Спадчына

Государственное учреждение образования
"Обчинская базовая школа Любанского района"

РУС БЕЛ EN
Карта сайта Электронное обращение На главную

Меню

Главная
Skip Navigation Links

Календарь новостей

<<Апрель, 2024>>
пнвтсрчтптсбвс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Горячие новости

16.04.2024
Молодёжная ярмарка вакансий

подробнее...

08.04.2024
Республиканская профилактическая акция «Дом без насилия!»

подробнее...

21.03.2024
Мероприятия ГУО "Обчинская базовая школа Любанского района" в рамках Недели финансовой грамотности

подробнее...

15.03.2024
Единый урок посвященный Дню Конституции Республики Беларусь "Основной закон страны"

подробнее...

13.03.2024
Школьный этап конкурсных работ исследовательского характера

подробнее...

Cтатистика посещений

Яндекс.Метрика

 

Янка Купала “Спадчына” ( Слайд 1.), 8 класа

Распрацавала Кліменка Вольга Леанідаўна,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры.
     Мэта: садзейнічанне вучням ва ўсведамленні непарыўнай злітнасці лірычнага героя верша з роднай зямлёй, фарміраванне нацыянальнай свядомасці вучняў, стварэнне ўяўлення пра лірычнага героя, выхаванне павагі да свайго народа, высокага грамадзянскага пафасу ( Слайд 2.)

Тып урока: знаёмства і засваенне новых ведаў.

                                        Ход урока

І. Арганізацыйны момант.

Індукцыя. (Слайд 3.)

   Шчыра вітаю вас на сённяшнім уроку беларускай літаратуры, прысвечаным вывучэнню творчасці славутага сына беларускага народа, які любіў сваю зямлю, чалавека працы і прызнаваўся ў сваёй любові да іх у паэтычных творах.

   Форма ўрока – педагагічная майстэрня, таму прапаноўваю вам думаць, адкрываць веды ў групах. Вучням паказваецца відэазапіс краявідаў,  чытаецца верш “Спадчына”. (Слайд 4.)

Настаўнік. Дзеці, ці ведаеце вы, што  такое спадчына?

Вучань.  Мне здаецца, што гэта тое, што пакідаюць нам нашы родзічы, яшчэ мы іх называем часта продкі ( прадзеды, прабабулі).

Настаўнік. Малайчынка. А зараз прачытайце на экране запіс значэння гэтага слова і пераканайцеся ў правільнасці свайго меркавання. (Слайд 5.)

    Спадчына – 1) маёмасць, якая пасля смерці яе ўладальніка пераходзіць да новай асобы. 2) З’ява культуры, быту, якія засталіся ад папярэдніх эпох, дзеячаў.

Настаўнік. Сёння ў нас яшчэ гучала і такое паняцце як продкі. Пазнаёмцеся са значэннем гэтага слова ў тлумачальным слоўніку. Зачытайце, калі ласка, тлумачэнне. (Слайд 6.)

    Продак – чалавек, які жыў задоўга да сучаснасці; заснавальнік сям’і, роду, племені.

Настаўнік. Дзеці, мы з вамі жывём на цудоўнай зямлі, памнажаем яе багацці па меры магчымасці, а каму мы ў спадчыну пакінем наша багацце? ( Мы пакінем гэты скарб нашым дзецям, унукам, праўнукам.)

Настаўнік. Вельмі добра, а ці ведаеце вы, як можна адным словам назваць тых, каму мы пакінем спадчыну? Цяжкавата? Давайце пашукаем адказ у тлумачальным слоўніку.  Ёсць слова нашчадак. Зачытайце, калі ласка, значэнне гэтага слова. (Слайд 7.)

Нашчадак – 1) чалавек у адносінах да сваіх продкаў; патомак. 2) Нашчадкі – людзі будучых пакаленняў; патомкі.

Настаўнік. Толькі што мы ўпэўніліся ў тым, што нам будзе каму перадаць у спадчыну наш скарб.

Настаўнік. Мы папрацавалі са словамі, а зараз давайце вернемся да нашага паэтычнага тэксту і паспрабуем адказаць на некалькі пытанняў.

  1. Якое ўражанне аказаў на вас верш? (У вершы расказваецца пра спадчыну, якую лірычны герой носіць у душы, ахоўвае, каб яе ніхто не адабраў. Але тут шмат слоў, якія насцярожваюць, гэта і могілкавае кладзьбішча, і труцень, і крык вароніных грамад. Яны не толькі насцярожваюць, але і вымушаюць быць пільнымі. )
  2. Якія думкі абудзіў вершаваны тэкст? (Лірычны герой з пачуццём замілаванасці гаворыць аб тым, што засталося яму ад прадзедаў, бо гэта яго родная старонка – бацькаўшчына, тое месца, дзе ён з’явіўся на свет. Яе патрэбна любіць, шанаваць, абараняць  і памнажаць, каб было што перадаць сваім нашчадкам.)
  3. Над чым прымусіў вас задумацца? ( Мы павінны быць пільнымі, каб ніхто не змог захапіць нашу родную старонку, каб не валадарылі тут чужакі, каб і далей мог сяліцца бусел на ліпе. )

ІІ. Самаканструкцыя. Запішыце, калі ласка, у рабочыя сшыткі сённяшнюю тэму і словы, якія асацыіруюцца ў вас з паняццем “ спадчына”(Слайд 8.)

