ДЗЕЦІ СЛАВЫ I ДЗЕЦІ БЯДЫ — БЕЛАРУСКІЯ ГАРАДЫ
Назва ўстановы адукацыі
РУС БЕЛ EN
Карта сайта Электронное обращение На главную

Меню

Галоуная
Skip Navigation Links

Календарь новостей

<<красавік, 2024>>
пнвтсрчтптсбвс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Навiны

23.04.2024
Европейская неделя иммунизации

подробнее...

08.04.2024
Республиканская профилактическая акция «Дом без насилия!»

подробнее...

21.03.2024
Мероприятия ГУО "Обчинская базовая школа Любанского района" в рамках Недели финансовой грамотности

подробнее...

15.03.2024
Единый урок посвященный Дню Конституции Республики Беларусь "Основной закон страны"

подробнее...

Кантактная Iнфармацыя

Адрас:
Тэлефон:
Электронная пошта:

статыстыка наведванняў

Яндекс.Метрика

 

Тэма "ДЗЕЦІ СЛАВЫ ДЗЕЦІ БЯДЫ — БЕЛАРУСКІЯ ГАРАДЫ":  асаблівасці змянення

геаграфічных назваў", 6 клас.

Распрацавала настаўнік беларускай мовы і літаратуры Арціменя Святлана Уладзіміраўна

Мэта:

-          паглыбіць веды вучняў пра адрозненні ў змяненні ўласных назоўнікаў, якія абазначаюць назвы населеных пунктаў;

-          вучыць правільна ўтвараць формы творнага і меснага склонаў уласных назваў на -оў, -ёў, -аў, ~ын, -ін, ужываць іх у вусным і пісьмовым маўленні;

-         выхоўваць цікавасць да вывучэння роднай мовы,  замілаванне, любоў да роднага краю, яго гарадоў і вёсак.

Тып  заняткаў: паўтарэнне і замацаванне пройдзенага матэрыялу.

Абсталяванне: прэзентацыя, кніга «Беларусь — наша Радзіма»   (падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі першакласніку), раздатачны матэрыял (карткі-памяткі, карткі з заданнямі).

                           Эпіграф:

                                                                   Дзеці славы і дзеці бяды —                                  

                                                                    Беларускія гарады.                                                  

                                                                    Менеск. Вітбеск, Полацк і Рша...                                                

                                                                    Аблятае стагоддзяў іржа.

                                                                    Невядомасць знікае, як сон.

                                                                    Зноў стаю каля вашых акон.

                                                                                                 Леанід Дайнека

Ход заняткаў

IАрганізацыйны момант.

     Настаўнік. Я вельмі хачу, каб нашы заняткі атрымаліся цікавымі, пазнавальнымі, каб мы разам паўтарылі і замацавалі тое, што ўжо ведаем, і адкрылі новыя таямніцы роднай мовы.

П. Уступнае слова настаўніка (матывацыя).

    НастаўнікБеларускія гарады, гарадкі, мястэчкі, вёсачкі. Колькі ў іх прыгажосці, каларыту, самабытнасці. Разам з беларускім народам прайшлі яны шмат выпрабаванняў і былі сведкамі ўрачыстых, святочных хвілін, пра што і гаворыць Леанід Дайнека ў сваім вершы «Беларускія гарады». (Дэманструецца слайд 1,  пасля  зачытваецца  эпіграф).

    У кожнага з нас ёсць любімы куточак на   зямлі, самы прыгожы, самы гасцінны. А колькі іх яшчэ нязведаных, невядомых?! Мне  хочацца пазнаёміць вас сёння з некаторымі цікавымі мясцінамі нашай Радзімы. Тым больш, што тэма заняткаў спрыяе гэтаму. I гучыць яна  наступным чынам: "Дзеці славы і дзеці бяды — беларускія гарады": асаблівасці змянення геаграфічных назваў».(Дэманструецца слайд 2.) Ці будуць у вас заўвагі, прапановы?

IIПаўтарэнне.

   Настаўнік. Перш чым прыступіць да разгляду матэрыялу, неабходна ўзнавіць у памяці інфармацыю, якой нам давядзецца карыстацца на працягу заняткаў.

