З успамінаў ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны

Государственное учреждение образования
"Обчинская базовая школа Любанского района"

РУС БЕЛ EN
Карта сайта Электронное обращение На главную

Меню

Главная
Skip Navigation Links

Календарь новостей

<<Апрель, 2024>>
пнвтсрчтптсбвс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Горячие новости

23.04.2024
Европейская неделя иммунизации

подробнее...

08.04.2024
Республиканская профилактическая акция «Дом без насилия!»

подробнее...

21.03.2024
Мероприятия ГУО "Обчинская базовая школа Любанского района" в рамках Недели финансовой грамотности

подробнее...

15.03.2024
Единый урок посвященный Дню Конституции Республики Беларусь "Основной закон страны"

подробнее...

Cтатистика посещений

Яндекс.Метрика

 

З успамінаў ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Іёкшы Рыгора Якаўлевіча

Іёкша Рыгор Якаўлевіч – ветэран Вялікай Айчыннай вайны, удзельнік прарыву блакады Ленінграда.

“На вайсковую службу мяне, маладога обчынскага паштальёна, прызвалі ў верасні 1940 года. Трапіў я ў адну са стралковых часцей 23-й арміі, якая дыслацыравалася на Карэльскім перашыйку. І быць бы мне кулямётчыкам, але не захацеў звязваць свой лёс з легендарным “Максімам”.

Аднойчы ў часць наведаліся афіцэры, што набіралі курсантаў у палкавую школу малодшых камандзіраў супрацьтанкавай артылерыі і я адразу папрасіў:

– Запішыце, калі ласка, і мяне.

Палкавая школа размяшчалася ў горадзе Выбарг, не так даўно адваяваным у Фінляндыі. Супрацьтанкавая артылерыя – знакамітыя 45-міліметровыя гарматы, якія вайскоўцы паміж сабой называлі “Бывай, Радзіма!”. Зрэшты, давучыцца я не паспеў – грымнула Вялікая Айчынная вайна. 22 чэрвеня 1941 года Паўднёва-Усходняя фінская армія, падтрыманая авіяцыяй, перайшла дзяржаўную мяжу Савецкага Саюза.

Літаральна на трэці дзень вайны ў палкавой школе адбыўся датэрміновы выпуск. Мяне прызначылі наводчыкам гарматы.

А неўзабаве здарыўся і першы бой. Страляць прыходзілася і па пяхоце, і па танках. Назаўсёды запомніліся ўсе тыя перажыванні. Спачатку было невыносна страшна. Здавалася, што кожная фінская куля ляціць менавіта ў мяне. Шчыльней прыціскаўся да жалезнага цела гарматы, хаваўся за яе шчытком.

Але потым у ліхаманцы бою страх кудысьці знік, на змену яму прыйшла спакойная развага. Рухі зрабіліся ўпэўненымі і нетаропкімі. І тады выстралы сталі часцей трапляць у цэль. Магчыма, так нявопытныя байцы і ператварыліся ў мужных воінаў.

Выбарг паў 30 жніўня. Нашы часці марудна адыходзілі з рубяжа на рубеж. Наступальныя магчымасці праціўніка скарачаліся з кожным днём. Нарэшце на лініі дзяржаўнай мяжы 39-га года фінскія войскі былі спынены. З таго часу пачалася гераічная абарона Ленінграда.

Падраздзяленне перакідвалі з участка на ўчастак: туды, дзе акупанты атакавалі з найбольшай жорсткасцю. Даводзілася ўступаць у агнявыя паядынкі з нямецкімі танкамі. Філасофія вайны простая: не забіў ты – заб’юць цябе. Заб’юць, калі страціш вытрымку, паддасіся паніцы, разгубішся. У псіхалагічным плане навучыўся канцэнтрыраваць сваю волю, розум і энергію ў адказныя моманты, заціскаць у кулак эмоцыі.

Гэта няпроста. Калі на цябе сунецца танк, а ты бычыш, як твае снарады адскокваюць ад яго лабавой брані, нібы гарох ад сценкі, хочацца кінуць усё і бегчы куды вочы глядзяць. Здаецца: вось-вось гэтая сталёвая махіна падамне пад сябе і грамату, і цябе разам з ёй. Вельмі важна падавіць страх, сабрацца, дакладна прыцэліцца ў слабае месца танка…”

Ветэран спаўна зведаў усе неймаверныя цяжкасці, выпаўшыя на долю абаронцаў “калыскі рэвалюцыі”. У пачатку вайны Рыгор Якаўлевіч важыў 60 кілаграмаў. Тады ж, калі яго пасля першага ранення адпраўлялі ў тыл па легендарнай “Дарозе жыцця”, пракладзенай па лёдзе Ладажскага возера, вага хлопца ледзь дасягала паловы.

