Занятак “Зімовыя забавы”
Назва ўстановы адукацыі
РУС БЕЛ EN
Карта сайта Электронное обращение На главную

Меню

Галоуная
Skip Navigation Links

Календарь новостей

<<красавік, 2024>>
пнвтсрчтптсбвс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Навiны

23.04.2024
Европейская неделя иммунизации

подробнее...

08.04.2024
Республиканская профилактическая акция «Дом без насилия!»

подробнее...

21.03.2024
Мероприятия ГУО "Обчинская базовая школа Любанского района" в рамках Недели финансовой грамотности

подробнее...

15.03.2024
Единый урок посвященный Дню Конституции Республики Беларусь "Основной закон страны"

подробнее...

Кантактная Iнфармацыя

Адрас:
Тэлефон:
Электронная пошта:

статыстыка наведванняў

Яндекс.Метрика

 

Комплексны занятак па развіццю маўлення і культуры маўленчых зносін і мастацтва (аплікацыя) у рознаўзроставай групе

Тэма: “Зімовыя забавы”

  Выхавальнік: Жудрык Святлана Георгіеўна

Праграмны змест (малодшая падгрупа):

Фарміраваць уменне разглядаць карціну і адказваць на пытанні выхавальніка.

Развіваць уменне паслядоўна выкладваць і наклейваць фігуру, якая складаецца з некалькіх частак.

 

Праграмны змест (сярэдняя падгрупа):

Развіваць уменне адказваць на пытанні па змесце малюнка поўнымі сказамі.

Актывізаваць словы, якія абазначаюць назвы зімовых забаў.

Замацоўваць веды аб правілах выкарыстання аплікацыйнымі матэрыяламі.

Выхоўваць увагу, акуратнасць.

 

Папярэдняя работа: разглядванне малюнкаў пра зіму і зімовыя забавы, чытанне вершаў пра зіму і зімовыя забавы, завучванне верша І. А. Муравейкі “Адмарозіў лапкі”, дыдактычныя гульні пра поры года.

Матэрыял: малюнак “Зімовыя забавы”, цацка “Снегавік”, папяровыя сняжкі, папера блакітнага колеру, ватныя дыскі, гатовыя формы для ўпрыгожвання снегавіка, клей з крухмалу, пэндзлік, дадатковыя матэрыялы для аплікацыі, камп’ютар.

Ход занятка

Прывітанне з гасцямі.

- Добры дзень, госці! Шчыра ўсіх я вас вітаю і здароўя ўсім жадаю. Не стойце, дзеткі, ля дзвярэй, вы праходзьце весялей. А дзень сёння і сапраўды добры і цудоўны: радасна свеціць сонейка, але на вуліцы холадна. Дык давайце возьмемся за рукі і цераз свае далоні перададзім адзін аднаму сваю цеплыню, пяшчоту і ласку. Адчуваеце цяпло вашых рук? (Адказы дзяцей.)

- Вельмі добра. А скажыце, якая зараз пара года? Якое надвор’е ўзімку? У якія гульні вы любіце гуляць зімою на вуліцы? (Адказы дзяцей.)

Сюрпрызны момант. Стук у дзверы. Прыходзіць снегавік і прыносіць з сабою сняжкі.

Дзеці садзяцца на стулікі, побач снегавік, разглядаюць малюнак ”Зімовыя забавы”.

Загадванне загадкі. Снег на палях,

                                 Лёд на рэках,

                                Завіруха гуляе,

                                 Калі гэта бывае?(Зімою).

 

 

Пытанні па малюнку.

-         Якая пара года намалявана?

-         Па якіх прыкметах вы здагадаліся, што гэта зіма?

-         Якая зіма?

-         Знайдзіце дзяцей, якія з’язджаюць з горкі. На чым яны едуць? (Дзеці з’язджаюць з горкі на санках.)

-         Якія яны? (Вясёлыя, радасныя, румяныя).

-         На чым яшчэ катаюцца дзеці? (Катаюцца на каньках.)

-         Дайце ім імёны.

-         Чым яшчэ займаюцца дзеці? (Дзеці катаюцца на лыжах.)

-         Хто катаецца на лыжах? Дайце імя.

-         Якія зімовыя забавы мы з вамі яшчэ не назвалі? Чым займаюцца дзеці на пярэднім плане малюнка? (Дзеці лепяць снегавіка.)

-         Колькі дзяцей лепіць снегавіка?

-         Ці прыгожы снегавік атрымаўся?

-         А колькі камякоў скаталі дзеці для снегавіка?

-         Які камяк снегу дзеці палажылі ўнізе? (Самы вялікі.)

-         А які камяк зверху? (Самы малы.)

Затым усе разглядаюць дзяцей, якія катаюцца на каньках і лыжах.

Верш І. Муравейкі”Адмарозіў лапкі”.

Гульня “Кіданне сняжкоў”. Пад музыку дзеці кідаюць сняжкі ў карзіну.

Работа за сталамі.

-         А зараз мы з вамі зробім снегавіка з ватных дыскаў.

Спачатку паслухайце, як мы будзем рабіць. Бяром самы вялікі дыск і кладзём яго знізу ліста паперы, потым кладзём сярэдні дыск, затым самы малы дыск, а зверху можна ўпрыгожыць шапачкай – возьмем трохвугольнік.

Дзеці выкладваюць самастойна дыскі на ліст паперы.Замацоўваем форму, колер. Хто жадае дабаўляем рот, нос, вочы.

Дзеці наклейваюць снегавікоў (у час працы гучыць музыка).

Вынік. Адзначаю, як паводзілі сябе дзеці, як адказвалі на пытанні, якіх прыгожых снегавікоў зрабілі. Цацка “Снегавік” застаецца з дзецьмі.