  • Якія назоўнікі называюцца агульнымі, а якія — уласнымі? (Агульныя назоўнікі — гэта назвы аднародных прадметаў, з'яў, паняццяў: рад, месяц, дождж. Уласныя назоўнікі — гэта імёны і прозвішчы людзей, назвы гарадоў, вёсак, рэк, фабрык.)

Карыстаючыся фотаздымкамі, назавіце прыклады агульных і ўласных назоўнікаў (слайд 3).

Агульныя назоўнікі- пяро, чарнільніца, гадзіннік, кніга, чалавек, часопіс.

Уласныя назоўнікі – Янка Купала, Якуб Колас, зборнік “Вянок”, часопіс “Наша Ніва” .

• Што неабходна ведаць, для таго каб правільна выбраць (напісаць) канчатак назоўніка? Слайд 4.)

Каб правільна выбраць канчатак назоўніка, трэба  вызначыць:

- пачатковую форму; (Пачатковая форма назоўніка — форма назоўнага склону  адзіночнага ліку);

    - характар асновы;  ( Аснова назоўніка заканчваецца на зычныя

   цвёрдыя     мяккія       зацвярдзелыя  г, к, х (ж, ш, дж, ч, р, ц);

-скланенне назоўніка; (У залежнасці ад канчаткаў у назоўным склоне адзіночнага ліку і граматычнага роду абсалютная большасць назоўнікаў  размяркоўваецца па трох тыпах скланення: першае, другое,  

 трэцяе.)

-склонавую форму; Які склон называецца прамым і чаму? Якія склоны называюцца  ўскоснымі? Чаму? (У беларускай мове 6 склонаў. Назоўны склон называецца прамым, таму што яго форма не залежыць ад сувязі з іншымі словамі ў сказе  ці словазлучэнні. Назоўнік у назоўным склоне з'яўляецца ў сказе дзейнікам ці звароткам. Формы назоўнікаў астатніх склонаў залежаць ад сувязі з іншымі словамі, таму яны называюцца ўскоснымі.  Змяненне назоўнікаў па склонах называецца скланеннем.)

3)    пры дапамозе правіла (табліцы) выбраць адпаведны склонавы канчатак.

скланенне

 

 

Склон

Канчаткі назоўнікаў з асновай на

цвёрды

зацвярдзелы

мяккі

Н.

радзім-а

прац-а

зямл-я

Р.

радзім-ы

прац-ы

зямл-і

Д.м.

радзім-е

прац-ы

зямл-і

в.

радзім-у

прац-у

зямл-ю

т.

радзім-ай (-аю), -ой (-ою)

прац-ай (-аю), -ой (-ою)

зямл-ёй (-ёю), -яй (-яю)

м.

(аб) радзім-е

зямл-і

 

 

Канчаткі назоўнікаў з асновай на г, к, х

 

д.

Г//3'

К//Ц

К//Ц

Х//С'

 

дароз-е

рац-э

вёсц-ы

страс-е

 

М.

(аб) дароз-е

рац-э

вёсц-ы

страс-е

 

II скланенне

Неасабовыя

Склоны

цвёрды

зацвярдзелы

г, к, х

мяккі

Н.

Р.

д.

в.

т.

м.

горад □

горад-а, -у

 горад-у

як Н. або Р.

 горад-ам, ом (аб) горадз-е

Мір □

мір-у, -а

мір-у

як Н. або Р.

мір-ам, -ом

мір-ы

Сшытак □

сшытк-а, -у

сшытк-у

як Н. або Р.

сшытк-ам, -ом

сшытк-у, -е (калі г, х // з', с')

край, □-е, -ё

кра-ю, -я

кра-ю

як Н. або Р.

кра-ем, -ём

кра-і

Асабовыя

Н.

Р.

д.

в.

т.

м.

брат □

брат-а

брат-у

як Р.скл.

брат-ам, -ом (аб) брац-е

Доктар  □

 доктар-а

доктар-у

як Р.скл.

доктар-ам,  доктар-у

лётчык □

лётчык-а

лётчык-у

якР.скл.

