Name of educational institution
РУС БЕЛ EN
Карта сайта Электронное обращение На главную

Menu

Main page
Skip Navigation Links

Календарь новостей

<<May, 2024>>
пнвтсрчтптсбвс
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Hot news

02.05.2024
Всебелорусский диктант "Я расскажу о Победе"

подробнее...

23.04.2024
Европейская неделя иммунизации

подробнее...

08.04.2024
Республиканская профилактическая акция «Дом без насилия!»

подробнее...

21.03.2024
Мероприятия ГУО "Обчинская базовая школа Любанского района" в рамках Недели финансовой грамотности

подробнее...

15.03.2024
Единый урок посвященный Дню Конституции Республики Беларусь "Основной закон страны"

подробнее...

Contact Information

Address:
Phone:
E-mail:

 

Абагульняльны ўрок-конкурс

па раздзеле “Вусная народная творчасць”

Распрацавала Кліменка Вольга Леанідаўна,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры.

Мэта: падагуліць і сістэматызаваць веды пяцікласнікаў пра вусную народную творчасць, развіваць кемлівасць і дапытлівасць вучняў, спрыяць развіццю іх фантазіі, творчых здольнасцей, выхоўваць пачуцё любові да роднага краю

І. Арганізацыйны момант

ІІ. Ход конкурсу

Настаўнік. За шматлікія стагоддзі наш таленавіты народ стварыў найбагацейшую спадчыну – безліч цудоўных казак, загадак, прыказак, песень, легенд, жартаў і інш. Народная творчасць – чароўная і мудрая кніга. Пяшчотныя, светлыя яе старонкі з мілагучнымі калыханкамі разгарнулі перад намі ў дзяцінстве нашы маці і бабулі. Пасля нас захаплялі цікавыя дзівосныя казкі. Мудрасцю і паэтычным хараством уражвалі старонкі прыказак і загадак. З паданняў і легенд паўстае перад намі гісторыя нашага народа, нашай роднай Беларусі.

Мінаюць і аддаляюцца дзесяцігоддзі, чалавецтва выходзіць на новыя рубяжы, а радкі гэтых кніг не старэюць. І будуць жыць, узбагачаць наш розум і сэрца, вучыць нас дабру і справядлівасці, любові да роднага краю і свайго народа. Сёння мы з вамі наведаем чароўную краіну народнай творчасці. Працаваць будзем удвух камандах. Нашы каманды ўзялі сабе назвы: “Васількі” і “Рамонкі”. Пажадаем ім поспехаў і цудоўнага настрою. Будзьце кемлівымі, вынаходлівымі і актыўнымі!

Запрашаю вас у чароўную краіну казак. Увага! Першае заданне.

Віктарына. Па ўрыўках пазнайце, з якой казкі гэтыя радкі.

1. “Дачка закруцілася ў рыбацкую сетку замест сукенкі, села на кіёк і паехала з зайцам да пана”. (“Разумная дачка.”)

2. “Былі ў аднаго чалавека тры сыны: два разумныя, а трэці – дурны.

Старэйшы сын, Сцяпан, умеў на скрыпцы іграць, сярэдні, Піліп, - на дудцы, а меншы, Іван, ні да чаго спрыту не меў: сядзеў у запечку ды лучынкі стругаў…” (“Залаты птах”.)

3. “Размясціліся сябры і паснулі. А тым часам разбойнікі ў лесе стаіліся і разважаюць, хто ж гэта іх так перапалохаў і што сталася з іх хацінаю. Пасылаюць аднаго разбойніка ў разведку” ( “Музыкі”.)

4. “ Прынёс Іван дзве жардзіны сукаватыя, апусціў у яму. Выскачыла ваўчыха па жэрдках наверх і кажа Івану:

- Дзякую за ратунак. А цяпер сядай на мяне, я цябе хутчэй завязу туды, чым ты сам зойдзеш.” ( “Залаты птах”.)

Конкурс “Чароўны куфэрак” З якіх казак гэтыя прадметы?

1. “Залаты птах”. (Пяро.)

2. “Залаты птах”. (Лучынка.)

3. “Разумная дачка”. (Зямля.)

4. “Разумная дачка”. (Яйка.)

5. “Залаты птах”. (Сцізорык.)

6. “Разумная дачка”. (Тры кляновыя дубчыкі.)

Конкурс.                                                       Загадкі.

Чаму прысвечаны конкурс, здагадайцеся самі. Яны ўзніклі ў глыбокай старажытнасці. Чалавек іх складаў найперш пра тое, з чым сустракаўся ў паўсядзённым жыцці. Палюючы або ловячы рыбу, збіраючы ягады, зёлкі, карані, людзі прыглядаліся да прыроды. Потым параўноўвалі таямнічае, нязведанае з тым, што назіралі кожны дзень. А яшчэ яны развіваюць нашу кемлівасць і назіральнасць, вучаць параўноўваць, пашыраць кругагляд. Што гэта? ( Загадкі.)

