Мне выпала шчасце тут нарадзіцца
Назва ўстановы адукацыі
РУС БЕЛ EN
Карта сайта Электронное обращение На главную

Меню

Галоуная
Skip Navigation Links

Календарь новостей

<<красавік, 2024>>
пнвтсрчтптсбвс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Навiны

23.04.2024
Европейская неделя иммунизации

подробнее...

08.04.2024
Республиканская профилактическая акция «Дом без насилия!»

подробнее...

21.03.2024
Мероприятия ГУО "Обчинская базовая школа Любанского района" в рамках Недели финансовой грамотности

подробнее...

15.03.2024
Единый урок посвященный Дню Конституции Республики Беларусь "Основной закон страны"

подробнее...

Кантактная Iнфармацыя

Адрас:
Тэлефон:
Электронная пошта:

статыстыка наведванняў

Яндекс.Метрика

 

Урок на тэму:

 “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца”

Кісель Ірына Іванаўна,

класны кіраўнік 6 класа

 

       Мэта ўрока:    прадоўжыць работу па фарміраванню ў вучняў паважлівых

                                            адносін да сваёй Айчыны, выхаванню пачуцця гонару і

                                             глыбокай павагі да нацыянальнай спадчыны роднай краіны;

                                             паглыбіць веды вучняў аб гісторыі любанскага краю,

                                               людзях, якія праславілі гэты край;

                                             прадоўжыць работу па фарміраванню грамадзянскасці і

                                             патрыятызму, нацыянальнай свядомасці падрастаючага

                                             пакалення.

 

 

                

 

         Абсталяванне: на дошцы – выстава кніг аб Беларусі, карта Беларусі, Любанскага раёна; камп’ютэр, прэзентацыя аб Беларусі. 

                                                                          

Эпіграфы:

                                                                           ...знаць прыемна і

                                                                                            не лішне,

                                                             Чым слаўны ў свеце родны

                                                                                                       край.

                                                                                    Н.Гілевіч

                                                      

 

                                                   Край мой любімы, азёраў разлівы,

                                                   Ля Арэсы- бары і палі…

                                                   Я, напэўна, не быў бы шчаслівы,

                                                   Каб цябе не было на зямлі.

                                                                                    І.Муравейка

                                                      

 

                                                   Скажыце “Любань”

                                                         І ў сэрцы адразу ж

                                                    Заззяе суквецце

                                                         Найлепшых слоў:

                                                   Любы, любіць,

                                                           Любавацца, любасць,

                                                   Любімы, любоўны,

                                                           Любіцца, любоў.

                                                     Так, нашы продкі

                                         Былі жыццялюбамі,

                                                     Раз родны кут

                                                             Ахрысцілі Любанню.

                                                                               І.Муравейка

 

 

 

 

 

                                                  Ход урока.

 

               Гучыць запіс песні “Белая-Белая Русь” у выкананні А.Агурбаш

 

     Настаўнік. Добры дзень, дарагія рабяты! Вось гэтай цудоўнай песняй пра нашу родную зямлю мы пачынаем свій першы ў гэтым навучальным годзе ўрок, які называецца “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца”. Ён прысвечаны Году малой радзімы. 9 лютага 2018 года на ўрачыстай цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод лепшым работнікам аграрнай галіны Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка абвясціў 2018 год Годам малой радзімы. Кіраўнік дзяржавы адзначыў: “Беларусь − прыгожая і добраўпарадкаваная краіна з чыстымі ўтульнымі гарадамі, дагледжанымі сельгасугоддзямі, багатай прыродай. Дзяржава шмат зрабіла ў гэтым кірунку і не спыніцца на дасягнутым. Але няма мяжы дасканаласці і заўсёды знойдзецца, дзе прымяніць уласныя сілы. Беларусь − наш агульны дом, і ў нашых інтарэсах зрабіць яго ўтульным і ўзорным. Давайце пакажам, што мы сапраўдныя і руплівыя гаспадары сваёй зямлі. Нас шмат, і таму нават самы сціплы ўклад кожнага адыграе сваю ролю, зробіць краіну яшчэ прыгажэйшай”[1].