лётчык-ам,

лётчык-у

вучань  □

 вучн-я         

вучн-ю         

як Р.скл.

вучн-ем,

вучн-ю

                                                                  IIIскланенне

Склон

цвёрды

зацвярдзелы

мяккі

н., в.

р., д., м.

т.

глыб□

глыб-і

глыб'-ю

веліч □

 веліч-ы

велічч-у, -ю

Беларусь □

Беларус-і

Беларусс-ю

                                                         Назоўнікі ў множным ліку

Склон

I скланенне

II скланенне

III скланенне

Н.

вёск-і (-ы)

гарад-ы (-і)

рэч-ы (-і)

Р.

Вёсак □, -аў (-яў) / □

гарад-оў (-еў) -аў □ (-яў)/ -эй (-ей)

рэч-аў (-яў) -эй (-ёй)

д.

вёск-ам (-ям)

гарад-ам (-ям)

рэч-ам (-ям)

В.

як Н. (неадуш.)

як Р. (адуш.)

як Н. (неадуш.)

як Р. (адуш.)

як Н. (неадуш.)

як Р. (адуш.)

т.

вёск-амі (-ямі), ь, мі

гарад-амі (-ямі), ь, мі

рэч-амі (-ямі), ь, мі

м.

(аб) вёск-ах (-ях)

гарад-ах (-ях)

рэч-ах (-ях)

IIIПраца па тэме. (5.)

     1. Тэарэтычная частка.

Настаўнік. Вы выдатна ведаеце матэрыял, таму вам будзе проста і лёгка аднавіць веды па тэме. Слухайце і запамінайце.

Назоўнікі мужчынскага і ніякага роду, якія з'яўляюцца геаграфічнымі назвамі, назвамі населеных пунктаў, скланяюцца як агульныя назоўнікі другога скланення з адпаведнай асновай. Геаграфічныя назвы жаночага роду з канчаткамі -а, -я скланяюцца як назоўнікі I скланення, а з нулявым канчаткам — як назоўнікі III скланення.

2. Замацаванне. Віктарына.

Настаўнік. Падмацуем правіла прыкладамі і праскланяем назвы некаторых гарадоў. А якія гэта будуць гарады, вам давядзецца здагадацца па іх апісаннях. Адзін з маіх любімых твораў — нарыс У. Караткевіча «Зямля пад белымі крыламі» (звяртаецца да выставы кніг.) Калі вы хочаце даведацца пра Беларусь вашых бабуль і дзядуляў, а таксама пра сучасную краіну, пра яе звычаі і традыцыі, пра людзей і пра гарады, мястэчкі, вёсачкі, вазьміце гэту кнігу У. Караткевіча, і там вы знойдзеце адказы на свае пытанні.

• Пра якія гарады гаворыць пісьменнік? (Тэксты суправаджаюцца слайдамі з фотаздымкамі гарадоў.)

1.  (Слайд 6.) Гораду больш за 900 год. Адзін з самых ранніх успамінаў аб ім — радкі са «Слова аб палку Ігаравым»: «На Нямізе снапы сцелюць галовамі, малоцяць цапамі харалужнымі, на таку жыццё кладуць, веюць душу ад цела». Крывавыя берагі Нямігі даўно забраныя ў падземную трубу. Засталася толькі старая гандлёвая назва горада... I дужа мала гісторыі. Таму што ў гады апошняй вайны [Мінск] быў знішчаны ледзь не на сто працэнтаў, пушчаны дымам і попелам. (Мінск, а ў даўніну «Менеск», «Менск», ад слова «мена», «мяняць».)

2.  (Слайд 7.) Горад майстроў, горад-гісторыя. Вечная крэпасць, вечны фарпост на шляху заваёўнікаў. Важны гандлёвы пункт на шляху «з варагаў у грэкі». Вялікі культурны цэнтр. Нездарма ў ім знойдзена так многа старажытных берасцяных грамат і надпісных прасліцаў. <...>

... — горад старых мастацкіх  традыцый. Працавалі тут... славуты К. Малевіч, не менш славуты цяпер М. Шагал і некалькі год I. Я. Рэпін, маёнтак якога, Здраўнева, быў непадалёку ад ... (Віцебск.)