1. Мыш у нары, а хвост на двары. (Цыбуля.)

2. Ляжыць Рыгор паміж гор, лапушком прыкрыты. (Агурок.)

3. Чырвона, ды не дзяўчына, зялёна, ды не дуброва. (Морква.)

4. Румяны Піліп да палкі прыліп. (Яблык.)

5. Стаяць слупы бялёныя, на іх шапкі зялёныя. (Бярозы.)

6. Вышэй за ўсіх стаіць, навокал глядзіць, люльку курыць. (Комін.)

7. З зямлі і дзіця падніме, а праз хату і сілач не перакіне. (Пяро.)

8. Тоўсты тонкага паб’е, тонкі што-небудзь прыб’е. ( Малаток і цвік.)

Конкурс капітанаў

1. Твар пахучы, хвост калючы. (Ружа.)

2. Рыбка бялява хвосцікам віляла, лясы ламала, горы стаўляла. (Каса.)

3. Усіх нас корміць, а сама есці не просіць. (Зямля.)

4. Ніхто яе не палохае, а яна дрыжыць. (Асіна.)

5. Новая пасудзіна, а ўся ў дзірках. (Рэшата.)

6. Не разаб’еш гаршчочка – не з’ясі і кашы. (Арэх.)

7. Не брэша, не кусае, а ў хату не пускае. (Замок.)

         Конкурс.                                                                     Прыказкі

Хочацца мне, каб вы самі здагадаліся, пра што пойдзе гаворка далей. Слухайце і думайце…

   Жылі-былі двое суседзяў. Абодва на зямлі працавалі, улетку адпачынку не ведалі, бо вядома: каб хлеб мець, трэба зямліцу глядзець. Працуюць ад цямна да цямна, бо ведаюць: хто рана ўстае, таму Бог дае; праца не паганіць чалавека, а корміць і поіць. Здагадаліся? (Прыказкі.) Прыказкі і сёння здзіўляюць сваёй мудрасцю, глыбінёй думкі і павучальнасцю.

 Дапоўні прыказку

1. Калі топішся, то … і за саломку схопішся.

2. Слова, як птушка: вылеціць … не зловіш.

3. Ладзь калёсы зімой, а … сані летам.

4. Яблык ад яблыні … далёка не падае.

5. Хто пытае, той … не блудзіць.

6. Як гукнеш, так… і адзавецца.

Растлумач сэнс прыказкі

1. Не лятай высока, бо нізка сядзеш.

2. Адна галава добра, а дзве яшчэ лепш.

Настаўнік. Як у чароўным люстэрку, адбілася ў іх сівая даўніна. Старажытныя ўяўленні пра паходжанне свету, зямлі, пра гістарычныя падзеі, пра паходжанне назваў вёсак і гарадоў, рэк і азёр апавядаюць яны нам. Што гэта? (Легенды.) Якія легенды мы з вамі чыталі? Пра што яны?

А цяпер правядзём апошні конкурс – Прыкметы і павер’і”. Яны – невялікая часцінка духоўнага народнага скарбу. Многае знікла без следу, і толькі дзякуючы руплівым збіральнікам гэтыя зярняткі народнай мудрасці захаваліся да нашых дзён. Прыкметы і паверхі сведчаць пра незвычайную ўважлівасць нашых продкаў, іх фантазію, жаданне спасцігнуць незразумелае, таямнічае.

Конкурс “Закончы прыкмету”

Многа снегу - …многа хлеба.

Грак на гары - …вясна на двары.

Май дажджлівы - …год урадлівы.

Ноч без расы – дзень з дажджом.

Вясёлка пасля дажджу - …на добрае надвор’е.

Моцна парыць –… на дождж.

Сухі і цёплы верасень - …на познюю зіму.

Зіма снежная – лета дажджлівае.

Увечары трашчаць конікі - …на добрае надвор’е.

Ластаўкі нізка лятаюць - …дождж будзе.

Падвядзенне вынікаў. Слова журы.

Настаўнік. Ніколі не забывайце, дзеці, пра багатую спадчыну нашага народа, шануйце яе, вывучайце. Як сказаў пісьменнік Максім Гарэцкі, “народная творчасць наогул, а беларуская творчасць увасобку – гэта мора, якое хавае ў сабе незлічоныя скарбы, толькі трэба ўмець гэтыя скарбы дастаць”

       Паслухайце параду беларускага паэта Ніла Гілевіча:

Вам, маладым будаўнікам і творцам,

Каб меншыя цярпець няўдачы-страты,

У наш вучоны век я раю моцна:

Чытайце казкі, хлопцы і дзяўчаты.

Навукі мудрай – край там нечапаны!

Таму й кажу вам: у жыцця на старце –

Чытайце казкі, хлопцы і дзяўчаты!

Старыя казачкі часцей чытайце!

Дамашняе заданне. Прачытаць казку або легенду, пераказаць яе.