 

             Наша Радзіма- Рэспубліка Беларусь.Скажыце, калі ласка, як яшчэ называюць нашу краіну? (Белая Русь, зямля пад белымі крыламі, сінявокая прыгажуня).

             Так, наша Беларусь – прыгажуня ў зялёнай сукенцы лясоў, сінявокая, чыстая, прамяністая, са старажытнымі гарадамі і замкамі, з рэкамі і азёрамі, лясамі і іх насельнікамі, каласістымі нівамі. Гэта дзівосны край. А што ведаеце вы пра гэты край?

І я прапаную вам зараз віктарыну “Ці ведаеш ты сваю Радзіму?”

                  

                     1.Назавіце буйнейшыя рэкі Беларусі. (Заходні Буг, Беразіна, Нёман, Сож,

                                                                                      Прыпяць, Днепр, Пціч, Заходняя

                                                                                       Дзвіна)

                     2.Назавіце самыя вялікія азёры Беларусі (Нарач, Асвейскае, Чырвонае,

                                                                                            Лукомскае,Дрывяты, Свір,

                                                                                             Нешчарда,Выгашчанскае,

                                                                                            Снуды)

                     3.З якімі дзяржавамі мяжуе Беларусь? (Расіяй, Украінай,Польшчай,

                                                                                           Латвіяй)

                      4.Назавіце, калі ласка, самыя старажытныя гарады Беларусі (Полацк,

                                                                                         Віцебск,Заслаўе, Тураў,Друцк)

                       5.Назавіце заснавальніка кнігадрукавання на Беларусі.(Ф.Скарына)

                       6.Адкуль пайшлі назвы “Белая Русь” і “беларусы”? (адказам можа

                                                                                     служыць любая з версій аб паход-

                                                                                    жанні дадзеных назваў)

                       7.Назавіце сталіцу нашай Беларусі. (Мінск)

Так, малайцы. Скажыце, калі ласка, а як трэба адносіцца да краю, у якім ты жывеш?

Чым можам ганарыцца мы, беларусы? (Дзеці адказваць, а настаўнік дапаўняе іх адказы).

Так, мы ганарымся тым, што жывем у дзяржаве, размешчанай у цэнтры Еўропы,якая мяжуе з Расіяй, Украінай, Польшчай, Літвой, Латвіяй, мае дзяржайны герб, сцяг ,гімн. Беларуская зямля- захавальніца помнікаў культуры народа, які тут жыве. Са старажытных вякоў прыйшлі да нас Белая(Камянецкая) вежа, Сафійскі сабор у Полацку, Спаса-Ефрасіннеўская царква, Мірскі замак, Нясвіжскі палац, палац Паскевіча ў Гомелі, Стары замак у Гродне, Аўгустоўскі канал, Троіцкае Прадмесце ў Мінску. Сення беларускі народ ганарыцца духоўнай спадчынай продкаў- ураджэнцаў Беларусі, якія ўнеслі ўклад у сусветную культуру: Ефрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Францыска Скарыны, Сымона Буднага, Сімяона Полацкага, Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа і інш.

         Беларускі край- у мінулым шматпакутная зямля: нашы продкі на працягу стагоддзяў неаднаразова дэманстравалі патрыятызм, любоў да Радзімы, давалі адпор іншаземным захопнікам, заўседы мужна і да канца адстойвалі сваю зямлю і ачаг, сваю праўду і веру, пры гэтым наша дзяржава ва ўсіх войнах ніколі не выступала ў якасці агрэсара.Гераічная Брэсцкая крэпасць, вогненная Хатынь, “рэспубліка-партызанка” – прызнаныя неафіцыйныя сімвалы Беларусі ў свеце.

   -   А што вы ведаеце пра дасягненні нашай рэспублікі ў эканоміцы?

1-ы вучань. Беларусь лідзіруе ў СНД па вытворчасці тэлевізараў, халадзільнікаў, тканіны і абутку, займае першае месца па вытворчасці на душу насельніцтва цукру-пяску; мае высокія дасягненні ў спорце, навуцы, мастацтве.