3. (Слайд 8.) ...Ніжэй у Дняпро ўпадае паўнаводны, з зялёнымі дубамі на берагах і чорнымі, моранымі, на дне — Сож. А на Сажы стаіць ..., які літаральна патанае ў вільготных, цяністых парках, другі па велічыні беларускі горад. Горад стары і дужа малады, вельмі гожы. (Гомель.)

4. (Слайд 9.) ...Брама краіны. Часам, на жаль, рэдка, у яе ўваходзілі нашы сябры, і тады іх сустракалі з беларускай гасціннасцю. Але найбольш ахвотнікаў было ўварвацца ў тую браму сілай. Сведчаннем гэтаму Камянецкая Вежа, царква-крэпасць у Чарнаўчыцах... Ды ці мала чаго яшчэ. Гэтая зямля спрадвеку ўсыпана магіламі, курганамі, згубленай у баі зброяй... (Брэст.)

3. Выкананне практыкавання.

Праскланяйце, калі ласка, назвы гэтых гарадоў (дапішыце канчаткі).                   

Н. Мінск□         Віцебск □  Гомель □   Брэст □

Р. Мінска Віцебска   Гомеля      Брэста

Д. Мінску Віцебску   Гомелю     Брэсту

В. Мінск □      Віцебск□     Гомель □   Брэст □

Т. Мінскам       Віцебскам Гомелем    Брэстам

М. (аб) Мінску  Віцебску   Гомелі       Брэсце

Вучні працуюць з карткамі на месцах.

Узаемаправерка  выканання задання, абмеркаванне.

4. Працяг віктарыны.

• А пра які горад гаворыць пісьменнік у наступным артыкуле?

5. (Слайд 11.) ...Далёка не апошні па старажытнасці, па прыгажосці, па тым, што ён з тых гарадоў, якія маюць сваё, адметнае аблічча, якое не зблытаеш ні з якім другім...

Тут ёсць што паглядзець. Ад доміка, дзе жыла славутая польская пісьменніца Эліза Ажэшка, і да старажытных будынін.

Падказка: Высокі бераг Нёмана. Пры ўпадзенні ў яго Гараднічанкі, на мысе і ўзнік «Гарадзень», або «Гародня». (Гродна.)

5.  Рубрыка «Паслухаем мовазнаўцаў».

Настаўнік. Гродна,Жодзіна,Маладзечна,

Як скланяюцца і ці скланяюцца такія назвы населеных пунктаў? Паслухаем мовазнаўцаў. Сёння ў ролі мовазнаўцы выступае  Лена. Ёй слова ( дамашняе  заданне для высокаматываваных дзяцей).

 

 

Прыкладны тэкст паведамлення

У Беларусі ёсць некалькі гарадоў, гарадскіх пасёлкаў, мястэчак, назвы якіх з'яўляюцца назоўнікамі  ніякага роду: Жодзіна, Маладзечна, Косава, Іванава, Ветрына і інш. Гэтыя назоўнікі не патрэбна «далучаць» да нескланяльных іншамоўных назоўнікаў тыпукакаду, кенгуру.

Правільна: паехаў  у Жодзіна (у Маладзечна, у  Іванава); быў у Жодзіне (у Маладзечне, у Іванаве ), вёска за Жодзінам (за  Іванавам).

Гэтыя назвы, як і ўсе іншыя геаграфічныя назвы, як і назвы газет, часопісаў, мастацкіх твораў, не скланяюцца, калі яны з'яўляюцца прыдаткамі да назваў агульных (горад, мястэчка, пасёлак, вёска, часопіс, паэма): вёска за Жодзінам і вёска за горадам Жодзіна, чытаю «Звязду» і чытаю газету «Звязда».

Значыць,  назвы гарадоў тыпу Гродна скланяюцца як назоўнікі ніякага роду (II скланенне), калі не з'яўляюцца прыдаткамі да агульных назваў.)

6. Выкананне творчага задання (на картках).

