушак хлопчыку?

-                Хто з яго смяяўся?

ЗАМАЦАВАННЕ НОВЫХ ВЕДАЎ

СЛАЙД 11

Віктарына “Назаві твор па ўрыўку”. (Настаўнік чытае ўрыўкі з твораў, якія дастае з чароўнага кошыка, вучні павінны назваць твор і яго аўтара.)

СЛАЙД 12

  1. Салавей спяваў доўга і натхнёна. А калі ён змоўк, каб крыху адпачыць, птушыны натоўп з захапленнем вітаў цудоўнага спевака.

СЛАЙД 13

“Конкурс прыгажосці ў птушыным горадзе” І. Муравейка.

СЛАЙД 14

  1. Люлі-люленькі-люлі.

Чайка слухала – не спала:

Рыбу ў хвалях выглядала.

СЛАЙД 15

“Чайка і хваля” Н. Галіноўская.

СЛАЙД 16

  1. Але аднойчы рыжы кот Фядот вырашыў праверыць буслянку. І тут дзяцел першы ўзняў трывогу.

СЛАЙ 17

“Птушыны інтэрнат” Я. Пархута.

СЛАЙ 18

  1. Крычаць Вароне гледачы. –

Ляці на сметнік. Там спявай.

Нам Салаўя паслухаць дай.

СЛАЙД 19

“Ведай сваё месца” Н. Галіноўская.

СЛАЙД 20

  1. І нічога мне ўзамен

Не старайся, ластаўка,

Толькі раніцай мяне

Будзі песняй ласкавай.

СЛАЙД 21

(“Ластаўка” І. Муравейка.)

СЛАЙД 22

  1. Не забывайце парадку –

мякка рабіце пасадку…

Хто праляціць прыгожа –

першым паснедаць зможа.

СЛАЙД 23

“Урок” М. Чарняўскі)  

СЛАЙД 24

  1. Пыл узняўся вышай хат

Хмарай непрагляднаю.

І захваляваўся сад:

Яблыкі пападаюць.

СЛАЙД 25

“Куры” І. Муравейка.

СЛАЙД 26

  1. – Спакойна, гусачка, плыві.

Твой капялюш надзеў шчупак.

А ты прыгожая і так.

СЛАЙД 27

“Гусіны капялюш” Н. Галіноўская.

СЛАЙД 28

  1. А сойка скок – скок на другую галінку і ўжо балотным мышаловам захныкала.

СЛАЙД 29

“Хітрая сойка” Л. Кацкевіч.

СЛАЙД 30

Настаўнік прапаноўвае вучням паслухаць спевы птушак і адгадаць, хто спявае.

СЛАЙД 31

КОНКУРС НА ЛЕПШАГА ЧЫТАЛЬНІКА ВЕРША

-      Сёння на ўрок вы павінны былі вывучыць любы верш пра птушку і падрыхтавацца да конкурсу на лепшага чытальніка.

СЛАЙД 32

ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ УРОКА

- І давайце, яшчэ раз нагадаем тэму нашага ўрока.

- Назавіце кнігі, з якімі сёння працавалі.

- Якія творы больш спадабаліся?

- Якія вам хацелася б вам прачытаць?

- Вось і скончыўся наш урок. Няхай кожны з вас задумаецца пра свае адносіны да птушак і роднай прыроды. Будзем берагчы родную прыроду.

Настаўнік падводзіць вынікі,выстаўляе адзнакі, дзякуе дзецям за добрую падрыхтоўку да ўрока, задае наступнае дамашняе заданне па пазакласнаму чытанню.

СЛАЙД 33

РЭФЛЕКСІЯ

Гульня “Пахвалі”.

Настаўнік просіць дзяцей пахваліць сябе...
☺ за творчасць;

☺ за добрыя паводзіны;     

☺за акуратна выкананую работу;

☺за дапамогу сябру;

☺за набытыя веды на ўроку;      

☺за актыўную работу;

☺за...        
- Калі вы лічыце, што нашаму госцю спадабаўся ўрок, давайце яму папляскаем у далоні. (Дзеці пляскаюць у далоні, а музычная птушка пачынае спяваць.)

СЛАЙД 34

Урок скончаны, дзякуй за работу.