   2-і вучань. Важная з’ява ў жыцці краіны, якой можа ганарыцца яе кожны юны грамадзянін, - адкрыццё “храма навукі”- Нацыянальнай бібліятэкі, агульная плошча новага будынка якой- 112,6 тысячы квадратных метраў, у тым ліку кнігасховішча- 54,9 тысячы. Кошт яе будаўніцтва склаў 344 млрд. беларускіх рублеў, пры гэтым каля 4.5 млрд. у будаўніцтва нацыянальнай скарбніцы ўнеслі жыхары Беларусі. У гісторыі Рэспублікі Беларусь Нацыянальная бібліятэка заклікана быць не толькі “скарбніцай ведаў”, але і важным адукацыйным, інфармацыйным і культурным цэнтрам краіны. На базе бібліятэкі створаны Прэзідэнт-цэнтр, міжнародны прэс-цэнтр і залы для правядзення сустрэч на вышэйшым узроўні, у рамках міжнароднага кнігаабмену падтрымліваюцца сувязі з 310 партнерамі ў 59 краінах свету, распрацаваны механізм атрымання электронных рэсурсаў- баз даных вядомых замежных вытворцаў.

 

Настаўнік. У адным часопісе я прачытала словы, з якімі цалкам згаджаюся. “Беларусь- прыласканая Богам зямля. Тут усе знаходзяць духоўны прытулак. Хто душою пранікся да яе абшараў, успрыняў іх маляўнічасць, той адчувае надзвычай моцны пачуццёва-інтэлектуальны прыліў, творча натхняецца, атрымлівае духоўную загартоўку. Наша Беларусь- не толькі частка еўрапейскага кантынента, пазначаная межавымі слупамі. Наша Беларусь- магутная духоўна-энергетычная зона планеты. Тут пушчы і гаі, рэчкі і азёры, лугі і балоты ўтрымліваюць велізарны аб’ём духоўнасці, вельмі патрэбнай для душаў людзей.І я думаю, што ў хуткім часе на ўскрайку лясоў і на берагах вадаёмаў узнікнуць цэнтры-запаведнікі, у якіх будуць скарыстоўваць прыродную духоўную энергію для духоўнай загартоўкі людзей, для лекавання іх душаў”. Мы- беларусы- павінны памятаць пра гэта і ганарыцца.

 

3-і вучань. Радзіма наша- Беларусь,

                  І колькі не шукай,

                   Не знойдзеш ты на ўсёй зямлі

                   Мілей, чым гэты край.

                   Не знойдзеш ты такіх людзей,

                   Іх сэрцы- дабрыня,

                   Яна струменіць, льецца ў свет

                 Крынічкаю штодня.

                   Таму ў жыцці не трэба быць

                   Няшчырым, сквапным, злым.

                     Не забывай, ты- беларус,

                   І заставайся ім.

 

Настаўнік. Каб звацца беларусам, трэба любіць свой край. К.Крапіва пісаў: “Любіць родную зямлю- гэта добрая справа, але трэба мець на ўвазе, што родная зямля- гэта… і тая мясціна, дзе чалавек нарадзіўся і вырас, і … зямля таго народа, сынам якога ты з’яўляешся.”.Любоў да Радзімы пачынаецца з любві да сваёй маленькай радзімы- месца, дзе нарадзіўся ты і твае бацькі. І сягоння мы з вамі пагаворым пра нашу родную зямлю, месца, дзе вы нарадзіліся.

- Як называецца гэта месца? (Любаншчына, любанскі край).

           Край мой любімы, азёраў разлівы,

          Ля Арэсы- бары і палі…

           Я, напэўна, не быў бы шчаслівы,

           Каб цябе не было на зямлі.

Так сказаў пра наш любанскі край пісьменнік, наш зямляк Іван Муравейка.

   А што ведаеце вы пра наш Любанскі раён?

4-ы вучань.Любанскі раён размешчаны на паўночным усходзе Мінскай вобласці на адлегласці 152 км ад абласнога цэнтра, горада Мінска, у басейне ракі Арэса. Мяжуе з Салігорскім, Слуцкім, Старадарожскім раёнамі Мінскай вобласці, Глускім Магілёўскай вобласці, Акцябрскім, Петрыкаўскім, Жыткавічскім раёнамі Гомельскай вобласці.