Тэкст для перакладу

В 1986 году в городе Гродно был открыт литературный музей Максима Богдановича. Семья Бог­дановичей переехала из Минска вГродно в 1892 году, где и прошли ранние детские го­ды поэта.

    В музее следующие залы экспозиции: пор­третная галерея знаменитых людей; литературно-общественное движение конца XIX — начала XX века; материалы, связанные с жизнью семьи в Гродно. Есть четыре мемориальные комнаты: кабинет отца, комна­та матери, детская, гостевая.

7.  Працяг віктарыны.

Настаўнік. Думаю, што вы ўжо здагадаліся, пра які горад будзе ісці гаворка далей. Тым не менш, паслухайце.

б. (Слайд 12.) Горад, таксама вельмі сучасны, размешчаны на правым, высокім, ярамі пасечаным беразе ракі пры ўпадзенні ў яе Дубровенкі. Гэтыя мясціны, былыя ўрочышчы, забудаваныя новымі гмахамі, носяць назвы «Машакоўка», «Дзебры». Тут і сапраўды калісь былі нетры, дзебры на мясцовым дыялекце. Легенда (выдатна апрацаваная Янкам Купалам) кажа, што жыў у гэтых нетрах вялікі разбойнік Машэка. Адказы вучняў -  (Магілёў).

8. Тэарэтычная частка.

Настаўнік. Магілёў, назва горада заканчваецца на -ёў. Хачу звярнуць вашу ўвагу на правапіс канчаткаў назоўнікаў — назваў населеных пунктаў, якія заканчваюцца на -оў, -ёў, -аў, -еў, -ін, -ын.

Магілёў Н. -оў, -ёў, -аў, -еў, -ін, -ын                Т. -ам

Р. -а                                                                      М. –е

Яны скланяюцца як агульныя назоўнікі з цвёрдаю асновай. (Настаўнік раздае памяткі.)

9. Практыкаванні на замацаванне.

     а) Вусна праскланяйце слова «Магілёў».

Н. Магілёў

Р. Магілёва

Д. Магілёву

В. Магілёў

Т. Магілёвам      

М. (аб) Магілёве

Аналагічна скланяюцца і прозвішчы на –оў (ёў), -аў (еў), -ін (ын), але ў творным і месным склонах назіраюцца асаблівасці: у творным склоне прозвішчы маюць канчатак -ым (Лужаніным), а назвы населеных пунктаў — -ам (Рагачовам). У месным склоне прозвішчы маюць канчатак -у (пры Лужаніну), а назвы населеных пунктаў — -е (у Рагачове).

    б) Знайдзіце на карце назвы гарадоў, якія заканчваюцца на -оў, -ёў, -аў, -еў, -ін, -ын. Выпішыце  прыклады. (Вучні карыстаюцца картай Беларусі або кнігай «Беларусь — наша Радзіма».)

Адказ

Брэсцкая вобласць — Столін, Драгічын, Кобрын.

Віцебская вобласць — Шуміліна, Талачын.

Гомельская вобласць — Брагін, Лоеў, Жлобін, Рагачоў, Петрыкаў.

Магілёўская вобласць — Клічаў, Быхаў, Дрыбін, Чэрыкаў, Крычаў, Мсціслаў.

Мінская вобласць — Валожын.

10.  Паўтарэнне. Індывід. зад. для Бокшыц  Л. і Гомана Кірыла (індывід. задан.для высокаматываваных вучняў).

На карце нашай вобласці знайдзіце назвы гарадоў, у якіх:

•   гукаў больш, чым літар; ( Кірыл)  -   адказ  Старыя Дарогі

•   літар больш, чым гукаў; ( Лена) – адказ  Мядзел, Маладзечна, Валожын, Чэрвень, Дзяржынск, Капыль, Любань, Чэрвень.

•   ёсць аглушэнне зычных на канцы слова;  ( Лена) – адказ  Нясвіж

•   ёсць зацвярдзелы зычны. ( Кірыл)  -   адказ  Салігорск, Маладзечна, Валожын, Чэрвень, Дзяржынск, Нясвіж, Старыя Дарогі.

Рубрыка «Сучасная арфаграфія».

Артыкул «Правілы правапісу вялікай і малой літары ў айконімах».