 ( Радзіма, бацькі, продкі, нашчадкі, бацькаўшчына, мірнае жыццё, палі, лясы, рэкі , родныя прасторы ) (Слайд 9.)

-         Прачытайце ўголас запісы, дапоўніце тымі, што прапануюць вашы сябры. (Мова, народ, нацыя, клопат пра мінулае, сёняшняе і будучыню.)

ІІІ. Сацыяканструкцыя. Абмяркуйце ў групе найбольш яркія словы, падкрэсліце іх. Запішам іх на дошцы. Кожная група выбірае слова, якое, як яна лічыць, найбольш адпавядае паняццю спадчына.

Група 1.  Адкажыце, калі ласка, на пытанне : “ Якую спадчыну атрымаў наш народ ад сваіх продкаў ?”

Група 2. Складзіце схему, якая б як найлепш раскрыла паняцце, якое вы выбралі.

Група 3. Складзіце сінквейн да слова, якое вы выбралі

IV. Сацыялізацыя.  Вучні абараняюць свае работы. (Слайд 10.)

Група 1. Нам хочацца падзякаваць нашых продкаў за тое, што мы жывём у такой прыгожай, дружалюбнай і мірнай краіне, якая ніколі не была агрэсарам, дапамагала тым, хто прасіў аб дапамозе. У нас шмат заводаў, фабрык, сельскагаспадарчых акцыянерных таварыстваў, дзе працуюць нашы землякі. Сваёй працай яны памнажаюць багацце роднай краіны, яе спадчыну. Мы стараемся добра вучыцца, каб стаць сапраўднымі грамадзянамі Рэспублікі Беларусь.

Група 2. (Слайд 11.)

 Спадчына – прыродныя  багацці, міралюбівая палітыка, працавітыя людзі, прыгожыя гарады і вёскі, гасціннасць, павага да старэйшага пакалення, клопат пра дзяцей.

Група 3.   (Слайд 12.)                            

                                                   Спадчына

                                        старадаўняя, сучасная

                                   перадаецца, захоўваецца, памнажаецца

                                  духоўнае  і матэрыяльнае багацце народа

                                                     Скарб

Музычная паўза. Настаўнік. Прапаную вам адпачыць і паслухаць песню “Спадчына” на музыку І.Лучанка ў выкананне ансамбля “Песняры”.(Слайд 13.)

V. Разрыў .  Сёння вы шмат гаварылі пра любоў да таго месца, дзе нарадзіліся, пра тое, што яго трэба шанаваць. З  павагай успаміналі тых, хто захаваў і перадаў нам спадчыну, якую нам патрэбна захоўваць, памнажаць і перадаць нашчадкам.

Робіцца выснова: Хто такі грамадзянін сваёй краіны?(Адказы вучняў).

 VI. Творчая праца. (Слайд 14.) Напішыце сачыненне-мініяцюру “ Я  - сапраўдны грамадзянін сваёй краіны” або “ Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына…”  (Работа праходзіць на фоне запісу песні “ Спадчына”. )

      Беларусь… Як шмат значыць гэтае слова для нас. Гэта і родныя, знаёмыя з дзяцінства краявіды, і прыгожыя, працавітыя, сціплыя людзі. Гэта і родны дом, і мілагучная матчына мова, і бусліны клёкат над разложыстай ліпай …

      Жывём мы на гэтай чароўнай зямлі і часам не заўважаем яе хараства, бо прывыклі да таго, што нас акружае.

      Радзіма – не толькі краіна, дзе ты жывеш, але і гістарычная, культурная спадчына твайго народа. Беларусь – зямля нашых продкаў, багатая на падзеі і імёны. Асновай для духоўнага скарбу людзей з’яўляецца родная мова.

      Мова – не толькі сродак зносін, але і жывая гісторыя, бо ў ёй знайшлі адлюстраванне многія падзеі чалавечага жыцця. Многія сыны Беларусі апявалі яе ў сваіх вершах. На памяць прыходзяць радкі Ніла Гілевіча:

Пакуль паэты будуць пець –

Не быць Радзіме безыменнай,

Зямлі бацькоў – не анямець…

    Мне, як сапраўднаму грамадзяніну сваёй краіны, хочацца з упэўненасцю сказаць, што мы, беларусы, ганарымся не толькі сваёй краінай, але і сваёй мовай.

VII. Абарона творчых прац.

VIIІ. Рэфлексія. (Слайд 15.)    Міні-эсэ “ Я падчас сённяшняга ўрока”.

Я падчас сённяшняга ўрока адчувала сябе камфортна, мне хацелася быць карыснай сваёй групе, актыўна ўдзельнічала ў працы, хацелася, каб настаўнік прыкмеціў, што наша група вельмі стараецца, зразумела, што такое спадчына, чаму яе патрэбна берагчы і памнажаць, адчула сябе ў ролі лірычнага героя, які злітны з роднай зямлёй. Хачу, каб пра мяне сказалі: “ Сапраўная грамадзянка сваёй краіны”.

IX. Дамашняе заданне. (Слайд 16.) Верш “Спадчына” вывучыць на памяць.

 Творчае заданне.   Напішыце невялікае сачыненне “ Зямля бацькоў – зямля святая”(Слайд 17.)