           Тэрыторыя складае 1,9 тыс. кв. км, на якой пражывае 31163 чалавек у 126 населеных кропках. Упершыню упамінаецца ў пісьмовых крыніцах мястэчка Любань Ярэміцкай вобласці Слуцкага ўдзельнага княства у 1566 годзе, яно належала князям Амелькавічам. У 1600 годзе перайшло ва ўладанне Радзівілаў.17 ліпеня 1924 года быў утвораны Любанскі раён, а Любань стаў яго цэнтрам. У 1968 г. Любань атрымаў статус горада.

     - Скажыце, калі ласка, адкуль пайшла назва “Любань”?

5-ы вучань.Легенда сцвярджае, што Любань бярэ сваю назву ад імя палескай прыгажуні Любы, якая жыла ў невялічкай вёсачцы, што прытулілася сярод балот. І была Люба не толькі выдатная красуня, але і мела незвычайны дар- разумела мову птушак, звяроў, дрэў. Але горкі лёс выпаў на яе долю. Закахаўся ў Любу стары пан-самадур. Гордая паляшучка адмовіла пану, і ён загадаў утапіць прыгажуню ў багне. Кінулася Люба наўцёкі. Вось-вось панскія слугі дагоняць! Узмахнула Люба рукамі, узмалілася : “Божа! Выратуй мяне, ператвары ў птушку!” І дзіва- стала дзяўчына кнігаўкай, узляцела ўгору, закігікала, праклінаючы пана і яго дворню. А вось пан з той пары не мог заснуць ні на хвіліну. Крык дзяўчыны-птушкі звінеў у яго галаве і днем, і ноччу. Што толькі не рабіў пан- нічога не дапамагала. Аднойчы старэнькі сівы дзядок-жабрак, што блукаў па свеце, трапіў у палац і даў пану параду: “Пабудуй на месцы Любінай вёсачкі прыгожае селішча і назаві яго Любань. А на ўзгорку ўзвядзі царкву і закажы імшу па дзяўчыне. Няхай святар служыць тую імшу тры дні і тры ночы. Толькі тады ты пазбавішся ад пакут…” Пан так і зрабіў.

       Так гэта было, ці не, але вось ужо амаль чатыры з паловай стагоддзі стаіць на беразе ракі Арэсы маляўнічы куточак- Любань.

Настаўнік. А вось як пра гісторыю назвы гаворыць пісьменнік Іван Муравейка ( зачытаць словы з дошкі). Чым і кім славіцца і ганарыцца любанская зямля?

6-ы вучань. У сярэдзіне 20-х гадоў ХХ ст. на Любаншчыне развярнуліся шырокія меліярацыйныя работы. У 1927 годзе на асушаных тарфяніках быў утвораны саўгас імя 10-годдзя БССР, а ў 1929 г – чырвонаармейская камуна ім.БВА. Народны паэт Беларусі Янка Купала, пабываўшы на Любаншчыне ў гэты час, напісаў сваю паэму “Над ракой Арэсай”. Зараз Камунараўская СШ носіць імя Я.Купалы.

       У гады Вялікай Айчыннай вайны Любаншчына стала цэнтрам партызанскага руху Мінскай вобласці. На востраве Зыслаў дзейнічаў партызанскі аэрадром.

       За мужнасць і гераізм, праяўленыя камсамольцамі і моладдзю у гады ВАВ, Любанская раённая камсамольская арганізацыя была ўзнагароджана Ордэнам Айчыннай вайны 1 ступені ( адна ў Беларусі і адна з 3-ох у СССР). Сярод ураджэнцаў Любаншчыны 3 Героі Савецкага Саюза, 2 кавалеры Ордэна Славы.

       Пасля вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 30 чэрвеня 1944 года стаяла задача аднавіць разбураную вайной гаспадарку. 18 працаўнікоў раёна былі ўдастоены звання Героя Сацыялістычнай Працы.

