New
Назва ўстановы адукацыі
РУС БЕЛ EN
Карта сайта Электронное обращение На главную

Меню

Галоуная
Skip Navigation Links

Календарь новостей

<<красавік, 2024>>
пнвтсрчтптсбвс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Навiны

23.04.2024
Европейская неделя иммунизации

подробнее...

08.04.2024
Республиканская профилактическая акция «Дом без насилия!»

подробнее...

21.03.2024
Мероприятия ГУО "Обчинская базовая школа Любанского района" в рамках Недели финансовой грамотности

подробнее...

15.03.2024
Единый урок посвященный Дню Конституции Республики Беларусь "Основной закон страны"

подробнее...

Кантактная Iнфармацыя

Адрас:
Тэлефон:
Электронная пошта:

статыстыка наведванняў

Яндекс.Метрика

 

Летапіс школы

 

1. У 1907 годзе ў вёсцы было створана земскае вучылішча. Першым настаўнікам быў мясцовы жыхар Ісакаў Ігнат Авяр’янавіч. Земскае вучылішча працавала да 1917 года ў наёмным памяшканні. Першым настаўнікам, які прыехаў у вёску пасля рэвалюцыі быў Валачкевіч Мікалай Антонавіч.

Першы школьны будынак быў узведзены ў 1928 годзе за дзяржаўныя сродкі. Настаўнікамі былі муж і жонка Забродскія.

2. У час вайны школа не працавала, заняткі пачаліся ў пасляваенны час. Настаўнікамі ў той час былі: Дастанка Аляксандр Васільевіч, Бурак Міхаіл Сцяпанавіч, Верамейчык Соф’я Рыгораўна, Семяненя Марыя Сцяпанаўна. З 1947 года школа ў Обчыне стала сямігадовай. У 1951 годзе прыйшоў працаваць Гардзіеня Фёдар Апанасавіч, ён быў назначаны дырэктарам.

У 50-х гадах прыйшлі працаваць у школу Багнюкова Марыя Васільеўна, Гарбуз Надзея Андрэеўна, Раменчык Уладзімір Савіч.

3. У 1959 годзе было вырашана пабудаваць глінабітную школу. У 1960 гады працаваць у школу прыйшлі: Гарбуз Марыя Пятроўна, Ліхалап Надзея Цярэнцьеўна, Галадок Тамара Яўхімаўна, Кійко Марыя Сцяпанаўна, Дастанка Марыя Аляксандраўна, Мерная Галіна Міхайлаўна, Эсмантовіч Аляксандр Кірылавіч.

У 1964 годзе Обчынская сямігадовая школа была пераўтворана ў сярэднюю школу.

4.  З 1963 па 1973 год дырэктарам школы быў Ніканчык Васіль Рыгоравіч.

Мая школа… Канешне, яна прыгожая. Гэта трохпавярховы будынак, пабудаваны з белай цэглы, які ў 1976 годзе гасцінна адчыніў дзверы дапытлівай дзятве. Радуе вока вялікая спартыўная зала, прасторная актавая зала, сталовая. Дырэктарам у гэты час быў Міцкевіч Дзмітрый Вячаслававіч. У 1978 годзе узначаліў школу Горбач Мікалай Яўсеевіч. З  1983 па 1986 год дырэктарам з’яўлялася Калодзька Ніна Уладзіміраўна.

5. 1986 – 2003 гады – час, калі школу ўзначальваў Ільінчык Уладзімір Мікалаевіч. У 2000 годзе школа рэарганізавана ў школу-сад. У 2003 годзе працаваць дырэктарам прыйшоў Зінкевіч Сяргей Іванавіч. У  2013 годзе дырэктарам школы стаў Мігаленя Алег Іванавіч. З першага верасня 2015 года дырэктар установы адукацыі – Жанна Анатольеўна Сідаровіч.

6. У 2016/2017 навучальным годзе вучэбна-выхаваўчы працэс забяспечваюць 17 настаўнікаў і 2 выхавальнікі дзіцячага сада. На жаль, вучняў з кожным годам становіцца менш. У гэтым годзе  адукацыйны працэс арганізаваны для 44 вучняў і 33 выхаванцаў дашкольных груп.