Параніла ж Рыгора Якаўлевіча пры прарыве блакады Ленінграда. 12 студзеня 1943 года войскі Ленінградскага і Волхаўскага франтоў распачалі аперацыю “Іскра”, мэтай якой якраз і было дэблакіраванне горада. 17 студзеня разлік Рыгора Якаўлевіча (а ён ужо значыўся камандзірам гарматы) падтрымліваў агнём наступаючыя часці: страляў па кулямётных гнёздах, дзотах. Падчас пераходу на новыя пазіцыі салдаты наткнуліся на групу немцаў. Побач з ім разарвалася варожая граната. Мацней дасталася правай назе.

Днём пазней кальцо блакады было ўсё ж такі прарвана. Праўда, пра тое Рыгор Якаўлевіч даведаўся ўжо на шляху ў тыл. Хлопца адправілі ў эвашпіталь горада Ніжні Тагіл. Доўгіх восем месяцаў зрасталіся косці, перабітыя асколкамі гранаты. У выніку яго прызналі нягодным да страявой службы. Аднак, падлячыўшыся, ён вярнуўся ў дзеючую армію.

Рыгора Якаўлевіча прызначылі старшыной транспартнай роты 1255 стралковага палка 379 стралковай дывізіі 2-га Прыбалтыйскага фронта. Што сабой уяўляла тая рота? Некалькі дзясяткаў возчыкаў ды 39 коней з фурманкамі. Гэтай цяглавай сілай на перадавую дастаўляліся і правіянт, і боепрыпасы, і іншыя грузы.

Войскі фронта вызвалялі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Прыбалтыку. Полк Рыгора Якаўлевіча ваяваў пад латвійскім горадам Рэзэкне. Неяк падначаленыя старшыны везлі міны да мінамётнай батарэі і трапілі пад абстрэл варожай артылерыі. Разрывам снарада забіла коней, запрэжаных у адну з павозак. І тады Рыгор Якаўлевіч скамандаваў валачы міны на сабе. Ён першым узваліў на плечы цяжкую скрынку. За згаданы ўчынак камандзір мінамётчыкаў, якія сядзелі без боепрыпасаў, прадставіў хлопца да ўзнагароды – медаля “За адвагу”.

Там, пад Рэзэкне, Рыгора Якаўлевіча параніла ў другі раз. Здарылася гэта 22 жніўня 1944 года. Рыгору Якаўлевічу асколкі пасеклі грудзі, адарвалі два пальцы на правай руцэ, пашкуматалі правую нагу. Параніла і сяржантаў.

Зноў быў эвашпіталь за Уралам. Зноў давялося лячыцца доўгіх восем месяцаў. Дамоў Рыгор Якаўлевіч вярнуўся ўжо пасля Перамогі на кастылях – інвалідам 2-ой групы. Яго гімнасцёрку ўпрыгожвалі яшчэ і медалі “За баявыя заслугі”, “За абарону Ленінграда”, “За Перамогу над Германіяй”.

З кастылямі ён хадзіў з год. Потым уладкаваўся на працу. Спярша ў райвыканкам, а пасля – загадчыкам малочнатаварнай фермы калгаса імя Калініна, цэнтральнай сядзібай якога і з’яўлялася вёска Обчын. Два дзясяткі гадоў аддаў ветэран такой працы. Яшчэ звыш дзясятка – рабоце ў канторы гаспадаркі.

З успамінаў ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, інваліда вайны Кісяля Міхаіла Пятровіча, ваеннага санітара

“Нарадзіўся я ў 1926 годзе. Калі пачалася вайна, мне было ўсяго 15 гадоў.

У 1944 годзе, пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, мяне прызвалі ў армію. На той час мне ўжо споўнілася 18 гадоў.

Зборны пункт быў у ваенкамаце горада Любані. Тут сабралі групу навабранцаў, і мы пехатою дабіраліся да горада Бабруйска. Там нас пасадзілі ў цягнік і завезлі ў Бранскую вобласць. Так я трапіў у горад Кіраў, на станцыю Фаянцава, у запасны полк.

У запасным палку на працягу двух месяцаў мы праходзілі курс маладога байца, дзе нас вучылі ваеннай справе.

За такі кароткі тэрмін мы сталі сапраўднымі воінамі і аказаліся ў дзеючай арміі ва Усходняй Прусіі. З 15 верасня 1944 года мы стаялі ў абароне на пярэднім краі: капалі акопы і траншэі, трымалі абарону перад самым “носам” у немцаў. Перастрэлкі былі вельмі часта, немцы рабілі налёты, бамбілі. Наш батальён панёс вялікія страты ў жывой сіле і тэхніцы.