7-ы вучань. Багатая, прыгожая і шчодрая наша Любаншчына дала свету таленавітых вучоных, грамадскіх дзеячаў, пісьменнікаў, артыстаў.Любаншчына ганарыцца сваімі пісьменнікамі: Уладзіславам Сыракомляй, Паўлам Шпілеўскім, Іванам Муравейкам, Уладзімірам Паўлавым, Нінай Маеўскай, Лідзіяй Савік, народнай артысткай Ірынай Шыкуновай.

Настаўнік.Сягоння Любаншчына па праву ганарыцца сваімі ганаровымі грамадзянамі І.А.Муравейка - паэт, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, А.П.Дастанка - акадэмік НАН Беларусі, прафесар, доктар тэхнічных навук у галіне цвёрдацельнай мікраэлектронікі і нана тэхналогій, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Рэспублікі Беларусь, А.И.Слабада - герой Сацыялістычнай Працы, Ганаровы старшыня Мінскага абласнога Савета беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў, Ганаровы грамадзянін Мінскай вобласці, Б.М.Шапіра - прафесар, член Міжнароднай акадэміі навук інфармацыі, інфармацыйных працэсаў і тэхналогій, якія заслужылі нный работнік сельскай гаспадаркі, А.П.Матвейко - доктар тэхнічных навук, прафесар кафедры лясных машын і тэхналогіі лесанарыхтовак БДТУ, Л.В.Кукраш - вучоны ў галіне раслінаводства, селекцыянер, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прафесар, доктар сельскагаспадарчых навук, У .Я.Прушак - горны інжынер-механік, доктар тэхнічных навук, прафесар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, М.В.Пятровіч - доктар эканамічных навук, прафесар, прафесар кафедры арганізацыі і кіравання УА «Беларуская дзяржава ны эканамічны універсітэт », Ю.А.Сенажацкі - майстар спорту міжнароднага класа, двухразовы пераможца міжнароднага турніру на прызы Харлампіева, пяціразовы прызёр Кубка свету, шасціразовы прызёр чэмпіянатаў Рэспублікі Беларусь па барацьбе самба, пераможца Кубка свету, пераможца Кубка Рэспублікі Беларусь, сяміразовы прызёр Першынства Рэспублікі Беларусь па барацьбе дзюдо.

 

         - А як вы разумееце паняцце “ганаровы грамадзянін”?(Адказы вучняў).

         - А што вы ведаеце пра гэтых людзей?

1-ы вучань.Іван Андрэевіч Муравейка –дзіцячы пісьменнік, для малодшага пакалення напісаў звыш дзесці аўтарскіх выданняў.За выдатныя поспехі ў вершаскладанні ў 1953 годзе быў прыняты ў члены Саюза пісьменнікаў. У 1982 годзе стаў Заслужаным работнікам культуры Беларусі. Уся яго творчасць прасякнута бязмежнай любоўю і павагай да роднага краю. Узнагароджаны медалем Ф.Скарыны. 21 кастрычніка 2018 года мы будзем адзначаць 97 год з дня нараджэння нашага славутага земляка.

2-гі вучань.Анатоль Паўлавіч Дастанка. Зараз ён вядомы беларускі вучоны, сапраўдны член Акадэміі навук Беларусі. А некалі- вясковы обчынскі хлапчук, дзяцінства якога апаліла вайна. Дзякуючы сваёй настойлівасці наш зямляк, ураджэнец вескі Обчын, А.П.Дастанка змог дасягнуць значных поспехаў. У 1970 годзе ен арганізаваў і ўзначаліў кафедру тэхналогіі радыёэлектроннай апаратуры. На рахунку доктара навук Дастанкі звыш 235 вынаходніцтваў, шмат патэнтаў. Сем з іх закуплены буйнейшымі фірмамі Японіі, ЗША і Галандыі. За заслугі ў развіцці мікраэлектронікі, падрыхтоўку навуковых і педагагічсных кадраў ён удастоены звання “Заслужаны вынаходнік СССР”, з’яўляецца лаўрэатам дзяржаўных прэмій.

Настаўнік. Вось гэтымі людзьмі ганарыцца наша Любаншчына. А мы павінны іх ведаць і браць з іх прыклад.