Айконімамі прынята называць назвы населеных пунктаў: гарадоў, пасёлкаў, вёсак, станцый і г. д.

Правіла 1.3 вялікай літары пішуцца ўсе аднаслоўныя айконімы: горад Любань, станцыя Ашмяны і г. д.

Правіла 2. 3 вялікай літары пішуцца ўсе айконімы, якія складаюцца з двух і больш слоў: горад Старыя Дарогі, горад Мар'іна Горка, вёска Новы Двор і г. д.

Правіла 3. Вялікая літара выкарыстоўваецца для перадачы на пісьме ўсіх айконімаў, якія пішуцца праз злучок: Мінск-Таварны, Нью-Ёрк, Санкт-Пецярбург.

IVФізкультхвілінка «Гарачая бульба». (Гучыць вясёлая музыка). Дзеці адзін аднаму кідаюць мячык і называюць беларускія гарады. Той, хто не назваў горад, выбывае з гульні. Гульня працягваецца да апошняга чалавека — ён і пераможца.

11. Настаўнік. Дзеці, паслухайце легенду.

     Гэта было гадоў 400 назад. Шмат дзікіх звяроў і птушак вадзілася ў тутэйшых лясах і балотах. Любіў у гэтых мясцінах паляваць князь Радзівіл, які меў памесці ў Давыд-Гарадку ды ў Лахве.

Неяк прыехаў князь са сваёй світай на паляванне. Імжэў дождж, было мокра. Прамоклі, прамерзлі паляўнічыя. Трэба было дзесьці абсушыцца, абагрэцца. У хуткім часе выехалі на паляну, вялікую, светлую. А на паляне — поле, на ўзгорку па-над Смерддзю — некалькі хатак. Тут якраз і сонца з-за хмар выглянула, прыгрэла. Князь аж павесялеў ад задавальнення.

— Люба мне тут! — усклікнуў князь, — Люба мне. Тут і спыніліся.

Спадабалася мясціна і дружыне княжаскай.

— Што за мясціна? Як называецца? — пытаюць адзін аднаго людзі са світы. Адкажыце, пра які горад гаворыцца ў легенде? (Любань).

 Яго назву вы будзеце ўпісваць замест кропачак  ў тым склоне, які ад вас патрабуе заданне. (слабейшыя вучні).

(Н. скл.) ... невялікі, але прыгожы гарадок. Усё ў ім радуе вока: і ўтульныя паркі, і акуратныя дамкі, і роўныя чыстыя вуліцы, якія вядуць жыхароў (Р. скл.) ... на плошчу —  цэнтр, дзе людзі адзначаюць вялікія святы. А людзі жывуць у (М. скл.) ... добразычлівыя, душэўныя, вясёлыя. Яны ганарацца сваім горадам і робяць усё, каб ён яшчэ больш квітнеў і развіваўся. Калі развітваешся з (Т. скл.)..., хочацца спадзявацца, што абавязкова завітаеш сюды яшчэ. Бывай, (Н. скл.) ..., адзін з найлепшых гарадоў нашай краіны.

• Растлумачце знакі прыпынку ў апошнім сказе.

12.  Творчае заданне.  (Мацнейшыя)

Настаўнік. Мы шмат гаварылі сёння пра вялікія гарады, абласныя цэнтры. Але кожны беларускі гарадок, мястэчка, вёска таксама не менш цікавыя сваёй гісторыяй. Я вам хачу прапанаваць тэкст “Жыццёвы і творчы шлях Якуба Коласа”.

Вы ўважліва прачытайце матэрыял і запішыце  назвы мястэчак, вёсачак, дзе давялося жыць сям'і Міцкевічаў.

Акінчыцы, Стоўбцы, Ласток, Альбуць, Мікалаеўшчына, Смольня, Прыстанька, Высокі Бераг.

 Хачу звярнуць вашу ўвагу на правапіс аднаго з назоўнікаў, які быў сярод пералічаных. Гэта назва — Высокі Бераг.

• Звярніце ўвагу на назвы Акінчыцы і Стоўбцы. Як яны будуць скланяцца, у чым асаблівасць? (Скланенне назоўнікаў, якія маюць форму толькі множнага ліку.)