У студзені 1945 года наш батальён знялі на перафарміраванне, а пасля – зноў пярэдні край. 13 студзеня 1945 года на ўсёй лініі фронту быў прарыў. Ішлі кругласутачныя жорсткія баі. Немцы атакавалі і ўдзень, і ўночы. Ледзь мы паспявалі адбіць атаку ў адным месцы, як наспявала неабходннасць абараняцца ў новым накірунку.

Адна рота нашага батальёна была акружана. Пасля працяглага бою мы вызвалілі яе з акружэння. Абараняліся мы самааддана, не адчуваючы ні дня, ні ночы, ні голаду, ні холаду.

Я служыў санітарам. Пад агнём куль поўз перавязваць параненых байцоў. За час прарыву мне ўдалося перавязаць каля сотні чалавек. 30 студзеня 1945 года камандзір батальёна выклікаў мяне да сябе і паведаміў, што я залічаны ў спіс для ўзнагароды ордэнам Чырвонай Зоркі.

А 2 лютага 1945 года я быў цяжка паранены. У час бою, калі наша рота заняла агнявую пазіцыю, наляцелі варожыя самалёты і пачалі бамбіць. Баявы таварыш, які знаходзіўся непадалёку, быў паранены. Я перавязаў яму правую руку, а сам застаўся ляжаць на правым баку. Раптам, як малатком, мяне штосьці стукнула у каленны сустаў. Адчуў востры боль. Паспрабаваў пашавяліцца, паўзці, але не атрымалася. Падпоўз санінструктар, зрабіў перавязку. На маё шчасце, якраз у гэты момант паступіў загад адступаць. Санінструктар прыказаў мне чакаць яго вяртання. І толькі цяпер я прыкмеціў, што быў моцны туман, дзесьці раздаваліся галасы то родныя, знаёмыя да болю, то варожае гергетанне. Вельмі хацелася крыкнуць, але я ведаў, што гэта небяспечна. Праз некаторы час ўсё ж такі я пачуў голас санінструктара. Мяне паклалі на насілкі і даставілі ў санбат. Нага вельмі моцна балела, а калі знялі ватнік, то штосьці стукнула аб падлогу. Гэта была куля. Яна прайшла праз ўвесь каленны сустаў. Мяне адправілі ў шпіталь горада Рыбінска.

 Чэрвень 1945 г.

Праз 2 тыдні пачалася гангрэна, прычынай якой было тое, што на свежую рану наклалі шыну. Прыйшлося ампутаваць нагу. Пачаліся доўгія месяцы скітання па шпіталях Каўнаса, Вільнюса. Восем з паловай месяцаў працягвалася лячэнне, але вынікі былі несуцяшальнымі. У Рыбінску прыйшлося рабіць паўторную аперацыю-рэампутацыю. Тут і сустрэў Перамогу. Побач былі баявыя сябры розных нацыянальнасцей: казахі, украінцы, рускія, узбекі, татары. Вестку аб Перамозе сустрэлі з вялікай радасцю. Мы абнімалі адзін аднаго, цалавалі, хто смяяўся ад радасці, хто плакаў. Цяжка было паверыць у тое, што закончылася гэтае жудаснае пекла – вайна.

Да 18 кастрычніка 1945 года я знаходзіўся ў шпіталі. Пасля вярнуўся на радзіму, у вёску Обчын. Узнагароду – ордэн Чырвонай Зоркі – атрымаў ўжо ў мірны час, у 1947 годзе.

З успамінаў Кійко Фёдара Маркавіча, вязня фашысцкай Германіі

Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, Фёдар Маравіч служыў у радах Чырвонай Арміі. У 1940 годзе ён быў прызваны ў армію. Месцам яго службы была Літоўская рэспубліка, горад Алітус, які знаходзіцца за 40 кіламетраў ад мяжы з Польшчай.

“Незадоўга да пачатку вайны ў 5 танкавай дывізіі, у якой я служыў артылерыстам, праводзіліся баявыя вучэнні. Месцам дыслакацыі быў блізляжачы лясны масіў. Зборы праходзіліў абставінах максімальна прыбліжаных да баявых… Мэтай гэтых збораў было праверыць боегатоўнасць войск на выпадак вайны. А за 4 дні да пачатку вайны была аб’яўлена трывога. Мы адчувалі, што хутка штосьці адбудзецца.

Пачалася вайна.

Ужо ў першы дзень, 22 чэрвеня, 5 танкавая дывізія прыняла бой, які працягваўся з 4 гадзін раніцы да 9 гадзін вечара. Бой быў жорсткі. Амаль 600 адзінак баявой тэхнікі толькі з нашага боку ўступіла ў яго. Варожай тэхнікі было не менш. Танкі ішлі спераду, адступілі, нашы атрымалі загад адступаць.