     Пра любанскую зямлю складзена і напісана нямала вершаў і песень. І зараз мы паслухаем верш самадзейнага паэта Мікалая Бухала “Любань”.

Вучаніца. На Палессі ёсць горад мне любы,

                   Ён стаіць над Арэсай-ракой.

                  Дарагі, блізкі сэрцу мой Любань,

                   Лёсам мы паяднаны з табой.

                             Цеплынёй тваёй каб сагрэцца,

                               Дзе б ні быў, я вяртаўся сюды,

                             Каб, як з братам,

                                                  З табою сустрэцца,

                             Каб з крыніцы напіцца вады.

                   Узрост маеш ты ўжо дарослы,

                   А на справе зусім малады.

                   Бягуць хутка і зімы , і вёсны,

                   Твае лічаць зязюлі гады.

                             У зялёным святочным убранні

                               Ты стаіш з надыходам вясны.

                               І пяюць, і пяюць на світанні

                              Усё лета табе салаўі.

                   Сваё бачу ў тым я прызванне,

                   Разам жыць каб і марыць з табой,

                   Праз жыццё каб пранесці каханне

                   Да цябе і Радзімы маёй.

                             Горад мой, свята веру і знаю:

                             Нас не зможа ніхто разлучыць,

                             Я ад сэрца табе пажадаю

                             У вяках красавацца і жыць!

 

Настаўнік. Заслугоўвае Любаншчына і таго, каб у песнях аддзякаваць ёй за ласку, хараство, чуласць.І зараз я прапаную вам паслухаць песню “Любанскі край”.

(Гучыць песня “Любанскі край”- сл.М.Бухала, муз.-М.Шагава)

Настаўнік. На Любаншчыне, у вёсцы Замошша, нарадзіўся пісьменнік Паўлаў Уладзімір Андрэевіч. Ён таксама многа сваіх твораў прысвяціў роднаму любанскаму краю. М.Жураўскі напісаў музыку на яго верш. І зараз мы звамі паслухаем песню “Любань-Лебедзь”, якая стала своеасаблівым гімнам Любані і любанскага краю.

   (Гучыць песня “Любань-Лебедзь”-сл.У.Паўлаў, муз.-М.Жураўскі)

Настаўнік. А закончыць наш урок я хачу словамі У.Караткевіча: “Любіце гэтую святую зямлю, бо інакшай вам не дадзена, ды і не патрэбна”. Ганарыцеся тым, што вы нарадзіліся на гэтай цудоўнай зямлі. Няхай гэтыя пачуцці выклікаюць у вашых сэрцах светлае пачуццё гонару і павагі да сваёй вялікай Радзімы- Белай Русі, Беларусі.

 

 

     Легенда сцвярджае, што Любань бярэ сваю назву ад імя палескай прыгажуні Любы, якая жыла ў невялічкай вёсачцы, што прытулілася сярод балот. І была Люба не толькі выдатная красуня, але і мела незвычайны дар- разумела мову птушак, звяроў, дрэў. Але горкі лёс выпаў на яе долю. Закахаўся ў Любу стары пан-самадур. Гордая паляшучка адмовіла пану, і ён загадаў утапіць прыгажуню ў багне. Кінулася Люба наўцёкі. Вось-вось панскія слугі дагоняць! Узмахнула Люба рукамі, узмалілася : “Божа! Выратуй мяне, ператвары ў птушку!” І дзіва- стала дзяўчына кнігаўкай, узляцела ўгору, закігікала, праклінаючы пана і яго дворню. А вось пан з той пары не мог заснуць ні на хвіліну. Крык дзяўчыны-птушкі звінеў у яго галаве і днем, і ноччу. Што толькі не рабіў пан- нічога не дапамагала. Аднойчы старэнькі сівы дзядок-жабрак, што блукаў па свеце, трапіў у палац і даў пану параду: “Пабудуй на месцы Любінай вёсачкі прыгожае селішча і назаві яго Любань. А на ўзгорку ўзвядзі царкву і закажы імшу па дзяўчыне. Няхай святар служыць тую імшу тры дні і тры ночы. Толькі тады ты пазбавішся ад пакут…” Пан так і зрабіў.