 

Склон

Аснова

цвёрдая

зацвярдзелая

мяккая

на г, х

Н.

Р.

-аў

-аў

-яў

-оў, -аў

д.

-ам

-ам

-ям

-ам

в.

т.

-амі

-амі

-ямі

-амі

м.

(аб) -ах

-ах

-ях

-ах

VПадагульненне.

Настаўнік. Я прашу ў вас дапамогі. Адзін не вельмі ўважлівы вучань напісаў дамашнюю работу, дзе трэба было спісаць тэкст і ўставіць літары. Праверце яе, калі ласка. (Вучні працуюць з карткамі, адзін  вучань каля дошкі.)

Выпраўце намылкі.

«Акінчыцы», мемаріальная сядзіба Якуба коласа.

Тут у 1881—1883 гг. жіў бацька паэта М. К. Міцкевіч з сям'ёй. Сядзіба ў Акінчыцы ўзноўлена, на яе тэрыторыі хата, клець, склеп, студня. Мемаріальная экспазіцыя музея Акінчыц аткрыта для наведвальнікаў у 1982 годзе. Сярод экспанатаў аналагі рэчаў, якімі карысталася сям'я Міцкевічаў, рэчы сялянскага побыту канца XIX ст. На хаце ў Акінчыц мемарыяльная дошка: «Тут 3 лістапада 1882 г. нарадзіўся народны паэт Беларусі Якуб Колас»

Выпраўлены тэкст

 Акінчыцы-  мемарыяльная сядзіба Якуба Коласа.

Тут у 1881—1883 гг. жыў бацька паэта М. К. Міцкевіч з сям'ёй. Сядзіба ў Акінчыцах адноўлена, на яе тэрыторыі хата, клець, склеп, студня. Мемарыяльная экспазіцыя музея Акінчыцаў  адкрыта для наведвальнікаў у 1982 годзе. Сярод экспанатаў аналагі рэчаў, якімі карысталася сям'я Міцкевічаў, рэчы сялянскага побыту канца XIX ст. На хаце ў Акінчыцах  мемарыяльная дошка: «Тут 3 лістапада 1882 г. нарадзіўся народны паэт Беларусі Якуб Колас»

. •   Вызначце стыль тэксту.

VIРэфлексія.

    Кожны вучань атрымлівае бланкі з заданнямі і бланкі для адказаў. Трэба выконваць заданні па чарзе, адказваючы на сцвярджэнне “веру” ці “не веру”. Калі “веру”, то неабходна замалёўваць кружок, калі “не”, то пакідаць яго пустым.

1. У беларускай мове тры тыпы скланення.

2. Да першага скланення адносяцца назоўнікі мужчынскага роду з канчаткамі –а,-я.

3. Назоўнік “пісьменнік” асабовы.

4. Назоўнік “горад” агульны.

5. Назоўнік “Мінск” уласны.

6. Канчатак назоўніка ў творным склоне напісаны правільна: Крычавам.

7. Родны склон адказвае на пытанні каго? чаго?

8. Запіс правільны: У горадзе Гродне шмат помнікаў.

9. Да трэцяга скланення адносяцца назоўнікі жаночага роду з нулявым канчаткам.

10. Айконім – гэта назва населенага пункта.

11. У беларускай мове 1 склон ускосны і 5 прамых.

12. Назоўнік праскланяны правільна: Слаўгарад, Слаўгарада, Слаўгараду, Слаўгарад, Слаўгарадам,(аб) Слаўгарадзе.


 
Н а с т а ў н і к.  Вы даведаліся шмат новага і ўспомнілі вывучанае раней. Закончыце сказы

-   Сёння на занятку  я ...

-   Сёння мне працавалася ...

-   Вынікамі сваёй працы на занятку я ...

Н а с т а ў н і к.  Жадаю поспехаў у далейшай працы. А занятак хочацца закончыць вось такімі словамі з верша Алеся Ставера

                  На зямлі і між аблокаў

                   Горды будзь за родны край –

                   Галаву трымай высока,

                  Толькі нос не задзірай.