Усе верылі ў тое, што гэта з’ява часовая. Хутка пачнецца наступленне, але адступаць прыйшлося да Вільні. Там мы занялі абарону і прынялі бой. А пасля зноў адступленне. 16 доўгіх дзён пехатою ішлі да Валожына. Тут мы далучыліся да другіх войск. Улічваючы тое, што нашы камандзіры не мелі вопыту вядзення баявых дзеянняў, многія іх загады наносілі шкоду. Такім чынам, многія байцы трапілі ў палон. Адным з іх быў і я.

Галодных, стомленых, знясіленых, гналі нас ворагі па роднай зямлі. Сорамна было глядзець на работу на станцыі. Зараз на гэтым месцы знаходзіцца помнік загінуўшым. Тут загінула 40 тысяч ваеннапалонных.

У лагеры я прабыў каля трох месяцаў, а пасля яго перавезлі ў вёску Краснае, адкуль мне праз два тыдні ўдалося ўцячы.

Дзевяць дзён пешшу я дабіраўся да роднага дома. Праз год трапіў у партызанскі атрад імя Кірава 258 партызанскай брыгады, які размяшчаўся каля вёскі Азярное. На працягу двух гадоў змагаўся супраць ворагаў: удзельнічаў у мініраванні дарог, падрыву мастоў і чыгункі.

У сакавіку 1944 года, у выніку аблавы на месца дыслакацыі партызанскага атрада, я зноў трапіў у рукі немцаў. Спачатку мяне пасадзілі ў турму ў Любані, а праз нейкі час перавезлі ў Асіповічы, дзе жорстка дапытвалі. Многіх, хто быў разам са мной, немцы проста расстралялі. Я ж застаўся жывым. Але лёс прынёс новыя выпрабаванні: мяне адправілі на работы ў Германію.

Працаваў там на заводзе, на якім вытачвалі розныя дэталі. Працоўны дзень працягваўся 12 гадзін. Кармілі слаба. Жылі ў двухпавярховым доме пад аховай немцаў.

Вызвалі амерыканцы. Яшчэ тры месяцы заставаўся ў Германіі, а пасля вярнуўся дамоў”.

З успамінаў Зубарэвіч Марыі Пятроўны

“Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, мне споўнілася 18 год. Гэта той узрост, калі больш цікавішся і думаеш пра юнакоў, танцы, гульні да раніцы. Але ў мяне не было ўсяго гэтага, яго адабралі чужынцы.

Жылося цяжка. Кожны дзень баяліся трапіць у няміласць да фашыстаў і іх прыслужнікаў. Шмат знайшлося тых, хто перайшоў на бок ворага. А каб выслужыцца, яны гатовы былі на ўсё.

Мой брат пайшоў у партызаны. Наша сям’я з той пары стала адчуваць сябе яшчэ больш небяспечна. Кожны шорах за акном, асабліва ноччу, прымушаў сэрца біцца часцей і мацней. І вось аднойчы… Знайшоўся ўсё ж такі “дабрадзей”, які апавясціў пра нас у камендатуру. Адразу ж прыйшлі фашысты і забралі мяне ў палон. У турму мяне не пасадзілі, а пагналі ў вёску Шыпілавічы. Там стаяла шмат палатак. У іх і жылі такія ж, як і я.

Кожны дзень нас ганялі на працу. Мы павінны былі рамантаваць чыгунку, якая праходзіла на тэрыторыі Любанскага і Жыткавіцкага раёнаў. Працы хапала, а гэта гаворыць пра тое, што народныя мсціўцы не драмалі ў шапку.

Я ўсё часцей пачала прыкмячаць, што некаторыя зняволеныя збіраюцца невялікімі групкамі, аб чымсьці шэпчуцца. А яшчэ праз нейкі час да нас дайшло паведамленне, што зусім блізка байцы Чырвонай Арміі.

Адчуць сябе вольнымі мы не змаглі. З вёскі Пасталы нас накіравалі на станцыю Струшкі, а адтуль прама ў Германію. Так я стала вязнем.

Нас упіхнулі ў таварныя вагоны і павезлі на захад. Па дарозе мы праходзілі агляды камісіі. Амаль на кожнай станцыі людзей забіралі, у вагонах станавілася прасторней. Настала і мая чарга. Прывялі нас ў доўгія палаткі, якія ахоўвалі цывільныя. Мы былі настолькі напалоханыя, што баяліся ўсіх і ўсяго. Але і сярод немцаў былі не толькі фашысты, але і людзі з добрай душой. Менавіта такім чалавекам аказаўся і наш ахоўнік. Кармілі нас слаба, увесь час хацелася есці. Гэта прыкмеціў немец. Часта ён прывозіў нам яблыкі, адзенне і абутак, не новае, але ўсё ж…

Зноў мы пачалі адчуваць сябе людзьмі. Вызвалілі нас амерыканцы і адправілі дамоў.