       Так гэта было, ці не, але вось ужо амаль чатыры з паловай стагоддзі стаіць на беразе ракі Арэсы маляўнічы куточак- Любань.

 

 

 

1-ы вучань.Іван Андрэевіч Муравейка –дзіцячы пісьменнік, для малодшага пакалення напісаў звыш дзесці аўтарскіх выданняў.За выдатныя поспехі ў вершаскладанні ў 1953 годзе быў прыняты ў члены Саюза пісьменнікаў. У 1982 годзе стаў Заслужаным работнікам культуры Беларусі. Уся яго творчасць прасякнута бязмежнай любоўю і павагай да роднага краю. Узнагароджаны медалем Ф.Скарыны. 21 кастрычніка 2018 года мы будзем адзначаць 97 год з дня нараджэння нашага славутага земляка.

 

 

 

2-гі вучань.Анатоль Паўлавіч Дастанка. Зараз ён вядомы беларускі вучоны, сапраўдны член Акадэміі навук Беларусі. А некалі- вясковы обчынскі хлапчук, дзяцінства якога апаліла вайна. Дзякуючы сваёй настойлівасці наш зямляк, ураджэнец вескі Обчын, А.П.Дастанка змог дасягнуць значных поспехаў. У 1970 годзе ен арганізаваў і ўзначаліў кафедру тэхналогіі радыёэлектроннай апаратуры. На рахунку доктара навук Дастанкі звыш 235 вынаходніцтваў, шмат патэнтаў. Сем з іх закуплены буйнейшымі фірмамі Японіі, ЗША і Галандыі. За заслугі ў развіцці мікраэлектронікі, падрыхтоўку навуковых і педагагічсных кадраў ён удастоены звання “Заслужаны вынаходнік СССР”, з’яўляецца лаўрэатам дзяржаўных прэмій.

 

Скажыце “Любань”

І ў сэрцы адразу ж

Заззяе суквецце

Найлепшых слоў:

Любы, любіць,

Любавацца,     любасць,

Любімы, любоўны,

Любіцца, любоў.

Так, нашы продкі

Былі жыццялюбамі,

Раз родны кут

Ахрысцілі Любанню.

 

      

 

             І.А.Муравейка

 

У сярэдзіне 20-х гадоў ХХ ст. на Любаншчыне развярнуліся шырокія меліярацыйныя работы. У 1927 годзе на асушаных тарфяніках быў утвораны саўгас імя 10-годдзя БССР, а ў 1929 г – чырвонаармейская камуна ім.БВА. Народны паэт Беларусі Янка Купала, пабываўшы на Любаншчыне ў гэты час, напісаў сваю паэму “Над ракой Арэсай”. Зараз Камунараўская СШ носіць імя Я.Купалы.

       У гады Вялікай Айчыннай вайны Любаншчына стала цэнтрам партызанскага руху Мінскай вобласці. На востраве Зыслаў дзейнічаў партызанскі аэрадром.

       За мужнасць і гераізм, праяўленыя камсамольцамі і моладдзю у гады ВАВ, Любанская раённая камсамольская арганізацыя была ўзнагароджана Ордэнам Айчыннай вайны 1 ступені ( адна ў Беларусі і адна з 3-ох у СССР). Сярод ураджэнцаў Любаншчыны 3 Героі Савецкага Саюза, 2 кавалеры Ордэна Славы.

       Пасля вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 30 чэрвеня 1944 года стаяла задача аднавіць разбураную вайной гаспадарку. 18 працаўнікоў раёна былі ўдастоены звання Героя Сацыялістычнай Працы.

7-ы вучань. Багатая, прыгожая і шчодрая наша Любаншчына дала свету таленавітых вучоных, грамадскіх дзеячаў, пісьменнікаў, артыстаў.Любаншчына ганарыцца сваімі пісьменнікамі: Уладзіславам Сыракомляй, Паўлам Шпілеўскім, Іванам Муравейкам, Уладзімірам Паўлавым, Нінай Маеўскай, Лідзіяй Савік, народнай артысткай Ірынай Шыкуновай.