Вёска ў гады Вялікай Айчыннай вайны

Государственное учреждение образования
"Обчинская базовая школа Любанского района"

РУС БЕЛ EN
Карта сайта Электронное обращение На главную

Меню

Главная
Skip Navigation Links

Календарь новостей

<<Март, 2024>>
пнвтсрчтптсбвс
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Горячие новости

21.03.2024
Мероприятия ГУО "Обчинская базовая школа Любанского района" в рамках Недели финансовой грамотности

подробнее...

15.03.2024
Единый урок посвященный Дню Конституции Республики Беларусь "Основной закон страны"

подробнее...

13.03.2024
Школьный этап конкурсных работ исследовательского характера

подробнее...

31.01.2024
Экскурсия в Любанский районный отдел по чрезвычайным ситуациям

подробнее...

26.01.2024
Посещение выставки "История России в платке"

подробнее...

Cтатистика посещений

Яндекс.Метрика

 

Вёска ў гады Вялікай Айчыннай вайны

22 чэрвеня 1941 года мірнае жыццё людзей было імгненна перапынена вераломным нападам фашысцкіх войск. Жыхары раёна мужна сустрэлі гэту вестку. На плошчы горада Любані адбыўся мітынг жыхароў.

У першыя дні вайны пачалі мабілізавацца прызыўнікі, але многія любанчане, не чакаючы павесткі, прыходзілі ў ваенкамат самі, як падказвала ім сумленне. Любанчане прадумвалі шэраг мерапрыемстваў.

З моладзі быў створаны батальён, які ўзначаліў начальнік Любанскага райаддзела М. Ермаковіч.

26 чэрвеня быў захоплены Мінск, баі грымелі каля Слуцка, Старых Дарог.

30 чэрвеня ў Любані ўпершыню з’явіліся немцы. Прайшлі праз вёску, страляючы з ракетніц. Людзі былі перапалоханыя, хаваліся хто куды, нават уцякалі з вёскі ў лес. Ад выстралаў ракетніцы ў пасёлку Зара загарэлася хата.

Вёска была перапалохана гэтай жудаснай весткай. Усюды была мітусня, разгубленыя твары, заплаканыя вочы, узрушаныя крыкі.

Немцы сабралі ўсіх жыхароў на сход, дзе абвясцілі, што савецкай улады няма, што зараз адзіны нямецкі парадак, а Чырвоная Армія разбіта.

З’явіліся і паліцаі. Яны рабілі, што хацелі: гулялі, пілі, хвалілі немцаў.

Немцы пачалі будоўлю чыгункі, ім патрэбна рабочая сіла. Зганялі ўсіх: і мужчын, і жанчын, і юнакоў, і дзяўчат, і старых. Работа была цяжкая і марудная. Балелі рукі і спіна. Жылі ў бараку, кармілі нейкай баландой. Але жылі надзеяй на вызваленне. Былі выпадкі, што ўцякалі ў лес да партызан. Парабкі патрэбны былі і ў “вялікай Германіі”. Многа каго вывозілі туды на работу. Не абмінавала такая доля і Дастанку Віктара Фядосавіча.

Было мне 10 гадоў, калі нас з братам забралі ў Германію. Забралі за тое, што нашы бацькі былі партызанамі. Лёс раскінуў нас па розных мясцінах. Працаваў на заводзе, быў у лагеры. Вызвалілі французы. Першым дамоў вярнуўся я, а потым брат Саша, пасля маці з бацькам. Лёсам было накаванана застацца ўсім жывымі,” – дрыжачым голасам расказвае Віктар Фядосавіч.

У 1942 годзе арганізаваліся партызанскія атрады. Змагаліся, як маглі: падкладвалі міны, узрывалі масты, вялі перастрэлку з невялікімі нямецкімі атрадамі.

Баючыся партызан, немцы ўстанавілі ахоўную вышку на Юр’еўскай гары. Партызаны хацелі знішчыць яе, але немцы вельмі добра яе ахоўвалі.

За 3 гады акупацыі людзі нацярпеліся ўсяго. Дату вызвалення не памятаюць, але ведаюць, што гэта было ў пачатку ліпеня.

На Любаншчыне, недалёка ад вёскі Старасек, знаходзіцца ўрочышча Зыслаў. Яно стала цэнтрам партызанскага руху ў вобласці. Адсюль падпольны абком партыі быў звязаны з партыйнымі арганізацыямі, партызанскімі атрадамі. Тут распрацоўваліся, а затым паспяхова ажыццяўляліся дзясяткі баявых аперацый па разгрому немцаў. На Зыславе дзейнічала першая ў вобласці падпольная друкарня. З партызанскага вострава ва ўсе куткі вобласці бясстрашныя сувязныя разносілі лістоўкі, а з мая 1943 года выпускалася газета “Кліч Радзімы”.

На Зыславе працаваў радыёвузел, якім кіраваў вопытны радыст Павел Вішнёўскі.

З цягам часу такая сувязь абком не задавальняла. Патрэбен быў аэрадром. У канцы 1942 года аэрадром быў гатовы. У ноч з 21 на 22 верасня на зыслаўскі аэрадром сеў першы самалёт з Вялікай зямлі. Маленькі пункт на карце Міншчыны стаў шырока вядомы.