Паскарэнне
Назва ўстановы адукацыі
РУС БЕЛ EN
Карта сайта Электронное обращение На главную

Меню

Галоуная
Skip Navigation Links

Календарь новостей

<<красавік, 2024>>
пнвтсрчтптсбвс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Навiны

23.04.2024
Европейская неделя иммунизации

подробнее...

08.04.2024
Республиканская профилактическая акция «Дом без насилия!»

подробнее...

21.03.2024
Мероприятия ГУО "Обчинская базовая школа Любанского района" в рамках Недели финансовой грамотности

подробнее...

15.03.2024
Единый урок посвященный Дню Конституции Республики Беларусь "Основной закон страны"

подробнее...

Кантактная Iнфармацыя

Адрас:
Тэлефон:
Электронная пошта:

статыстыка наведванняў

Яндекс.Метрика

 

Тэма:Паскарэнне.

9 клас

Тып урока: камбінаваны.

Від урока: урок навучання ўменням і навыкам.

Мэта урока: пазнаёміць з паняццем паскарэнне, разгледзець графічнае ўяўленне роўнапаскоранага руху і адпрацаваць рашэнне задач на знаходжанне параметраў роўнапаскоранага руху з ужываннем формул.

Задачы ўрока:

а) адукацыйныя:

арганізаваць засваенне навага матэрыялу, сфармаваць практычныя ўменні ўжываць веды ў пэўных сітуацыях;

б) развіваючыя:

развіваць гаворку навучэнцаў праз арганізацыю дыялагічных зносін на ўроку; развіваць і падтрымліваць увагу навучэнцаў праз змену навучальнай дзейнасці, навучыць вылучаць галоўнае, параўноўваць, абагульняць, аналізаваць.

в) выхаваўчыя:

выхаванне пазнавальнага інтарэсу, актыўнасці, дапытлівасці, адказнасці, дабрасумленнасці.

Тып урока: вывучэнне новай тэмы

Абсталяванне:лёгкарухомая каляска з кропельніцай, нахільная плоскасць, ноутбук.

Структура ўроку:

Этап уроку

Форма дзейнасці

Час

1

Арг.момант      

Стварэнне працоўнага становішча

2 мін.

2

Актуалізацыя ведаў

Праверачная работа.Эўрыстычная гутарка

15 мін

3

Вывучэнне новага матэрыялу

Дослед. Прагляд відэаўрока.Эўрыстычная гутарка

15 мін.

4

Замацаванне

Самастойнае выкананне заданняў па тэме

10мін.

5

Рэфлексія

Адказы на пытанні

3 мін.

Афармленне дошкі:

У класе:

Д/з:§ 11

26.10.2012   Класная работа

Паскарэнне

 

Ход уроку:

1) Арганізацыйны момант.

Праверка падрыхтаваннасці навучэнцаў да ўрока.

2) Актуалізацыя ведаў.

Рух цел у звычайных умовах — і не раўнамерны, і не прамалінейны. Аўтамабілі, самалеты, дэталі механізмаў і г.д. паскараюць або запавольніваюць свой рух, змяняюць яго напрамак.

Індывідуальная праца па праверцы ведаў тэарэтычнага матэрыялу тэмы "Прамалінейны раўнамерны рух" па пытаннях:

1. Які рух называецца прамалінейным раўнамерным?

2. Што называецца хуткасцю раўнамернага руху?

3 Як знайсці праекцыю вектару перамяшчэння?

4. Якім раўнаннем выяўляецца залежнасць каардынаты ад часу для гэтага руху?

5. Пры якой умове модуль вектару перамяшчэння, выкананым целам, роўны шляху, пройдзенаму целам за той жа прамежак часу?

6. Якую інфармацыю пра рух цела можна атрымаць па графіку залежнасці праекцыі хуткасці ад часу?

Кантраляваннепрац груп. Арганізаваць зваротную сувязь па выніках праверкі.

Індывідуальная самастойная праца: рашэнне задачы па варыянтах. Умова выведзена на экран:

Два аўтамабіля рухаюцца насустрач адзін аднаму. Першы ў напрамку восі Ох з хуткасцю 72 км/гадзіна, другі з хуткасцю 54 км/гадзіна. Пачатковая каардыната першага аўтамабіля роўная -100м, другога - 200м.

Па дадзеных умовы задачы запішыце раўнанне залежнасці каардынаты аўтамабіля ад часу. Пабудуйце графік залежнасці праекцыі хуткасці ад часу. Разлічыце модуль яго перамяшчэння за 5 секунд.

Паведамленне пра крытэрый адзнакі за працу на гэтым этапе.

 3) Вывучэнне новага матэрыялу.

Дэманстрацыя досведу: рух кропельніцы па нахільнай плоскасці.

Задае пытанне: Ці з'яўляецца рух кропельніцы раўнамерным? Чаму? (рух нераўнамерны, шляхі за роўныя прамежкі часу няроўныя). Характар руху цела такой жа, як і целы, які падае з вежы. Выявіце яго асаблівасці пасля прагляду анімацыі.

Прагляд прэзентацыі-камп’ютарнай мадэлі "Прамалінейны роўнапаскораны рух".

Як назваеццаць гэты рух, які з'яўляецца тэмай нашага ўроку? (Адзначаюць, што хуткасць цела павялічваецца на адну і тую ж велічыню за роўныя прамежкі часу. Фармулююць тэму і мэту ўроку, запісваюць тэму ў сшыткі).

4) Замацаванне.

Арганізуе франтальнае апытанне па пытаннях інтэрактыўнай мадэлі "Паскарэнне" (http://interneturok.ru/ru/school/physics/9-klass/zakony-vzaimodejstviya-i-dvizheniya-tel/pryamolinejnoe-ravnouskorennoe-dvizhenie-uskorenie).

Арганізуе працу аднаго навучэнца ў дошкі, астатніх на працоўных месцах па рашэнні задачы.

На прамой дорозе рэйсавы аўтобус са стану спакою павялічвае сваю скорасць да 54 км/г за 5 сек. Знайдзіце сярэдняе паскарэнне аўтобуса.

Знайдзіце сярэдняе паскарэнне матацыкліста, скорасць якога змянілася з 9 км/г да 72 км/г за 9 сек руху.

Паведамленне пра крытэр адзнакі за працу на гэтым этапе.

Кантроль працы навучэнцаў, кансультацыі па ўмове.

Сёння на ўроку выдаведаліся шмат новага. Давайце яшчэ раз успомнім самае галоўнае: (навучэнцы па чарзе паведамляюць аб галоўным на уроку).

Выстаўленне адзнак за урок.

5)Дамашняе заданне: §11, знайсці матэрыял пра паскарэнне руху розных целаў, аб'ектаў.

6 Рэфлексія:

Ацэнка працы на ўроку па пытаннях:

- На якім этапе ўроку працаваць было цікава? Чаму?

- Што было новым на ўроку? Пра што ўпершыню пачулі на ім?

- Што б жадалі змяніць ва ўроку?

Дзякуе за працу на ўроку.